Таўке́ня ’бульбяная каша’ (чэрык., ЛА, 4), товке́ня, товкэ́ня, тоўчэ́ня ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. палес. товке́ня ’тс’. Да таўкці, таўчы (гл.), магчыма, пад уплывам назваў тыпу літ. bulviẽnėсуп з бульбы’ з характэрным суф. ‑ен‑я, адносна апошняга ў назвах страў гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20. Параўн. таўкун ’пюрэ з бульбы’ (Мат. Гом.), таўпеня ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

vegetable [ˈvedʒətəbl] n.

1. раслі́на;

the vege table king dom раслі́нны свет

2. pl. vege tables гаро́дніна;

a vegetable garden агаро́д;

a vegetable dish сала́тніца;

vegetable oil але́й;

vegetable soup суп з гаро́дніны

3. вя́лы чалаве́к;

lead a vegetable life гібе́ць, марне́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разагрэ́ць, ‑грэю, ‑граеш, ‑грэе; зак., каго-што.

Зрабіць цёплым, гарачым. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар. Багдановіч. // Сагрэць зноў што‑н. астыўшае. Разагрэць суп. // Разм. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе. Пасекла .. [дзяўчыну] мяцеліца, разагрэла варушкая, ахвотная работа, і цяпер, зірнуўшы на дзяўчыну, здавалася — во зараз капне кроў з поўных, здаровых шчок. Калюга. // Нагрэўшы, падрыхтаваць да дзеяння, выкарыстання. Разагрэць матор аўтамабіля. Разагрэць мёд. Разагрэць сталярскі клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для яды, для спажывання. Спажыўныя расліны. □ Партызаны і насельніцтва невялічкага ўзвышша-вострава выбіралі ў балотах усё спажыўнае. Кавалёў.

2. Які змяшчае неабходныя для жыццядзейнасці арганізма рэчывы; пажыўны. Тры разы за гэты час малая гаспадыня клапатліва рыхліла зямлю, часта паіла сваю градку вадою і карміла ўсялякімі спажыўнымі харчамі. Якімовіч. Суп быў на касцях, з бульбаю і крупкаю, вельмі спажыўны і смачны. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łykać

незак.

1. глытаць; каўтаць;

łykać zupę — глытаць суп;

2. разм. піць;

łykać zgłoski (litery) — глытаць словы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ляме́ха, ляме́шка, леме́шка ’рэдкая каша з мукі з маслам ці салам’, ’зацірка’, ’кулеш з мукі’, ’густа звараная страва’, ’яда з грэцкай мукі з салам’ (раг., Сл. ПЗБ), ’ежа з падсмажанай мукі, залітай варам ці малаком’, ’расцёртая ў малацэ звараная бульба’ (ТСБМ, Маш., Нас., Янк. БП, Вешт., Мат. Гом., Растарг., ТС), глус. ’няўдала згатаваная страва’ (Мат. Янк.). Укр. лемі́шка, лімі́шка, лемʼєшка, рус. кастр., смал. леме́шка ’тс’. Польск. lemieszka ’тс’ з бел. (Слаўскі, 4, 148). Фасмер (2, 480) далучае да ўсх.-слав. лексемы і балг. лемец (лемец, лемъц, лимец) ’полба’, ’сорт пшаніцы, Triticum spelta’, аднак БЕР (3, 406) адносяць іх да запазычанняў з грэч. ἔλυμος ’проса’. Славен. lȋmec ’квашаніна’. Бязлай (2, 142), аднак, збліжае з ляме́шка. Найбольш прыймальным будзе паходжанне лексемы як запазычанне з угра-фінскіх моў: фін. liemiсуп, поліўка’, мард. lʼemʼ венг. levesсуп, сок’, вепск. lʼemuz ’поліўка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ткі ’лёгкі’ (Сцяшк.), ’хуткі, шпаркі, рухавы, быстры на ногі’ (зэльв., Сл. паўн.-зах.; слонім., Нар. лекс.; карэліц., Нар. словатв.), лётка ’хутка’ (КЭС, лаг.), ’лёгка’ (в.-дзв., трак., ваўк., беласт., Сл. паўн.-зах.) і аналагічна леткае, лёгкія ’лёгкае’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Аформілася пад уплывам польск. teiki ’лёгкі’ з лёгкі (гл.). Сюды ж лёцянкі ’лёгенькі’ (Сцяшк.), а таксама лёцянкі ’рэдзенькі (пра суп)’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мало́чны I в разн. знач. моло́чный;

м. суп — моло́чный суп;

~ная каро́ва — моло́чная коро́ва;

~ная гаспада́рка — моло́чное хозя́йство;

~ныя зу́бы — моло́чные зу́бы;

~ная сястра́ — моло́чная сестра́;

м. брат — моло́чный брат;

~ная зало́за — моло́чная железа́;

~ная спе́ласць — моло́чная зре́лость;

~ная — ку́хня моло́чная ку́хня;

~ныя рэ́кі з кісе́льнымі берага́мі — моло́чные ре́ки с кисе́льными берега́ми

мало́чны II (содержащий молоки): м. селядзе́ц сельдь с моло́ками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін. Кіслае віно. Кіслыя ягады.

2. Атрыманы ў выніку браджэння, прыгатаваны шляхам квашання. Кіслае малако. Кіслая капуста. // Які сапсаваўся ад браджэння; пракіслы. Кіслы суп. Кіслая каша. // Напоўнены пахамі кіслаты. Кіслае паветра.

3. перан. Разм. Які выражае незадаволенасць; маркотны, панылы. Кіслы настрой. Кіслая ўсмешка.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.). Кіслы раствор. Кіслая глеба.

•••

Кіслая соль гл. соль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)