палекава́ць

‘палячыць каго-небудзь, што-небудзь; пабыць лекарам (без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паляку́ю паляку́ем
2-я ас. паляку́еш паляку́еце
3-я ас. паляку́е паляку́юць
Прошлы час
м. палекава́ў палекава́лі
ж. палекава́ла
н. палекава́ла
Загадны лад
2-я ас. паляку́й паляку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час палекава́ўшы

Іншыя варыянты: пале́каваць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акрылі́ць

‘узняць у каго-небудзь душэўны стан, натхніць; падбадзёрыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акрылю́ акрылі́м
2-я ас. акрылі́ш акрыліце́
3-я ас. акрылі́ць акрыля́ць
Прошлы час
м. акрылі́ў акрылі́лі
ж. акрылі́ла
н. акрылі́ла
Загадны лад
2-я ас. акрылі́ акрылі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час акрылі́ўшы

Іншыя варыянты: акры́ліць.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́мятаць

‘памятаць каго-небудзь, што-небудзь і пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. па́мятаю па́мятаем
2-я ас. па́мятаеш па́мятаеце
3-я ас. па́мятае па́мятаюць
Прошлы час
м. па́мятаў па́мяталі
ж. па́мятала
н. па́мятала
Загадны лад
2-я ас. па́мятай па́мятайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час па́мятаючы

Іншыя варыянты: памята́ць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дані́на ’даніна’ (БРС, Нас.). Гэта слова можна лічыць вытворным ад прасл. *danь ’тс’. Аднак і форма *danina, магчыма, таксама ўжо была прасл. (*danina: параўн. укр. дани́на, рус. дани́на, польск. danina, серб.-харв. да̀нина). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 187. Фармальна гэта ўтварэнне фармантам ‑n‑ ад da‑ ’даць, даваць’, але Трубачоў (там жа, 188) дапускае больш складаную гісторыю гэтага слова (магчыма, што тут гетэраклітычныя варыянты *dor‑; *don‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ркаць ’тыкаць, пароць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’калупаць’, ’рыць, рыцца’ (Янк. 3., Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ’ныраць’ (ельск., Мат. Гом.), ’падкопваць бульбу, не вырываючы націння’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імаверна, утворана з экспрэсіўным суфіксам ‑к‑ ад пораць, порацца (гл.), магчыма, аналагічнае да торкаць (гл.) ’капаць, калупаць, тыкаць’, параўн. гукапераймальныя варыянты *prk‑/*trk‑, для якіх зыходным падаецца семантычнае тлумачэнне Сноя (684) ’удар аб нешта цвёрдае’. Гл. по́ркацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус. дыял. прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр. прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вучэ́бна-кансультаты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-кансультаты́ўны вучэ́бна-кансультаты́ўная вучэ́бна-кансультаты́ўнае вучэ́бна-кансультаты́ўныя
Р. вучэ́бна-кансультаты́ўнага вучэ́бна-кансультаты́ўнай
вучэ́бна-кансультаты́ўнае
вучэ́бна-кансультаты́ўнага вучэ́бна-кансультаты́ўных
Д. вучэ́бна-кансультаты́ўнаму вучэ́бна-кансультаты́ўнай вучэ́бна-кансультаты́ўнаму вучэ́бна-кансультаты́ўным
В. вучэ́бна-кансультаты́ўны (неадуш.) вучэ́бна-кансультаты́ўную вучэ́бна-кансультаты́ўнае вучэ́бна-кансультаты́ўныя (неадуш.)
Т. вучэ́бна-кансультаты́ўным вучэ́бна-кансультаты́ўнай
вучэ́бна-кансультаты́ўнаю
вучэ́бна-кансультаты́ўным вучэ́бна-кансультаты́ўнымі
М. вучэ́бна-кансультаты́ўным вучэ́бна-кансультаты́ўнай вучэ́бна-кансультаты́ўным вучэ́бна-кансультаты́ўных

Іншыя варыянты: вучэ́бна-кансультацы́йны.

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фі́на-уго́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фі́на-уго́рскі фі́на-уго́рская фі́на-уго́рскае фі́на-уго́рскія
Р. фі́на-уго́рскага фі́на-уго́рскай
фі́на-уго́рскае
фі́на-уго́рскага фі́на-уго́рскіх
Д. фі́на-уго́рскаму фі́на-уго́рскай фі́на-уго́рскаму фі́на-уго́рскім
В. фі́на-уго́рскі
фі́на-уго́рскага
фі́на-уго́рскую фі́на-уго́рскае фі́на-уго́рскія
Т. фі́на-уго́рскім фі́на-уго́рскай
фі́на-уго́рскаю
фі́на-уго́рскім фі́на-уго́рскімі
М. фі́на-уго́рскім фі́на-уго́рскай фі́на-уго́рскім фі́на-уго́рскіх

Іншыя варыянты: фіна-уго́рскі.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ура-патрыяты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ура-патрыяты́чны ура-патрыяты́чная ура-патрыяты́чнае ура-патрыяты́чныя
Р. ура-патрыяты́чнага ура-патрыяты́чнай
ура-патрыяты́чнае
ура-патрыяты́чнага ура-патрыяты́чных
Д. ура-патрыяты́чнаму ура-патрыяты́чнай ура-патрыяты́чнаму ура-патрыяты́чным
В. ура-патрыяты́чны
ура-патрыяты́чнага
ура-патрыяты́чную ура-патрыяты́чнае ура-патрыяты́чныя
Т. ура-патрыяты́чным ура-патрыяты́чнай
ура-патрыяты́чнаю
ура-патрыяты́чным ура-патрыяты́чнымі
М. ура-патрыяты́чным ура-патрыяты́чнай ура-патрыяты́чным ура-патрыяты́чных

Іншыя варыянты: ура́-патрыяты́чны.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПСІХАФІЗІ́ЧНАЯ ПРАБЛЕ́МА,

у шырокім сэнсе — пытанне пра суадносіны псіхічных і фізічных з’яў; у вузкім — пра суадносіны псіхічных і фізіялагічных (нервовых) працэсаў. Думка пра залежнасць псіхікі (душэўных выяўленняў) ад прыроды і цела з’явілася ўжо ў стараж.-грэч. натурфіласофіі. Навук. распрацоўка П.п. пачалася ў філасофіі 17 ст., калі ўсталявалася механіст. карціна свету і псіхічныя з’явы разглядаліся як неаддзельныя ад цела і падпарадкаваныя законам сусвету. Узніклі 2 процілеглыя варыянты вырашэння П.п.: псіхафізічнае ўзаемадзеянне (Р.​Дэкарт) і псіхафізічны паралелізм (Г.​Лейбніц). Паводле Дэкарта, свядомасць з’яўляецца субстанцыяй, якая адрозніваецца ад цела, але, з аднаго боку, залежыць ад яго (пры афектах, адчуваннях і інш.), з другога — уздзейнічае на цела (напр., пры валявым намаганні). Прыхільнікі псіхафіз. паралелізму сцвярджалі, што псіхічныя і фіз. працэсы працякаюць паралельна, без узаемадзеяння (Н.​Мальбранш, Д.​Гартлі). Ідэя псіхафіз. паралелізму набыла папулярнасць у 19 ст. Але вучэнне Ч.​Дарвіна патрабавала разумець псіхіку як актыўны рэгулятар жыццёвых працэсаў. Узніклі новыя канцэпцыі П.п.; атаясамліванне псіхічнага і фізічнага і іх адрозненне толькі па функцыях, «комплексных адчуваннях» (У.​Джэмс, Э.​Мах); сцвярджэнне невырашальнасці П.п. навук. сродкамі (гл. Неапазітывізм). На стыку псіхалогіі і нейрафізіялогіі вылучылася псіхафізіялогія, якая вывучае розныя формы залежнасці псіхічных актаў ад іх фіз. субстрату і ролю гэтых актаў у арг-цыі і рэгуляцыі жыццядзейнасці.

т. 13, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)