Наўме́це, наўмеці ’на прыкмеце’: Была наўмеці добрая сасонка — нехта забраў ужо (бялын., Янк. Мат.). Да ме́та ’прыкмета’, меціць ’пазначаць’; структурная паралель наўве́це ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагу́рак ’пагорак’ (Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), погурак ’тс’ (ТС), пигурак (Нар. лекс.), пазур ’сенажаць на ўзвышаным месце’ (Сл. ПЗБ). З польск. pogór(ek).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопухі ’нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы’ (лун., Мат. ЛАБНГ). Да лопух (гл.). Гэта лексема пацвярджае меркаванне аб паходжанні лапату́ха, лопаўка, лопацень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляле́зік, браг. леле́зік ’ласун’ (Мат. Гом.). З ⁺лялеза (ці ⁺леляза), якія ад лялеяць ’пялегаваць’ (гл.). Аб суфіксе ‑з‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лібарада, ліборода ’апошняя жменя нязжатага жыта на полі’ (лунін., Мат. дыял. канф.). Утворана са словазлучэння Іллі барада. Параўн. брэсц., нараўл. спасова борода ’тс’ (Выг.).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марха́ль1 ’баран-вытворнік’ (парыц., Янк. Мат.; маз., З нар. сл.). Да марка́ль (гл.).

Марха́ль2 ’галавасцік’ (кліч., Жыв. сл.). Да морхлы ’вялы, няцвёрды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацяры́ца ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’ (добр., Мат. Гом.). Відавочна, у выніку намінацыі словазлучэння мацерына душыца. Не выключана магчымасць запазычання з польск. macierzyca ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́бліцца ’марудна рабіць, таптацца на адным месцы, рабіць логава’ (Жыв. сл., Янк. III, Нар. словатв., Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом.). Да кубло1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куня́ць ’спаць’ (Мат. Гом.). Укр. куняти, рус. кунять ’тс’, серб.-харв. ку́њати ’тс’. Надзейных паралелей за межамі славянскіх моў няма (Бернекер, 1, 6, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латно ’выгадна, зручна, вельмі добра’ (докш., Янк. Мат.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прасл. кораня lat‑ (гл. ла́тацца). Не выключана магчымасць кантамінацыі ла́тва і лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)