ме́сці, мяту́, мяце́ш, мяце́; мяцём, мецяце́; пр. мёў, мяла́, мяло́; незак., што.

1. Ачышчаць якую‑н. паверхню ад смецця, пылу мятлой, шчоткай і пад. Месці вуліцу. □ Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату. Крапіва.

2. З сілай гнаць, пераносіць што‑н. з месца на месца. Вецер мяце сухі снег.., і, здаецца, што дзесьці адчышчаюць іржавыя нажы наждачнаю шкуркаю ці сыпкім жвірам. Лужанін. Калі садзяць сады, вецер лісце мяце І на сцежках сляды засыпае. Прыходзька. // без дап. З сілай ісці, кружыць (пра мяцеліцу, завею). І снег мяце такі густы, што не відаць, дзе дол, дзе неба. А. Вольскі. Завея мяце, завывае, намятае вялізныя сумёты. Лынькоў. / безас. Пайшоў снег, пачало месці, зраўняла і дарогу, і поле... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

snag

[snæg]

1.

n.

1) патарча́ка f.

2) корч (падво́дны), тапля́к -а́ m.

3) абло́маны зуб

4) Figur. перашко́да f.

We hit a snag — Мы напаро́ліся на рапто́ўную перашко́ду

5) вы́цягнутая ні́тка (з ткані́ны)

2.

v.i.

1) заміна́ць, перашкаджа́ць; спатыка́цца

2) зачапля́цца; хапа́ць

3) ачышча́ць ад карчо́ў, суко́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

muck

[mʌk]

1.

n.

1) бруд -у m.

2) паску́дзтва n.

3)

а) гной -ю m.

б) чарназём, ужыва́ны як угнае́ньне

4) (у ша́хце) друз -у m.

5) informal непара́дак -ку m., бязла́дзьдзе n., бруд -у m.

2.

v.t.

1) бру́дзіць

2) угно́йваць

3) (у ша́хце) ачышча́ць, выво́зіць друз

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

удаля́ть несов.

1. (отдалять) аддаля́ць;

2. (заставлять уйти) выдаля́ць; (выпроваживать) выправа́джваць; (выводить) выво́дзіць; (выгонять) выганя́ць; (высылать) высыла́ць; (увольнять) звальня́ць; (исключать) выключа́ць;

3. (из организма, с какого-л. места и т. п.) выдаля́ць; (вырезать) выраза́ць; (отрезать) адраза́ць; (извлекать) выма́ць, дастава́ць; (вытаскивать) выця́гваць; (вырывать) вырыва́ць; (выводить) выво́дзіць; (уничтожать) знішча́ць; (убирать) прыма́ць, прыбіра́ць; (очищать) ачышча́ць;

4. (устранять) устараня́ць; (отстранять) адхіля́ць; (отодвигать) адсо́ўваць; (избавляться) пазбаўля́цца; см. удали́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ufklären

1. vt

1) высвятля́ць;

ein Mssverständnis ~ высвятля́ць непаразуме́нне

2) адуко́ўваць, прасвятля́ць, тлума́чыць

3) разве́дваць

4) агітава́ць

5) хім. ачышча́ць

2. ~, sich

1) высвятля́цца, выраша́цца

2) праясня́цца (пра надвор’е);

es hat sich ufgeklärt спра́ва вы́рашылася; надво́р’е праясні́лася

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мыць, мы́ці, муць, мы́ты, мэ́тэ ’вадой з мылам ці іншай вадкасцю ачышчаць ад бруду’, ’абмываць вадой бераг’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц), мы́цца (мы́ціса, му́цца, мэ́тыся) ’умываць, мыць сябе’ (там жа). Укр. мити, рус. мыть, польск. myć, н.-луж. myś, в.-луж. myć, чэш. mýti, славац. myť, славен. míti, серб.-харв. ми̏ти, макед. мие, балг. мия, ст.-слав. мыти. Прасл. myti, і.-е. адпаведнікамі да якога з’яўляюцца: літ. máudyti ’купаць, мыць’, лат. maût ’плаваць, даваць нырца’, ст.-прус. au‑mūsnan ’умыванне’, ірл. mūn, ст.-інд. mūtram ’мача’, авест. mūϑrəm ’бруд’ < і.-е. *meu‑ ’вільгаць’ (Міклашыч, 207; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 570; Фасмер, 3, 26; Фрэнкель, 1, 417; Махэк₂, 386; Покарны, 1, 743; Скок, 2, 434; Бязлай, 2, 186). Сюды ж мыцьво ’усё тое, што мыюць’ (гродз., Мат. АС), мыцёха ’жанчына, якая мые бялізну ці посуд’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́ць1 ’гарэць яркім полымем; ярка свяціцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ). Польск. połać ’тс’, чэш. plapolati ’гарэць, палымнець’. Роднасныя паліць, полымя (гл.). Гл. таксама Махэк₂, 429 і наст.

Пала́ць2ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Шн., Мат. Гом.), пола́ць (Выг.), пало́ць ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. пола́ть, пола́ю ’веяць зерне’, укр. пала́ти ’тс’, польск. pałać, opalać ’веяць’, в.-луж. płoć, płoju ’тс’, н.-луж. hopałka ’веялка’, славац. opalať ’веяць зерне; махаць, калыхацца, гойдацца’, славен. pláti, poljem ’хістаць, калыхаць’. Махэк (429) адрознівае ў прасл. polti, poljǫ (параўн. славен. і луж. формы) і palati, palajǫ. Роднаснымі лічацца палова, палоць (Фасмер, 3, 307), а таксама літ. pìlti, pilù ’ліць, сыпаць’ з іншым вакалізмам (гл. Траўтман, 213). Аб бел. слове гл. яшчэ Выгонная, Лекс. Палесся, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flux

[flʌks]

1.

n.

1) цячэ́ньне n.

2) прыплы́ў -ву m.о́ра)

3) безупы́нныя зьме́ны

in a state of flux — у ста́не безупы́нных зьме́наў

4) Med. паталягі́чнае сплыва́ньне (крыві́)

5) Metallurgy пла́вень -ўня m., флюс -у m.

2.

v.t.

выкліка́ць сплыва́ньне (крыві́); ачышча́ць, прачышча́ць

3.

v.i.

1) сплаўля́цца

2) выплыва́ць, выцяка́ць, плы́сьці; зьмяня́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

remove

[rɪˈmu:v]

1.

v.t.

1) забіра́ць; здыма́ць

Remove your hat — Здымі капялю́ш або́ Прыбяры́ свой капялю́ш

2) разьве́йваць

to remove all doubts — адкі́нуць усе́ сумне́вы, пераста́ць сумнява́цца

3) забі́ць

4) адкіда́ць

to remove snow — ачышча́ць, адкіда́ць сьнег

5) вырыва́ць

to remove a tooth — вы́рваць зуб

6) зво́льніць з пра́цы (паса́ды)

2.

v.i.

пераяжджа́ць, перабіра́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пужы́на́ ’пустое зерне (проса, канопляў)’: вупʼюць воробʼе усе на свеці, одна пужына астаецца (ТС), пужіна ’пустое, змытае насенне проса’ (лельч., Нар. лекс.), укр. пужина ’пустое, лёгкаважкае зерне; недаспелае зерне канопляў’, рус. дыял. пужина ’адсталыя ў росце каноплі’, славен. pužina ’лупіна вакол зярнят у яблыках і грушах’. Праслав. *pužina з першасным значэннем ’адыходы, шалупіны’, паралельнае да *mękyna ’вотрубы’ (гл. мякіна), семантыку тлумачыць укр. пу́жнтися ’шчацініцца’. Славенскае слова, а таксама pužitiачышчаць ад зярнят костачкавыя плады’. Бязлай (3, 140) параўноўвае з літ. paugžlys, pūgžlys ’апалонік’, pùžas ’чараваты’, pùžti ’аслабець’ і ўзводзіць да і.-е. *peu‑, *pou‑, *pū‑, прадстаўленага ў puzȇr (гл. пузыр), puzrovina ’дрэннае мяса’ і пад.; яшчэ раней (Etyma, 163) ён узводзіў названыя словы да *pou‑g-. Сюды ж, магчыма, і чэш. papužiti ’зарастаць, засмечвацца’, якое Махэк₂ (434) узводзіць да праслав. *papъlgъ > papuh, параўноўваючы з ляш. papluch ’пустазелле’; гл. таксама Варбат, ОЛА, Исследов., 1982, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)