Паралельная праекцыя 7/461

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЛЕ́ЛЬНАЯ ПРАЕ́КЦЫЯ,

гл. ў арт. Праекцыя.

т. 12, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паралельная камуністычная партыя (Індыя) 5/99

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трапе́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Чатырохвугольнік, у якога толькі адна пара супрацьлеглых старон паралельная.

2. Гімнастычная прылада, якая складаецца з перакладзіны, падвешанай на двух тросах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарызанта́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Прамая лінія, паралельная плоскасці гарызонту.

Па гарызанталі.

2. Лінія, якая злучае на карце пункты мясцовасці, што знаходзяцца на аднолькавай вышыні над узроўнем мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парале́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парале́льны парале́льная парале́льнае парале́льныя
Р. парале́льнага парале́льнай
парале́льнае
парале́льнага парале́льных
Д. парале́льнаму парале́льнай парале́льнаму парале́льным
В. парале́льны (неадуш.)
парале́льнага (адуш.)
парале́льную парале́льнае парале́льныя (неадуш.)
парале́льных (адуш.)
Т. парале́льным парале́льнай
парале́льнаю
парале́льным парале́льнымі
М. парале́льным парале́льнай парале́льным парале́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарызанта́ль, ‑і, ж.

1. Прамая лінія, паралельная плоскасці гарызонта; проціл. вертыкаль.

2. Лінія, якая злучае на карце пункты мясцовасці, размешчаныя на аднолькавай вышыні над узроўнем мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРАЛЕ́ЛЬ НЯБЕ́СНАЯ, сутачная паралель,

малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога паралельная плоскасці нябеснага экватара. Уяўляе сабой шлях, які праходзіць пункт нябеснай сферы (за выключэннем полюсаў свету) з прычыны бачнага сутачнага вярчэння сферы вакол восі свету.

т. 12, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЛЕ́ЛЬНЫЯ ПРАМЫ́Я,

прамыя, якія ляжаць у адной плоскасці і не перасякаюцца. У эўклідавай геаметрыі ў плоскасці праз усякі пункт, што не ляжыць на дадзенай прамой, праходзіць толькі адна прамая, якая не перасякае дадзеную. У Лабачэўскага геаметрыі ў плоскасці праз пункт C па-за дадзенай прамой AB праходзіць бясконцае мноства прамых, якія не перасякаюць AB, з іх паралельнымі да AB наз. толькі 2 — CE і CF. Прамая CE паралельная да AB у напрамку ад A да B, калі: пункты B і E ляжаць па адзін бок ад AC; CE не перасякае AB; усякі прамень унутры вугла ACE перасякае AB. Аналагічна вызначаецца прамая CF, паралельная да AB у напрамку ад B да A. У рыманавай геаметрыі П.п. не існуе.

Паралельныя прамыя.

т. 12, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліне́йна-парале́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліне́йна-парале́льны ліне́йна-парале́льная ліне́йна-парале́льнае ліне́йна-парале́льныя
Р. ліне́йна-парале́льнага ліне́йна-парале́льнай
ліне́йна-парале́льнае
ліне́йна-парале́льнага ліне́йна-парале́льных
Д. ліне́йна-парале́льнаму ліне́йна-парале́льнай ліне́йна-парале́льнаму ліне́йна-парале́льным
В. ліне́йна-парале́льны (неадуш.)
ліне́йна-парале́льнага (адуш.)
ліне́йна-парале́льную ліне́йна-парале́льнае ліне́йна-парале́льныя (неадуш.)
ліне́йна-парале́льных (адуш.)
Т. ліне́йна-парале́льным ліне́йна-парале́льнай
ліне́йна-парале́льнаю
ліне́йна-парале́льным ліне́йна-парале́льнымі
М. ліне́йна-парале́льным ліне́йна-парале́льнай ліне́йна-парале́льным ліне́йна-парале́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)