Пла́зкі ’адхоністы, гладкі’ (ТС), ’пакаты, спадзісты (бераг ракі, возера)’, пласкі, пласкый ’тс’ (сен., слонім., ЛА, 2), стол., сен. плаская, кам., брэсц., кобр. плоска ’пакатая страха’ (ЛА, 4), плазамплоска’ (Нас.), плазаваты ’адхонны (пра страху)’: страха зусім плазма лежыць (ТС). З польск. płaski ’плоскі, роўны’, якія развіліся ў выніку пераносу значэння ’роўны, плоскі’ > ’лагодны, паступовы’, асабліва ў проціпастаўленні ’пакаты’ — ’стромы’. Параўн. ст.-польск. iść płozą ’паводзіць сябе лагодна, абачліва, бесканфліктна’. Параўн., відаць, запазычанае ст.-рус. плазь ’плоскасць, роўнае месца’ (XVП ст., Лексикон словено-латинский). Сюды ж маладз. плазёіі ’больш плоска’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́ско нареч.

1. пло́ска, ро́ўна;

2. пляска́та; пахі́ла; плазава́та; неглыбо́ка; плы́тка;

3. ту́па, няўда́ла; бана́льна; см. пло́ский.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРАДЫ́ЗКА, райка, райская яблыня,

разнавіднасць яблыні нізкай. Радзіма — Закаўказзе. Выкарыстоўваецца як карлікавая прышчэпа для яблыні. Ва ўмовах Беларусі малазімаўстойлівая.

Слабарослае дрэва або куст. выш, да 2 м, з дробнаразгалінаванай і неглыбокай каранёвай сістэмай. Плады рознай формы і афарбоўкі, часта плоска-круглявыя, дыяметрам 1,5—2 см і болей на кароткіх пладаножках. Мякаць дробна-зярністая, кіславата-салодкая, прыемная. Парадызка Будагоўскага, або ПБ 9, — клонавая прышчэпа. Характарызуецца павышанай зімаўстойлівасцю і слабаросласцю, добра размнажаецца атожылкамі. Лісце і сцёблы цёмна-чырвоныя.

З.​А.​Казлоўская.

т. 12, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРКУ́ХА, кароўка,

малачай (Lactarius rutus),

шапкавы базідыяльны грыб роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі, пераважна ў вільготных хваёвых лясах і на мохавых балотах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрв.—кастрычніку.

Шапка дыям. 3—8 см, плоска-пукатая або шырокалейкападобная, у цэнтры з вострым бугарком, чырванавата-карычневая, гладкая, сухая. Пласцінкі прырослыя або слабасыходныя, рыжаватыя, з белым налётам спор. Мякаць палевая, шчыльная, з белым пякучавострым млечным сокам, непрыемна пахне. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым пустая. Ядомая (спажываецца соленая).

В.​С.​Гапіенка.

Гаркуха.

т. 5, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМЕ́ННАЯ ПЕРАДА́ЧА,

механізм для перадачы вярчальнага руху паміж валамі пры дапамозе прываднога рэменя. Ахоплівае вядучы шкіў (звычайна на вале рухавіка) і вядзёны (на вале рабочага органа). Вызначаецца здольнасцю да перагрузак, плаўнасцю ходу, бясшумнасцю, дазваляе перадаваць вярчэнне на адлегласць да некалькіх дзесяткаў метраў, магутнасць да 30—50 кВт, аднак мае невялікі ккдз, нераўнамернасць вярчэння (з-за праслізгвання), грувасткасць. Выкарыстоўваецца ў прыводах с.-г. машын, станкоў, тэкст. машын і інш.

Раменныя перадачы: 1 — прынцыповая схема; 2—6 — віды перадач паводле формы папярочнага сячэння (плоска-, кліна-, круглараменная, поліклінавая, зубчастая); 7—10 — тыпы паводле канструкцыі (перакрыжаваная, паўперакрыжаваная, з некалькімі вядзёнымі шківамі, з нацяжным ролікам).

т. 13, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛУ́Й, бычок (Russula foetens),

шапкавы пласціністы грыб з роду сыраежка сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце асобна і групамі ў розных лясах (пераважна ў бярозавых і мяшаных). Пладовыя целы з’яўляюцца летам і ўвосень.

Шапка да 15 см у дыяметры, у маладых грыбоў амаль шарападобная, ліпкая, жаўтаватая, у спелых пукатая або плоска распасцёртая, жоўта-бурая, з бугрыста-рубчастым краем. Пласцінкі спачатку белыя, потым робяцца жаўтаватыя. Ножка тоўстая, белаватая, з пустотамі або пустая. Смак свежага валуя едкі, пах непрыемны. Нізкаякасны ядомы грыб. Спажываецца толькі солены і марынаваны (пасля вымочвання і адварвання). Па вонкавым выглядзе да яго крыху падобны неядомы валуй несапраўдны, або хрэнавы грыб.

Валуй.

т. 3, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пла́зма, плазьма ’плазам’ (Скарбы; Клім.; Сцяц.; ТС; драг., Сл. Брэс.), ’плоска’ (Нас.). Перааформленае на бел. глебе пла́зам паводле пла́жма́ (гл.). Сюды ж пла́зма, плазьма ’ніц’ (Сцяшк. Сл.; ЛА, 5), кантамінаванае пла́змам ’плазам’ (Ян.) з плазам і пла́зма. Адносна значэння ’ніц’ параўн. польск. (у В. Патоцкага і А. Міцкевіча) do nóg mu upadł płazem = plackiem ’распластацца бліном’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ска, пласка ’брыца, Echinochloa L.’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск. płaski ’плоскі’, якое Банькоўскі (2, 617) выводзіць з *plaz‑bskb < *plaza, параўн. плазам (гл.). Названа з-за прыплюшчанага (пласкаватага) сцябла расліны, асабліва ў ніжняй частцы. Параўн. іншыя назвы плоска трава, пласку́ха (караністая), пладуха, пласціна, плашчу га, пайшчыца (ЛА, 1). Магчыма, аднак, што некаторым гэтыя лексемы звязаныя з плоскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласкуга́, плашчуга́, пло́ска ’пырнік з мяцёлкай’ (іўеў., дзятл., Сцяшк. Сл.), ’пустазелле (макрыца, крапіва) — корм свінням’ (Скарбы), плашчу́га ’брыца, Echinochloa crus gaili Roem.’ (гродз., мін., кобр., ЛА, 1), плашчыца ’тс’ (рас., тамсама). Польск. płoskur, płaskur, płoskurnica ’сорт пшаніцы, Tnticum squairrosum, ’ячмень-пласкун’, płascucha’пэўнае агароднае пустазелле’. Да плоскі (гл.). Названы паводле плоскай формы сцябла расліны (альбо коласа збожжавых).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНАЛІЗА́ТАР,

1) у оптыцы — прыстасаванне для выяўлення характару палярызацыі святла. Лінейныя аналізатары служаць для выяўлення лінейна (плоска) палярызаванага святла і вызначэння становішча яго плоскасці палярызацыі, ступені палярызацыі часткова палярызаванага святла. Як аналізатары выкарыстоўваюць палярызацыйныя прызмы, паляроіды, пласцінкі турмаліну і інш. Аналізатар для святла з кругавой і эліптычнай палярызацыяй звычайна складаюцца з аптычнага кампенсатара і лінейнага аналізатара. Гл. таксама Палярызатар.

2) У прамысловасці — прылада ці вымяральнае прыстасаванне хім. саставу газаў, вадкасцяў, цвёрдых і сыпкіх рэчываў. Паводле метаду аналізу бываюць цеплавыя, магн., мех., хім., электрахім., аптычныя, радыеізатопныя і інш.

Да арт. Аналізатар. Аптычная схема цукрамера: S — крыніца святла; D1, D2 — дыяфрагмы; O1 — аб’ектыў; 1 — палярызатар; 2 — трубка з растворам цукру; 3 — кампенсатар; 4 — аналізатар; O2 + OR — зрокавая труба; 5 — шкала; O3 — акуляр шкалы.

т. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)