ТАНЕ́ЕЎ Сяргей Іванавіч (25.11.1856, г. Уладзімір, Расія — 19.6.1915),
рускі кампазітар, піяніст, муз. тэарэтык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1875, кл. М.Рубінштэйна і П.Чайкоўскага), з 1878 выкладаў у ёй (з 1881 праф., у 1885—89 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Нар. кансерваторыі (1906) і Муз.навук.т-ва (з 1908 Муз.-тэарэт.б-ка). Чл.Музычна-этнаграфічнай камісіі. Першы выканаўца многіх фп. твораў Чайкоўскага. Творам Т. ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філас.-этычная накіраванасць зместу, дасканалае поліфанічнае майстэрства, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці. Найб. значныя творы: опера-трылогія «Арэстэя» (паст. 1895), кантаты «Іаан Дамаскін» (1884) і «Пасля чытання псалма» (1915), сімфонія до мінор (4-я, 1898), 2 стр. квінтэты, фп. квінтэт, 4-ы і 6-ы квартэты, Канцэртная сюіта для скрыпкі з арк., хоры без суправаджэння. Апрацоўваў нар. песні, у т. л. 2 бел. вяснянкі. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. яго опера «Арэстэя» (1963). Аўтар прац «Вучэнне пра канон» (выд. 1929), «Рухомы кантрапункт строгага пісьма» (2-е выд., 1959). Сярод вучняў: Р.Гліэр, К.Ігумнаў, Г.Канюс, С.Ляпуноў, М.Метнер, З.Паліяшвілі, С.Рахманінаў, А.Скрабін і інш.