ТАНЕ́ЕЎ Сяргей Іванавіч (25.11.1856, г. Уладзімір, Расія — 19.6.1915),
рускі кампазітар, піяніст, муз. тэарэтык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1875, кл. М.Рубінштэйна і П.Чайкоўскага), з 1878 выкладаў у ёй (з 1881 праф., у 1885—89 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Нар. кансерваторыі (1906) і Муз.навук.т-ва (з 1908 Муз.-тэарэт.б-ка). Чл.Музычна-этнаграфічнай камісіі. Першы выканаўца многіх фп. твораў Чайкоўскага. Творам Т. ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філас.-этычная накіраванасць зместу, дасканалае поліфанічнае майстэрства, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці. Найб. значныя творы: опера-трылогія «Арэстэя» (паст. 1895), кантаты «Іаан Дамаскін» (1884) і «Пасля чытання псалма» (1915), сімфонія до мінор (4-я, 1898), 2 стр. квінтэты, фп. квінтэт, 4-ы і 6-ы квартэты, Канцэртная сюіта для скрыпкі з арк., хоры без суправаджэння. Апрацоўваў нар. песні, у т. л. 2 бел. вяснянкі. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. яго опера «Арэстэя» (1963). Аўтар прац «Вучэнне пра канон» (выд. 1929), «Рухомы кантрапункт строгага пісьма» (2-е выд., 1959). Сярод вучняў: Р.Гліэр, К.Ігумнаў, Г.Канюс, С.Ляпуноў, М.Метнер, З.Паліяшвілі, С.Рахманінаў, А.Скрабін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЗІК Анатолій Афанасьевіч (н. 13.3.1949, в. Казанск Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. дзяржаўны дзеяч, гісторык. Канд.гіст.н. (1974), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1980). З 1974 на выкладчыцкай і камсам. рабоце ў БДУ, з 1979 у органах дзярж. бяспекі СССР, нач. кафедры, нам.нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1994 нач. аддзела Савета Бяспекі, з 1995 нам.дзярж. сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 2000 Старшыня К-тадзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь. Асн.навук. даследаванні па гісторыі патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў 1941—44, органаў дзярж. бяспекі БССР, тэарэт. праблемах забеспячэння нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1983), «Палітыка-метадалагічныя асновы дзейнасці органаў дзяржбяспекі СССР» (ч. 1—3, 1988) і інш.
Тв.:
В дни суровых испытаний: Укрепление рядов КП(б)Б в условиях подполья в годы Великой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1981;
Реакционная сущность современного национализма. Мн., 1985;
Союз — наша судьба (о проблемах сохранения союзной государственности). Мн., 1991;
Межэтнические отношения в Республике Беларусь как фактор ее национальной безопасности. Мн., 1994;
Органы госбезопасности БССР в годы Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1994;
Актуальные вопросы реализации Концепции национальной безопасности Республики Беларусь. Мн., 1997.
іспанскі ваен. і дзярж.дзеяч. Генералісімус (1936). Скончыў пях. вучылішча ў г. Таледа (1910). Служыў у калан. войсках у Ісп. Марока (з 1910), у ісп. Замежным легіёне (1920—27). З 1928 нач.Ваен. акадэміі ў г. Сарагоса, камандаваў дывізіяй і брыгадай. З 1934 нач.Ген. штаба. У час.грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39 (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) узначаліў ваен. мяцеж супраць Ісп. Рэспублікі і ў выніку яе паражэння ўстанавіў у краіне дыктатуру на ўзор фаш. Італіі; з 1936 галоўнакамандуючы, адначасова з 1937 «правадыр» (каўдыльё) Іспанскай фалангі, з 1938 кіраўнік дзяржавы (з 1957 і ўрада). У 2-ю сусв. вайну намагаўся захаваць нейтралітэт Іспаніі (акрамя ўдзелу ў баях на сав.-герм. фронце ў 1941—43 ісп. «блакітнай дывізіі»). Пасля вайны прарваў знешнепаліт. ізаляцыю краіны праз пагадненне з ЗША (1953) і прыём Іспаніі ў ААН (1955). Ва ўнутр. палітыцы рабіў стаўку на эканам.аўтаркію, абвясціў каталіцызм адзінай рэлігіяй ісп. нацыі, скасаваў рэгіянальныя аўтаноміі, у 1947 фармальна аднавіў манархію, а ў 1969 прызначыў сваім пераемнікам і будучым каралём Іспаніі Хуана Карласа I.
Літ.:
Дамс Х.Г. Франсиско Франко: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1999;
Престон П. Франко: Биогр.: Пер. с англ.М., 1999;
Пожарская С.П. Генералиссимус Франко и его время // Новая и новейшая история. 1990. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУШЭ́ (Fouché) Жазеф (21.5.1759, Ле-Пельрэн каля г. Нант, Францыя — 25 або 26.12.1820),
французскі паліт. і дзярж.дзеяч. Герцаг Атранцкі (1809). У Французскую рэвалюцыю 1789—99дэп.Канвента (з 1792), дзе спачатку быў прыхільнікам жырандыстаў, потым — якабінцаў. Галасаваў за смяротнае пакаранне караля Людовіка XVI, як камісар Канвента ў шэрагу дэпартаментаў надзвычай жорстка падаўляў контррэв. мяцяжы. Прыхільнік Ж.Эбера, удзельнічаў у правядзенні палітыкі дэхрысціянізацыі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў тэрмідарыянскага перавароту (ліп. 1794). У перыяд Дырэкторыі на дыпламат. пасадах, са жн. 1799 міністр паліцыі. У ліст. 1799 дапамог прыйсці да ўлады ген. Н.Банапарту (з 1804 імператар Напалеон Г), у 1799—1802 і 1804—10 яго міністр паліцыі; стварыў сістэму паліт. разведкі, вышуку і татальнага шпіянажу (звольнены за несанкцыянаваныя перагаворы з Вялікабрытаніяй). У 1813—14 губернатар Ілірыйскіх правінцый. Пасля крушэння Напалеонаўскай імперыі (крас. 1814) заўзяты прыхільнік манархіі Бурбонаў, але ў час «Ста дзён» (сак.—чэрв. 1815) перайшоў на бок Напалеона I, які зноў прызначыў яго міністрам паліцыі. Пасля бітвы пры Ватэрлоо (18.6.1815) зноў здрадзіў Напалеону і як кіраўнік Выканаўчай камісіі Часовага ўрада падрыхтаваў 2-ю рэстаўрацыю Бурбонаў. З ліп. 1815 міністр паліцыі і саветнік Людовіка XVIII, але ў тым жа годзе па патрабаванні ультрараялістаў звольнены і прызначаны пасланнікам у Саксонію. У 1816 як «царазабойца» абвешчаны выгнаннікам. Апошнія гады правёў у Аўстрыі. Дзейнасць Ф. — узор беспрынцыпнага кар’ерызму ў палітыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАН (у свеце Бялавін Васіль Іванавіч; 31.1.1865, с. Клін Пскоўскай вобл., Расія — 7.4.1925),
расійскі царкоўны дзеяч. Канд. багаслоўя (1888). Скончыў Таропецкае духоўнае вучылішча, Пскоўскую семінарыю (1884), Пецярб. духоўную акадэмію (1888). У 1891 пастрыгся ў манахі, у 1897 узведзены ў сан епіскапа Люблінскага, вікарыя Холмска-Варшаўскай епархіі. У 1898—1907 узначальваў Алеуцкую і Паўн.-Амер. епархіі, у 1905 узведзены ў сан архіепіскапа. З 1907 кіраваў Яраслаўскай епархіяй. З 1913 архіепіскап літ. і віленскі. У чэрв. 1917 узведзены ў сан мітрапаліта, у ліст. 1917 абраны патрыярхам маскоўскім і ўсяе Расіі. З мэтай абараняць царкву, яе святыні і жыццё вернікаў напісаў шэраг зваротаў з заклікам спыніць беззаконне ў краіне. У 1922 дазволіў ужываць бел. мову ў набажэнствах у храмах Беларусі. У 1922—23 пад арыштам у выніку канфлікту з дзяржавай з-за канфіскацыі царк. маёмасці. 16.6.1923 заявіў аб прызнанні сав. улады, вызвалены (у 1924 яго судовая справа спынена). У 1923 «абнаўленцкі» Памесны сабор пазбавіў Ц. сану і манаства, аднак ён не падпарадкаваўся гэтым, на яго думку, некананічным рашэнням. Здолеў захаваць асн. структуры Рус.правасл. царквы ад захопу абнаўленцамі. У 1988 кананізаваны.
Тв.:
Послания... М., 1991.
Літ.:
Вострышев М.И. Божий избранник. Крестный путь Святителя Тихона, Патриарха Московского и всея России. М., 1990;
Солженицын А.И. Архипелаг ГУЛАГ. М., 1990. Т. 1. С. 247—252;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РСКІ Фаўстын Іванавіч (1760, в. Валынцы ? Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 1832 або 1833),
бел. грамадскі дзеяч, мемуарыст. Скончыў Віленскі ун-т. Д-р філасофіі і тэалогіі. Настаўнічаў у кляштарных школах, прыёр Віленскага кляштара дамініканцаў. Удзельнік паўстання 1794 на Гродзеншчыне. Пасля яго паражэння стварыў «Віленскую асацыяцыю» для арганізацыі новага паўстання, падтрымліваў сувязі з аднадумцамі-эмігрантамі ў Зах. Еўропе. У 1797 сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле. Амнісціраваны і ў 1801 вярнуўся на радзіму. З 1801 прыёр Забельскага кляштара дамініканцаў, да 1816 выкладчык Забельскага дамініканскага калегіума. Яго «Успаміны» — адно з першых этнагр. апісанняў Даурыі (апубл. на польск. мове ў 1865 у Львове А.Бялеўскім, рукапіс захоўваецца ў б-цы АН Літвы). У іх паказаны побыт карэннага насельніцтва Сібіры, каларытныя партрэты катаржнікаў і ссыльных, выхадцаў з Беларусі, крытыкуецца царскае чыноўніцтва і правасл. духавенства. У 1821—32 візітатар школ у Беларусі і Літве. У «Дзённіку візітатара» (1904) апісаў свае паездкі, змясціў звесткі па гісторыі выяўл. мастацтва і архітэктуры, пра норавы феад. грамадства. Рукапіс яго «Дзённіка падарожжа» па кляштарах Беларусі захоўваецца ў б-цы Віленскага ун-та. Працы Ц. па гісторыі і філасофіі Беларусі і Літвы пад назвай «Літоўская хроніка» загінулі.
Тв.:
Znaczniejszych przypadków pewnego z Syberii powrotnego Polaka w 1801 roku. Warszawa;
Wrocław, 1998.
Літ.:
Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974;
Географы і падарожнікі Беларусі: [Альбом-атлас]. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́Ў Віктар Міхайлавіч (1.12.1873, г. Камышын, цяпер Валгаградскай вобл., Расія — 15.4.1952),
расійскі паліт. і дзярж.дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1892—94). З канца 1880-х г. у рэв. руху. У 1894 арыштаваны па справе «Народнага права» і сасланы ў Тамбоўскую губ. З 1899 у эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў (1901—02) партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, чл. яе ЦК і гал. тэарэтык (спалучаў ідэі народніцкага сацыялізму і махізму). У 1-ю сусв. вайну выступаў з антываен. пазіцый, удзельнік Цымервальдскай канферэнцыі 1915 і Кінтальскай канферэнцыі 1916. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію, у маі—вер. 1917 міністр земляробства ў Часовым урадзе. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 змагаўся супраць улады бальшавікоў. 4—11(17—24).11.1917 знаходзіўся ў Магілёве ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага, дзе вёў перагаворы з Б.В.Савінкавым, А.Р.Гоцам, М.Дз.Аўксенцьевым і інш. аб стварэнні на чале з сабою «агульнасацыялістычнага ўрада», які б адхіліў ад улады ўрад У.І.Леніна. Зняцце ген. М.М.Духоніна з пасады вярхоўнага галоўнакамандуючага сарвала планы Ч. 18.1.1918 Ч. абраны старшынёй Устаноўчага сходу, пазней чл.Камітэта членаў Устаноўчага сходу. З 1920 зноў у эміграцыі. У 1927 стварыў «Лігу народаў новага Усходу». Лічыў, што СССР у будучым распадзецца на шэраг суверэнных дзяржаў. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення ў Францыі, потым жыў у ЗША. Аўтар мемуараў і шэрагу тэарэт. прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЦКІ (Czacki) Тадэвуш (28.8.1765, в. Паўлаўка Іванічаўскага р-на Валынскай вобл., Украіна — 8.2.1813),
польскі гісторык, дзеяч асветы і навукі на тэр.ВКЛ. Атрымаў дасканалую хатнюю адукацыю. Па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўпарадкаваў частку прыватнага каралеўскага архіва і Кароннай метрыкі. У 1786—92 чл. Кароннай скарбовай камісіі. Ініцыятар складання гідраграфічнай карты Польшчы і ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) адзін з гал. арганізатараў асветы і навукі на землях, далучаных да Рас. імперыі, адзін з заснавальнікаў Т-ва аматараў навук у Варшаве (1800). З 1805 візітатар школ Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губ., заснаваў Крамянецкі ліцэй (з Г.Калантаем), ганаровы чл. Віленскага ун-та. У 1807 і 1808 арыштаваны па падазрэннях у антыўрадавай дзейнасці. Як гісторык належаў да «школы Нарушэвіча», у гіст. навуцы эпохі Асветніцтва прадстаўляў манархічную плынь. Першы пачаў даследаваць Статут ВКЛ 1529 (адкрыў і вывучаў яго Пулаўскі спіс). Гал. крыніцу Статутаў ВКЛ бачыў у звычаях паўн. народаў і германцаў, крытыкаваў погляды, быццам права ВКЛ грунтуецца на рымскім праве. Аўтар шматлікіх твораў па эканоміцы, гісторыі і праве, у т. л. «Аб дзесяцінах у свеце, а падрабязней у Польшчы і Літве» (1801), «Аб яўрэях», «Аб камісіі адукацыі ў Літве» (абодва 1807), «Аб манетнай справе ў Польшчы і Літве» (нап. 1810). Ініцыятар збірання нар. песень і паданняў, у якіх бачыў крыніцу для вывучэння дахрысціянскай Польшчы і Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬГІ́Н Васіль Віталевіч (13.1.1878, Кіеў — 15.2.1976),
расійскі паліт.дзеяч, публіцыст. Скончыў Кіеўскі ун-т (1900). З пач. 1900-х г. адзін з лідэраў рус. манархісцкага руху на Украіне, супрацоўнік яго газ. «Киевлянин». Дэп. 2—4-й Дзярж. дум (1907—17), дзе быў адным з кіраўнікоў фракцыі нацыяналістаў. Удзел Ш. (артыкулы, выступленні) у грамадскай кампаніі 1912—13 у абарону кіеўскага яўрэя М.М.Бейліса, які быў абвінавачаны ў рытуальным забойстве хлопчыка-хрысціяніна (Бейліс апраўданы судом прысяжных), прывёў яго да разрыву з манархістамі і каштаваў яму 3-месячнага арышту. У час Лют. рэвалюцыі 1917 чл.Часовага камітэта Дзяржаўнай думы; 15.3.1917 разам з А.І.Гучковым выставіў імператару Мікалаю II патрабаванне Думы аб адрачэнні ад прастола. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 удзельнік белага руху, адзін з арганізатараў Добраахвотніцкай арміі ген. А.І.Дзянікіна. З 1920 у эміграцыі. У 1925—26 нелегальна наведаў СССР. З 1930-х г. жыў у Югаславіі, у 1937 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1944 арыштаваны сав. органамі бяспекі, вывезены ў СССР і асуджаны на 25 гадоў зняволення. У 1956 вызвалены, жыў у г. Уладзімір. У пач. 1960-х г. звярнуўся з 2 адкрытымі лістамі да рус. эміграцыі з заклікам адмовіцца ад варожых адносін да СССР. Аўтар кніг «Дні» (1925), «1920-ы год», «Тры сталіцы» (абедзве 1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБЕ́ЦКІ Андрэй Паўлавіч (1892, в. Сухмяні Гродзенскай вобл. — пасля 1944),
бел. грамадска-паліт.дзеяч, вайсковец. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1912), настаўнічаў. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча. Удзельнік 1-й сусв. вайны, у лют. 1918 дэмабілізаваны ў чыне капітана. У ліст. 1918 увайшоў у Бел. партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, адзін з ініцыятараў склікання Гродзенскага бел.сял. з’езда 1918, старшыня створанай з’ездам Гродзенскай павятовай рады. У ліп. 1919 абраны ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, кааптаваны ў Беларускую вайсковую камісію (БВК) і прызначаны нам. старшыні камісіі. Восенню 1920 у Лодзі аднавіў дзейнасць БВК і стаў яе старшынёй, у кастр. ў Гродне займаўся вярбоўкай жыхароў у склад бел.вайск. фарміраванняў. У ліст. 1920 з групай бел. афіцэраў выехаў у мяст. Семежава Слуцкага пав. для падтрымкі Слуцкага паўстання 1920. Найвышэйшай радай БНР прызначаны «галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Рэспублікі». Пасля ліквідацыі паўстання — у Вільні. У лют. 1922 у ліку 33 бел. і літ.нац. дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Літ. Рэспубліку. З мая 1922 у Латвіі, выкладаў у Дзвінскай бел. гімназіі, удзельнічаў у працы мясц.бел. грамадскіх арг-цый, супрацоўнічаў з бел. музеем імя І.Луцкевіча ў Вільні. Быў абвінавачаны ў антыўрадавых дзеяннях у час суд. працэсаў над бел.нац. актывамі ў Латвіі, апраўданы судом. У час 2-й сусв. вайны кіраваў Дзвінскім аддзяленнем Бел.нац. аб’яднання ў Латвіі. Пасля 1944 лёс невядомы.