Прыпо́лак ’дошка гарбыль’ (Шат.). Укр. припо́лок ’дошка-аснова каля печы, на якой ляжаць дошкі падлогі’. Параўн. апо́лак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наопал ’напалову змешанае’ (Булг.). З *на‑о‑пол, параўн. на́пал ’напалавіну’ (гл.), аполак (о‑пол‑ок), гл. поу ’палавіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цясля́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і цяслярскі. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі. Ракітны. Потым жа, калі завялі пчол у калгасе, Тодар стаў пчалаводам, а Грысь хоць заўжды і дапамагаў яму ва ўсім, больш займаўся цяслярнай справай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбы́ль, ‑я, м.

Разм.

1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.

2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашаву́рак ’непаваротлівае і нецямкое дзіця’ (КЭС, лаг.), ’абармот, непаслухмяны (пра дзяцей)’ (нясвіж., Цыхун, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад ша́ваць ’слаба варушыць, шамацець’, параўн. ашамётак, з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ур‑ (пераходная ступень (а)шава(а)шавура як рус. кожа і кожура, параўн. таксама прозвішча Ша(в)ура). Менш верагодна па фанетычных і семантычных прычынах сувязь з рус. маск. ошвырокаполак, абрэзак’, укр. о́шварь, польск. oszwar ’тс’, параўн. аполак ’непатрэбны чалавек’, ці польск. гіст. abszaur ’таможанны чыноўнік, які калісьці па вёсках шукаў тытуню, прывезенага кантрабандай’ (з ням. Abschauer, Карл.). Параўн. ашвурак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршкоўка́ ’дошка (аполак)’ (светлаг., б.-каш., Мат. Гом.); ’дошка ў залежнасці ад таўшчыні’ (Інстр. III). Утворана пры дапамозе суф. ‑оўка ад дзеяслова *вершкаваць, магчыма, запазычанага з рус. уладз. вершковать ’вызначаць расцэнкі на лес у залежнасці ад таўшчыні (вяршаліны і камля)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наполак ’жалезная лапатачка ў сахі, пры дапамозе якой зямля пры аранні адкідваецца на адзін бок’ (Нас.), ’тып лапаткі над лемяшам’ (Грыг.). Адсылка Насовічам да іншай назвы рэаліі паліца — фактычна дае этымалогію слова, параўн. полка, паліца ’дошка, прымацаваная рабром да сцяны’ (гл.). Наўрад ці сюды наполак ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809); хутчэй да папярэдняга слова (гл. напол), тут — ’адна з частак калодкі, расколатай напалову’, параўн. аполак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

slab

[slæb]

1.

n.

1)

а) пліта́ f. (з ка́меню, дрэ́ва або́ мэта́лу)

б) скрыль -я́ m., кава́лак -ка m.ы́ру, мя́са)

2) апо́лак -ка m.

2.

v.t.

1) выраза́ць плі́ты

2) абпіло́ўваць апо́лкі

3) выклада́ць каме́ннымі плі́тамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Во́бліца1 ’плотка’ (З нар. сл.). Памяншальнае ад вобла (гл.) або ўтварэнне ад *obьl‑ пры дапамозе суфікса ‑іца.

Во́бліца2 ’частка рукі ад далоні да локця’ (Шатал.). Відавочна, вытворнае ад *обьлъ ’круглы’, г. зн. знешняя круглявая частка рукі ад далоні да локця. Параўн. славен. oblica ’знешні круглы бок аполка’, серб.-харв. òblica ’нешта акругленае’, польск. oblica ’папярочная дошка ў плоце, да якой прыбіваюць жэрдкі’, рус. о́бливана ’круглы бок апошняй у бервяне дошкі, аполка; сам аполак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашла́па ’бервяно ў зрубе, якое накладваецца паверх на асаду акон, дзвярэй’ (ТС), ’бервяно, якое кладзецца над войнамі і дзвярыма; бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы; аполак, які закрывае прамежак паміж дошкамі ў столі; верхні вушак у дзвярах’ (палес., Нар. сл.), нашла́п ’тс’ (там жа), нашла́піць ’накрыць зверху’ (ТС), укр. палес. нашлопа ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’. Да шла́паць, шла́пнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, накласці зверху’, параўн. ашла́п, ашла́піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)