Бры́зы. Відавочна, тое ж самае, што і брыжы́1 ’карункі і да т. п.’ (гл.): «Oj zahrájcie, muzýki, U minié brýzy wielíki! Bo mnie tátko kupíu̯, Kab dwarák palubíu̯» (Федар. VI). Запазычанне з польск. bryzy, bryz (а гэта паралельная форма да bryże ’карункі і г. д.’ < ням., гл. Варш. сл., 1, 216).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)