Пярэ́чыць ’выказваць нязгоду; спрачацца; быць неадпаведным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Бяльк.), ’забараняць, перашкаджаць’ (Нас., чэрв., Сл. ПЗБ), ’працівіцца, супрацьпастаўляць’ (Варл.), перачы́ць ’выказваць нязгоду’ (Воўк-Лев., Татарк.). Дзеяслоў да пе́рак (гл.), зыходным можна лічыць адно са значэнняў дзеяслова пярэ́чыць ’перасякаць дарогу’ (Нас.), параўн. укр.пере́чити ’выказваць нязгоду, супярэчыць’, рус.пере́чить ’перасякаць папярок; супярэчыць’, польск.przeczyć ’перашкаджаць, выказваць нязгоду’, чэш.přičiti ’супрацьстаяць’, славен.prẹ́čiti ’пярэчыць’, серб.-харв.пре́чити ’перашкаджаць, ствараць перашкоды’, балг.преча ’тс’, макед.пречи ’тс’, што ўзыходзяць да прасл.*perčiti, вытворнага ад *perkъ, першапачаткова ’паставіць папярок’, далей ’працівіцца’ (Сной₂, 562; БЕР, 5, 685; Банькоўскі, 2, 823). Таго ж паходжання царкоўнаславянізм папрака́ць, параўн. папро́к і папяро́к (гл.), параўн. Фідроўская, Зб. Багародзіцкаму, 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папяро́чка1 ’брус, жэрдка, планка і пад., замацаваныя ўпоперак чаго-н. або паміж чым-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Тарнацкі, Studia), поперэчка ’тс’ (Шушк.), поперэ́чка ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны < папярок (гл.).
Папяро́чка2 ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэ́чка ’папярочнае ўзворванне’ (Выг.), папярэ́чняк ’папярочны загон’ (Сл. ПЗБ), поперэчня́к, попяро́чніца ’тс’ (Выг.). Суфіксальныя дэрываты ад папярочны < папярок (гл.). Аналагічныя дэрываты ў інш. славянскіх мовах. Выгонная (Лекс. Палесся, 54 і наст.) адзначае ўсх.-палес.-паўдн.-слав. ізалексу (попярочніца — славен.poprečnica ’папярочная баразна’) і зах.-палес.-польск. (вармінскую) (поперэчняк — popršyčnak ’папярочны загон з краю поля’).
Папяро́чка3 ’вельмі шырокая саматканая спадніца ў палоскі, якія ляжаць упоперак’ (ДАБМ, 934). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад папяро́чны (гл. папярок).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папрака́ць, папро́к ’выказваць дакор, незадавальненне чым-н., дакараць каго-н.’ (ТСБМ, КТС, мядз.), папряка́ць ’тс’ (Бяльк.). Рус.попрека́ть, попрёк. Звязана з перак (гл.), папярок і з царк.-слав.прѣкъ ’процілеглы’, прѣкы ’супраць’ (параўн. Фасмер, 3, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).
2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).
3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).
Тратылавая ш.
4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.
5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.
Паркет шашкамі.
Вязанне ў шашку.
○
Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.
|| прым.ша́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Напол ’вялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва’ (Бяльк.), напал, напол ’тс’ (Мат. Маг.), рус.напол ’тып кадушкі’. Паводле Фасмера (3, 43), першапачаткова ’перапілаваная папярок бочка, кадушка’, што з на + пол ’палавіна’, параўн. ст.-бел.патлы ’напалавіну’ (XVI ст.), са спалучэння на+він. скл. мн. л. назоўніка полъ ’палова’ (Карскі 2-3, 158), сучаснае каналы ’на дзве роўныя часткі, папалам’. Гл. напал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́лік, та́лька ’гестка, какетка’ (Лекс. Бел. Палесся), то́лька ’жаночая вопратка кароткага памеру з самаробнага сукна’ (Ян.). Параўн. польск.дыял.talik ’невялікі кавалак поля, адрэзаны папярок вузкага загону’, tal ’тс’ (Варш. сл.), што, магчыма, ад ням.Theil ’частка’, параўн. Брукнер, 564. Аднак, верагодней за ўсё, звязана з талія1 (гл.) з семантыкай ’адрэзаная частка’, параўн. іншую назву перарэ́з ’гестка’ (Лекс. Бел. Палесся).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр.палес.ву́лка ’вулачка’, рус.у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус.улъка ’завулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лка/га́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав. — ica (Слаўскі, SP, 1 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.
У горле перасохла.
Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).
2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.
Хвароба г.
3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.
Г. збана.
4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).
◊
Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.
Прамачыць горла — трохі выпіць.
Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.
У горла не лезе — зусім не хочацца есці.
З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.
На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).
Па горла (разм.) — Надта многа.
Работы па горла.
Яды хапае па горла.
Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.
|| прым.гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пліс1 ’баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту’ (ТСБМ; віц., Хрэст. дыял.), ’аксаміт’ (Бяльк.); укр.плис ’баваўняны аксаміт’, рус.наўг.тис ’тс’. З гал.pluis, ням.Pluss (XVII ст.), якія з лац.pilus ’волас’ (Карскі, Труды, 422; Фасмер, 3, 282; Васэрцыер, 174) < араб.belas ’шарсцяная матэрыя’. Сюды ж: плі́савы ’аксамітавы’ (рас., Шатал.), плі́саўка ’плюшавы жакет’ (дзятл., З нар. сл.), ’плюшавая куртка’ (калінк., Мат. Гом.).
Пліс2, плі́са, плі́ска ’шырокая стужка на падоле спадніцы’ (Бір.; Жд. 1; чырв., З нар. сл.), ’плісэ’ (капыл., Сл. ПЗБ), плі́сы ’фальбоны’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’стужкі на спадніцы, прышытыя папярок’ (ТС). З польск.plisa ’тс’, якое з франц.plissé ’плісіроўка’, ’плісэ’, што з’яўляецца дзеепрыметнікам да plisser = plisować ’запрасоўваць фалды на тканіне’ (SWO, 1980, 581; Банькоўскі, 2, 610).