падурне́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -е́е; -е́ем, -е́еце, -е́юць; зак. (разм.).

Здурнець — пра ўсіх, многіх.

Няўжо яны падурнелі ўсе?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́й ли межд., разг. няўжо́, хіба́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уже́ли и уже́ль част., уст. няўжо́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нунёжняўжо ж’ (Мат. Маг.). З ну няўжо ж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужелиняўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugùняўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НА́ДПІС,

лірычны верш малой формы ў выглядзе надпісу на партрэце, кнізе, камені, статуі і г.д., які афарыстычна выяўляе нейкую думку, адносіны аўтара да пэўнай асобы ці падзеі. Вядомыя надпісы М.​Ламаносава, А.​Пушкіна, Ф.​Шылера, Р.​Гамзатава і інш. Да Н. часам звяртаюцца бел. паэты:

Мы, пахаваныя на зямлі,
Вечна будзем зайздросціць тым, што — на зорах.
Няўжо і яны таксама
Будуць зайздросціць зямлянам?
(М.​Танк. «Надпіс на камені»),

В.​П.​Рагойша.

т. 11, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

really

[ˈri:li]

adv.

сапраўды́, факты́чна

Oh, really? — Няўжо́? Пра́ўда?

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

indeed

[ɪnˈdi:d]

1.

adv.

запраўды́, сапраўды́

2.

interj.

сапраўды́; няўжо́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нё1няўжо’ (Колас). Скарочанае з няўжо́, гл. Шуба, Прысл. 167; іншыя формы: нёш (вілейск., Нар. сл.) < няўжо ж, нёʼж ’тс’ (Шат.), нё‑ж неняўжо ж не, а як жа’ (Гарэц.).

Нё2 ’но (выгук, якім паганяюць каня ці вала)’ (ТС), укр. ньо ’тс’. Палаталізаваны дыялектны варыянт выклічніка но (гл.), цікавую паралель уяўляе ня ’выгук, якім падклікаюць сабаку’ (ТС) пры звычайным на. Параўн. таксама чэш. дыял. ’выгук, якім паганяюць цяглавых жывёлін’ (параўн. ESSJ SG, 2, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няво́няўжо’ (Бяльк.), нявбж ’тс’ (Мат. Гом.), рус. невб, неож, невож ’тс’ (пск., наўг., калуж., маск.). Відаць, з няўжо (магчымы шлях дэманструюць рус. дыял. неуж, неож, невож, гл. ESSJ SG, 2, 473–474), аднак нельга выключыць і самастойнае развіццё эмфатычнага не (*пё) ⁺во ’так’, літаральна ’ці не так’, параўн. не вотняўжо’: Не вотъ это правда! (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)