скіяскапі́я

(ад гр. skia = цень + -скапія)

ценявы метад вызначэння рэфракцыі вока.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

cabinet [ˈkæbɪnət] n.

1. серва́нт, ша́фка;

a kitchen cabinet кухо́нная ша́фка

2. the Cabinet кабіне́т (міні́страў);

in cabinet на пасяджэ́нні кабіне́та міні́страў;

the Shadow Cabinet BrE ценявы́ кабіне́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адваро́тны, -ая, -ае.

1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок.

Адваротнае вярчэнне.

Кінуцца ў а. бок.

2. Які прыводзіць да зыходнага выніку.

А. хімічны працэс.

Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

3. Супрацьлеглы.

Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.

А. сэнс.

4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.

Распісацца на адваротным баку паштоўкі.

Доказ ад адваротнага (наз.).

Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДАМІЯ́Н (Лівіў Сцяпанавіч) (13.3.1935, с. Лядавены Рышканскага р-на, Малдова — 20.7.1986),

малдаўскі паэт. У паэт. зб-ках «Прадказанні» (1965), «Карані» (1966; Рэсп. літ. прэмія імя М.​Астроўскага 1966), «Дзеяслоў» (1968), «У хованкі з травой» (1972), паэмах «Наша доля — палёт» (1974), «Гордасць і цярпенне» (1977), «Сэрца і гром» (1981), «Ценявы вянец» (1982) і інш. выявіў сябе як лірык медытатыўнага складу, арганічна звязаны са сваёй эпохай. Эстэтычныя і этычныя прынцыпы Д. ў кнізе публіцыстычных нарысаў і эсэ «Задумлівыя вароты» (1975). На бел. мову творы Д. пераклалі Г.​Бураўкін, Т.​Бондар, Я.​Янішчыц.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.: Гронкі радасці. Мн.. 1986;

Рус. пер. — Тяжесть крыльев. М., 1988.

т. 6, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Асаве́ц1 ’асінавы лес’ (Прышч., Яшкін), асавок ’маладыя асіны на расчышчаным месцы, групкі дрэў сярод поля, каля дарогі’ (Жучкевіч, Топон., 108). Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асобы ’асінавы’ з дапамогай суфіксаў ‑ец, ‑ок. Параўн. тапонім Асінец.

Асаве́ц2 ’ссунутая зямля па беразе, па касагоры’ (Яшкін), Грынблат (Весці АН БССР, 1965, 4) звязвае мясцовыя назвы тыпу Асавец і пад. з дзеясловам соваць (асоўвацца). Частка гэтых назваў звязваецца з аса ’асіна’, што датычыць іншых, то трэба ўлічыць яшчэ ўкр. осовн, осовня, осовна ’схіл гары, павернуты да сонца’ (Марусенка, Полесье, 239), якія, аднак, можна супаставіць з асоння ’тс’. Ст.-рус. осовьць азначае ’звычайная дарога’ (магчыма, але не абавязкова, па яру, па берагу, які асоўваецца, ці ўзгорку); балг. осое, серб.-харв. осојценявы бок’, мак. осој ’вільготнае месца, дзе не грэе сонца’, славен. osoje, osovieценявы бок, халадок’. Паўднёваславянскія словы адлюстроўваюць праслав. корань *soi̯‑, што захаваўся таксама ў выглядзе *sě‑ ў рус. сень, бел. засень. Так ці іначай наўрад ці тут можна выключыць шматразовыя народнаэтымалагічныя змены (параўн. укр. осоння пры сонце, сонечко), у тым ліку сувязі з сонцам, а потым з асоўваннем. Магчыма, што асавец першапачаткова азначала проста ’халадок’, а потым стала выкарыстоўвацца і як назва асінніку, і як назва дарогі, і як назва ценявога боку гары і наогул узгорка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АПАЗІ́ЦЫЯ (ад лац. oppositio проціпастаўленне, пярэчанне),

1 супраціўленне, нязгода, процідзеянне, проціпастаўленне адных поглядаў, палітыкі інш. поглядам, палітыцы.

2) Агульная назва партый, арг-цый, грамадскіх рухаў і аб’яднанняў, дзейнасць і погляды якіх проціпастаўлены поглядам большасці або пануючай думцы. Існуе ў парламентах, партыях. Парламенцкая апазіцыя складаецца з партый і паліт. груп, якія не маюць большасці месцаў у парламенце і не ўдзельнічаюць у фарміраванні ўрада. Па шэрагу пытанняў выступае супраць палітыкі ўрада, з крытыкай яго дзеянняў. Можа фарміраваць ценявы кабінет міністраў на выпадак прыходу да ўлады. Унутрыпартыйная апазіцыяпарт. групоўкі, якія па некаторых прынцыповых пытаннях палітыкі партыі выступаюць са сваім пунктам гледжання і праграмай дзеяння, супрацьстаяць прынятаму большасцю курсу партыі, яе кіраўніцтву. Можа разглядацца як аснова для ўтварэння новай партыі. Апазіцыя — неабходная ўмова мірнага, здаровага развіцця грамадства. У бел. парламенце ўпершыню пра стварэнне апазіцыі абвешчана ў 1990 на 1-й сесіі Вярх. Савета Беларусі, дзе ў апазіцыі да палітыкі ўрада выступілі Бел. нар. фронт «Адраджэньне», Аб’яднаная дэмакр. партыя Беларусі, Бел. сац.-дэмакр. грамада і інш. Прадстаўнікі апазіцыі прымаюць удзел у заканатворчым працэсе, прапануюць шляхі ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці дзяржавы, паглыблення рыначных адносін, духоўнага адраджэння і кансалідацыі нацыі і інш.

В.​І.​Семянкоў.

т. 1, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кабіне́т м., в разн. знач. кабине́т;

к. дырэ́ктара — кабине́т дире́ктора;

фізі́чны к. — физи́ческий кабине́т;

рэнтге́наўскі к. — рентге́новский кабине́т;

сфармірава́ць к. — сформирова́ть кабине́т;

К. Міні́страў Украі́ны — Кабине́т Мини́стров Украи́ны;

ценявы́ к. — тенево́й кабине́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЫЯГНО́СТЫКА ПЛА́ЗМЫ,

сукупнасць метадаў вызначэння параметраў (характарыстык) плазмы; раздзел фізікі плазмы, які вывучае фіз. асновы гэтых метадаў і распрацоўвае іх. Да параметраў плазмы адносяцца шчыльнасць часціц, т-ра (сярэдняя энергія часціц), інтэнсіўнасць выпрамянення, характарыстыкі эл. і магн. палёў і інш. Вынікі Д.п. выкарыстоўваюцца пры правядзенні эксперым. даследаванняў, а таксама для кантролю за станам плазмы і кіравання працэсамі ў плазменных устаноўках.

Д.п. бярэ пачатак у астрафіз. даследаваннях. Лабараторная Д.п. сфарміравалася як самаст. дысцыпліна ў працах па вывучэнні газавых разрадаў (гл. Электрычныя разрады ў газах). Большасць метадаў Д.п. бескантактныя: носьбіты інфармацыі — палі і выпрамяненні ў наваколлі плазмы, для характарыстык якіх папярэдне ўстаноўлена залежнасць ад параметраў плазмы. Пасіўныя метады заснаваны на рэгістрацыі выпрамяненняў і патокаў часціц з плазмы або вымярэнні характарыстык навакольных палёў; актыўныя — на вымярэнні знешняга выпрамянення, якое праходзіць праз плазму, а таксама водгуку плазмы на яго. Найб. пашыраны: зондавы, аптычны (у т. л. фатагр., ценявы, інтэрфераметрычны, галаграфічны і інш.), спектраскапічны, мікрахвалевы, рэнтгенаўскі, лазерны, карпускулярны і цеплафіз. метады.

На Беларусі даследаванні па Д.п. праводзяцца з 1960-х г. у Ін-тах фізікі, цепла- і масаабмену Нац. АН, НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ.

Літ.:

Диагностика плазмы. [Вып. 1—7], М., 1963—90;

Кузнецов Э.И., Щеглов Д.А. Методы диагностики высокотемпературной плазмы. 2 изд. М., 1980.

Я.​А.​Яршоў.

т. 6, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сілуэ́т, ‑а, М ‑эце, м.

1. Контурнае аднаколернае адлюстраванне каго‑, чаго‑н., выразанае ці намаляванае на аднатонным фоне. [Валодзя] хутка маляваў сілуэты сваіх таварышаў. Федасеенка. Прыкрыты сэрцы нашыя білетам з ленінскім, світальным сілуэтам. Вялюгін.

2. Ценявы адбітак на светлым фоне або наадварот; абрысы чаго‑н., якія віднеюцца ўдалечыні, у тумане, у цемры і пад. Вечарам, калі запальваецца святло, на, фіранках, як на экране, можна бачыць жаночы сілуэт. Б. Стральцоў. У стэрэатрубу добра было відаць, як на самым гарбяку кургана з’явіліся чорныя сілуэты варожых танкаў. Няхай. Недзе ёсць снягі Кіліманджара — Вострай сопкі белы сілуэт... Лойка.

3. У архітэктуры, скульптуры і пад. — характэрныя абрысы, знешнія контуры якога‑н. збудавання, будынка, прадмета. Разумеюць [многія] пад хараством горада толькі прыгажосць яго знешніх форм, яго сілуэт... Карпаў. Пры рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна сур’ёзную ўвагу неабходна звярнуць на сілуэт горада. «Помнікі».

[Фр. silhouette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недахоп, хіба, брак, няспраўнасць, недаробка, дэфект / прыроджаны: ганьба; загана, вада, завада, агрэх, пахіба, пахібка (разм.); непаладкі (разм., мн.); сказа (абл.); грэх, прарэха, слабасць, слабінка, пляма, памарка, хвароба, балячка, вывіх, мінус (перан.) □ слабы бок, слабае месца, слабая мясціна, цёмны бок, ценявы бок, ахілесава пята

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)