паслядо́ўна-парале́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паслядо́ўна-парале́льны паслядо́ўна-парале́льная паслядо́ўна-парале́льнае паслядо́ўна-парале́льныя
Р. паслядо́ўна-парале́льнага паслядо́ўна-парале́льнай
паслядо́ўна-парале́льнае
паслядо́ўна-парале́льнага паслядо́ўна-парале́льных
Д. паслядо́ўна-парале́льнаму паслядо́ўна-парале́льнай паслядо́ўна-парале́льнаму паслядо́ўна-парале́льным
В. паслядо́ўна-парале́льны (неадуш.)
паслядо́ўна-парале́льнага (адуш.)
паслядо́ўна-парале́льную паслядо́ўна-парале́льнае паслядо́ўна-парале́льныя (неадуш.)
паслядо́ўна-парале́льных (адуш.)
Т. паслядо́ўна-парале́льным паслядо́ўна-парале́льнай
паслядо́ўна-парале́льнаю
паслядо́ўна-парале́льным паслядо́ўна-парале́льнымі
М. паслядо́ўна-парале́льным паслядо́ўна-парале́льнай паслядо́ўна-парале́льным паслядо́ўна-парале́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сустрэ́чна-парале́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сустрэ́чна-парале́льны сустрэ́чна-парале́льная сустрэ́чна-парале́льнае сустрэ́чна-парале́льныя
Р. сустрэ́чна-парале́льнага сустрэ́чна-парале́льнай
сустрэ́чна-парале́льнае
сустрэ́чна-парале́льнага сустрэ́чна-парале́льных
Д. сустрэ́чна-парале́льнаму сустрэ́чна-парале́льнай сустрэ́чна-парале́льнаму сустрэ́чна-парале́льным
В. сустрэ́чна-парале́льны (неадуш.)
сустрэ́чна-парале́льнага (адуш.)
сустрэ́чна-парале́льную сустрэ́чна-парале́льнае сустрэ́чна-парале́льныя (неадуш.)
сустрэ́чна-парале́льных (адуш.)
Т. сустрэ́чна-парале́льным сустрэ́чна-парале́льнай
сустрэ́чна-парале́льнаю
сустрэ́чна-парале́льным сустрэ́чна-парале́льнымі
М. сустрэ́чна-парале́льным сустрэ́чна-парале́льнай сустрэ́чна-парале́льным сустрэ́чна-парале́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРАЕ́КЦЫЯ (ад лац. projectio літар. кіданне наперад),

відарыс прасторавай фігуры на плоскасці ці інш. паверхні.

Адрозніваюць цэнтральную, паралельную, прамавугольную П. Цэнтральная (канічная) П.: выбіраюць адвольны пункт S прасторы (цэнтр праектавання) і плоскасць α′ (плоскасць П.), якая не праходзіць праз пункт S; праз дадзены пункт A (правобраз) прасторы і цэнтр П. S праводзяць прамую SA да яе перасячэння ў пункце A′ з плоскасцю α′. Пункт A′ (вобраз) наз. цэнтральнай П. пункта A. П. фігуры наз. сукупнасць П. усіх яе пунктаў. Паралельнай (цыліндрычнай) П. пункта A на плоскасць α′ наз. пункт A′ перасячэння гэтай плоскасці і прамой p, якая праходзіць праз A паралельна зададзенай прамой a. У выпадку перпендыкулярнасці прамой n і плоскасці α′ П. наз. прамавугольнай (артаганальнай). Цэнтр. П. — аснова перспектывы. Цэнтр. і паралельная (у прыватнасці, артаганальная) П. знаходзяць дастасаванні ў нарысоўнай геаметрыі. Спец. віды праектавання на плоскасць, сферу, эліпсоід і інш. паверхні выкарыстоўваюцца ў астраноміі, геаграфіі, крышталяграфіі, тапаграфіі і інш.

А.​А.​Гусак.

Цэнтральная праекцыя.
Паралельная праекцыя.

т. 12, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

усе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад усячы, усекчы.

2. у знач. прым. Спец. Такі, верхняя частка якога адсечана плоскасцю, паралельная да асновы. Усечаны конус.

3. у знач. прым. У граматыцы і літаратуразнаўстве — з усячэннем (у 2 знач.). Усечаная абрэвіятура. Усечаны верш. Усечаны дактыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГІРАКО́МПАС,

механічны паказальнік кірунку сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна, прызначаны для вызначэння курсу рухомага аб’екта і напрамкаў на зямныя і нябесныя арыенціры.

Дзеянне гіракомпаса заснавана на ўласцівасці цяжкага гіраскопа (яго цэнтр цяжару знаходзіцца ніжэй за пункт падвесу) займаць пад уздзеяннем сутачнага вярчэння Зямлі становішча, калі яго вось паралельная геагр. мерыдыяну. У адрозненне ад магн. компаса паказанні гіракомпаса практычна не залежаць ад зямнога магнетызму, прысутнасці метал. мас, эл.-магн. палёў. Адрозніваюць гіракомпас: з адным і двума гіраскопамі; з маятнікавым і эл.-магн. (больш дакладным) кіраваннем. Выкарыстоўваюць на марскіх суднах, пры геадэзічных, тапаграфічных, маркшэйдэрскіх і інш. работах. Гіракомпас — састаўная частка аўтарулявога.

т. 5, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ву́зорнуць ’вынырнуць’ (КТС). Літаратурная форма была б вызарыць, паралельная да вызірнуць, гл. зірну́ць ’глянуць’ з чаргаваннем галоснага; параўн. зоркі ’зоркі, пільны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарызанта́ль

(ад гарызонт)

1) прамая лінія, паралельная плоскасці гарызонту;

2) лінія, якая злучае на карце пункты мясцовасці, размешчаныя на аднолькавай вышыні над узроўнем мора.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАРА́БАЛА (ад грэч. parabolē),

геаметрычнае месца пунктаў М плоскасці, адлегласці k і l якіх ад пэўнага пункта F (фокуса) і ад дадзенай прамой ДД′ (дырэктрысы) адпаведна роўныя паміж сабой; адно з канічных сячэнняў.

Прамая, якая праходзіць праз фокус перпендыкулярна да дырэктрысы, наз. воссю П., пункт перасячэння П. з воссю — яе вяршыняй. Пры ўмове, што вось П. паралельная восі ОХ і вяршыня П. супадае з пачаткам каардынат, ураўненне П. мае выгляд: y2 = 2 px, дзе p — адлегласць ад фокуса да дырэктрысы. П. — лінія 2-га парадку. Калі ў фокусе П. знаходзіцца крыніца святла (радыёхваль), то пасля адбіцця ад П. прамяні ўтвараюць паралельны пучок (гэта ўласцівасць выкарыстоўваецца ў пражэктарах і парабалічных антэнах).

т. 12, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жакт ’жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства, якое існавала ў 20–30‑я гады’ (ТСБМ). Паралельная з рус. жакт або запазычаная з рус. абрэвіятура 20‑х гадоў. Шанскі, 1, Ж, 274. На магчымасць паралельнага ўтварэння ўказвае іншая структура адпаведнай абрэвіятуры на Украіне: житлокооп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парале́льпаралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца слова — лац. parallēlus ад грэч. παράλληλος ’лінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)