Та́лік, та́лька ’гестка, какетка’ (Лекс. Бел. Палесся), то́лька ’жаночая вопратка кароткага памеру з самаробнага сукна’ (Ян.). Параўн. польск. дыял. talik ’невялікі кавалак поля, адрэзаны папярок вузкага загону’, tal ’тс’ (Варш. сл.), што, магчыма, ад ням. Theil ’частка’, параўн. Брукнер, 564. Аднак, верагодней за ўсё, звязана з талія 1 (гл.) з семантыкай ’адрэзаная частка’, параўн. іншую назву перарэ́з ’гестка’ (Лекс. Бел. Палесся).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)