Распра́чыць ’раскідаць’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пратаць 1 ’прыбіраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́прат ’спрат, сховань’ (навагр., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад *прыпратаць < пратаць (гл.). Параўн. спрат (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адпрата́ць ’пабіць, адлупцаваць’ (Нас., Юрч.) да пратаць (гл.). Параўн. таксама рад адпраніць, адпражыць, які дэманструе фонасемантычнае прыпадабненне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́пратаць ’прыбраць, памыць, падмесці’ (Касп., Дзмітр., Шн., 1); ’збіць’ (Нас.); ’ачысціць студню ад гразі, хлеў ад гною і г. д.’ (Бір. Дзярж.). Гл. пратаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пра́тла, пра́тло ’пратва — кладка для прання бялізны на вадаёме’ (ТС). Да пра́таць ’праць бялізну’ з суф. ‑ло. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́тва ’месца на рэчцы, дзе пяруць бялізну’ (Янк. 1, ТС), ’старое рэчышча’ (Сл. Брэс.). Да пра́таць 2 у значэнні ’біць бялізну’. Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ператрая́ніць ’узрыхліць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да пера- (ui.) і траяніць, параўн. бялын. пратаць, бяроз. прапаіць, віц. прасунь падымаў, бабр. правіць, паттравіць палоску — у апошнім гіятавае ‑в‑ замест ‑и‑ (ЛА, 2); шчуч. трайліць ’мяшаць пад жыта’; усе да траіць ’араць трэці раз’ (гл.); параўн. асіп. перапіраць ’перабаранаваць’ (там жа; карм., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прота́ять сов.
1. (растаять) прата́ць, раста́ць;
снег прота́ял до земли́ снег прата́ў (раста́ў) да зямлі́;
2. (какое-то время) парастава́ць;
снег прота́ял неде́ли две и сошёл снег парастава́ў ты́дні два і сышо́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лка ’праталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́ць ’растаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрат ‘начынне’ (Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘памяшканне, месца для захоўвання, сховішча’, ‘месца, дзе можна схавацца’, ‘тайнік’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спрятъ ‘хатні скарб, гаспадарчыя прылады, начынне’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 186), ст.-бел. спратъ (спрадъ, спретъ) ‘інвентар, маёмасць, рэчы’, ‘прадмет дамашняга туалету’, ‘месца захавання’ з ст.-польск. sprzęt ‘тс’. Польскае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад прыставачнага sprątać, што да прасл. *prętati (гл. пратаць); параўн. Борысь, 572, адкуль, відаць, і спронт ‘шапік для посуду’ (Сл. рэг. лекс.). Няясныя адносіны да серб.-харв. спра̏т ‘паверх’, якое Путанец (Rasprave, 29, 242–245) разглядае як метатэзу *stropъ (гл. строп 2), а вакалізм о > а тлумачыць уздзеяннем субстрата. Сумніўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)