су́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. су́п супы́
Р. су́пу супо́ў
Д. су́пу супа́м
В. су́п супы́
Т. су́пам супа́мі
М. су́пе супа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суп, -у, мн. супы́, -о́ў, м.

Вадкая страва — адвар з мяса, рыбы, гародніны з дабаўленнем круп, розных прыпраў і інш.

Рыбны с.

Малочны с.

|| прым. супавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суп (род. су́пу) м. суп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суп м. суп, род. су́пу м.; (с крупой — ещё) кру́пнік, -ку м.; (мучной) заці́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суп, ‑у; мн. супы, ‑оў; м.

Вадкая страва — адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад. З вялізнага чыгуна жанчына конаўкай чэрпала суп і налівала ва ўсё, хто што падстаўляў. Федасеенка. З апетытам [Валік] з’еў міску рысавага супу і папрасіў малака. Жычка.

•••

Слізісты суп — працёрты суп з ячных, рысавых, аўсяных круп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суп1 ’вадкая страва-адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад.’ (ТСБМ, Сцяшк.; шальч., Сл. ПЗБ), ’булён’ (мёрск., Сл. ПЗБ), ’крупнік, крупеня’ (Бяльк.), су́пік памянш. (свісл., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. суп ’тс’, дзе з франц. soupeсуп’ (адкуль таксама англ. soup, гал. sоер, ням. Suppe ’тс’), што з гала.-раманск. suppa, якое, як мяркуюць, узыходзіць да германскіх моў, параўн. гоц. supôn ’прыпраўляць спецыямі’; гл. Фасмер, 3, 804.

*Суп2 ’каршун’, толькі ст.-бел. супъ, семпъ, сепъ ’сцярвятнік’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца з 1518 г.; запазычанне са ст.-польск. sęp ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143); але параўн. ц.-слав. сѫпъ ’тс’, адкуль магло быць запазычана ст.-бел. супъ. Укр., рус. суп, польск. sęp, в.-луж., н.-луж. sup, чэш., славац. sup, серб.-харв. су̑п ’тс’, балг. суп ’птушка Vulvur fulvus’. Прасл. *sǫpъ ’каршун’. Слова няяснага паходжання. Паводле Голуба–Копечнага (361), гэта варыянт з насавым галосным да *sop‑ (гл. сапці). Гл. Фасмер, 3, 804; Шустар-Шэўц, 1378–1379; Борысь, 542. Магчыма сувязь з насуплены, супіць (гл.) — з-за «насупленага» выгляду птушкі (Антропаў, Назв. птиц, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суп, булён, поліўка, зацірка / крупяны: крупнік / рыбны: юшка; варыва, баўтуха, сёрбанка, сёрбава (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кру́пнік, -у, м.

Крупяны суп, крупеня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышаны́

‘бульбяны суп

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. крышаны́
Р. крышано́ў
Д. крышана́м
В. крышаны́
Т. крышана́мі
М. крышана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расо́льнік, -у, м.

Мясны суп з салёнымі агуркамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)