СО́ЛАПАЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 15.10.1924, с. Пакроўскае Цярбунскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел. баяніст, педагог, дзеячсамадз. мастацтва. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Праф. (1993). Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1955). З 1948 у Брэсце, выкладчык муз.навуч. устаноў, арганізатар калектываў маст. самадзейнасці, у т. л.сімф. аркестра пры муз. вучылішчы (1950—67), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—63) і інш.; у 1967—70 дырэктар Раснянскай дзіцячай муз. школы Камянецкага р-на. З 1966 у Бел. акадэміі музыкі (у 1973—79 заг. кафедры). Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-пед. рэпертуар для баяна, акардэона, фп., цымбалаў, у т. л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для муз. вучылішчаў. Даследуе праблемы прафес. выканальніцкага мастацтва і маст. самадзейнасці. Складальнік кн. «І.І.Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАПО́ВІЧ (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч
(18.3.1894, в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.12.1934),
бел. грамадска-паліт. і музычны дзеяч, публіцыст. Брат К.Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім ун-тах (1918—24). Адзін з заснавальнікаў Бел.каап. земляробча-прамысл. банка ў Вільні, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры, яго сакратар, нам. старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. З 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдавец яго органа — газ.«Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма. У 1930 нам. старшыні Бел.нац.к-та ў Вільні. Адзін з ідэолагаў бел. нацыянал-сацыялістаў (пад псеўд. Уладзімір Загорскі). Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я.Купалы, М Машары, К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, У.Казлоўскага, А.Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы.
Літ.:
Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ВА Антоній (свецкае імя Анастасій; каля 1583, Полацкае ваяв. — 1655),
уніяцкі царк.дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст. З 1612 чл. ордэна базыльян, у 1617 пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). З 1622 архімандрыт уніяцкіх манастыроў: у Вільні св. Тройцы, Навагрудку, Жыдзічыне. З 1624 архіепіскап полацкі, з 1639 ген. вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—55 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 генерал (протаархімандрыт) базыльянскага ордэна. У 1630—40-я г. ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора уніятаў і праваслаўных з мэтай аб’яднання на падставе стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ І.Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» М.Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу Кунцэвіча (1625).
Літ.:
Белоруссия в эпоху феодализма. Т. I Мн., 1959;
Уния в документах. Мн., 1997;
Коялович М. Литовская церковная уния. Т. 2. СПб., 1861.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Дамінік (16.8.1878, Вільня — 27.12.1932),
бел. і літ.паліт.дзеяч. У 1898—1901 чл. загранічнага саюза польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове і Цюрыху (у Парыжы член арг-цыі «Сувязь»). Удзельнік бел.нац. руху на Віленшчыне, чл.Віленскай беларускай рады, аўтар праекта стварэння Нар. ун-та імя А.Міцкевіча. 25.3.1918 у Мінску ўдзельнічаў у пасяджэнні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла незалежнасць БНР. Як прадстаўнік бел. арг-цый у 1918—19 уваходзіў у Літоўскую тарыбу. Быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі і Літвы. У складзе літ. дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, на якой выступаў за далучэнне Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы. У чэрв. 1920 — лютым 1922 кіраўнік Міністэрства беларускіх спраў Літвы ў літ. урадзе. Уваходзіў у склад літ. дэлегацыі пры заключэнні мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР 1920 «як прадстаўнік беларускага насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў». Падтрымліваў ідэю «вялікай Літвы» за кошт этнічна бел. тэрыторый. Пазней працаваў у літ. пажарнай ахове.
Князь Беневенцкі (1806—15), герцаг Дзіно (з 1817). У 1775—91 генеральны вікарый, біскуп. У 1789 выбраны ад духавенства ў Ген. штаты; далучыўся да трэцяга саслоўя. Ініцыятар дэкрэта аб перадачы царк. зямель у распараджэнне нацыі. Пасля звяржэння манархіі (1792) у эміграцыі (да 1796). У 1797—1807 міністр замежных спраў Францыі. У 1808 уступіў у тайныя зносіны з рас. імператарам Аляксандрам I, пазней з аўстр. міністрам замежных спраў К.В. фон Метэрніхам. У 1814—15 у перыяд 1-й рэстаўрацыі Бурбонаў кіраўнік урада і міністр замежных спраў. На Венскім кангрэсе 1814—15 узначальваў франц. дэлегацыю. Выкарыстаўшы супярэчнасці паміж краінамі-пераможцамі, дамогся расколу антыфранц. кааліцыі еўрап. дзяржаў і прыняцця выгадных для Францыі рашэнняў. У 1830—34 пасол у Лондане.
Літ.:
Тарле Е.В. Талейран. М., 1962;
Борисов Ю.В. Шарль Морис Талейран. 2 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Пётр Андрэевіч (1645—10 або 18.2.1729),
расійскі дзярж.дзеяч, дыпламат, граф (1724). У час Маскоўскага паўстання 1682 падбухторваў стральцоў супраць баяр Нарышкіных і Пятра I, пасля падзення царэўны Соф’і Аляксееўны (1689) перайшоў на бок Пятра I. Удзельнічаў у 2-м Азоўскім паходзе (1696), у 1697—98 вывучаў у Італіі марскую справу. У 1702—14 пасол у Турцыі. З 1714 сенатар, у 1716—17 суправаджаў Пятра I у паездцы па Еўропе. Дамогся вяртання з-за мяжы царэвіча Аляксея Пятровіча і ўзначаліў следства па яго справе. У 1718—26 кіраваў Тайнай канцылярыяй. У 1725 садзейнічаў узыходжанню на прастол Кацярыны I. З 1726 чл.Вярх. тайнага савета. У выніку разыходжання з А.Д.Меншыкавым па пытанні аб пераходзе ў спадчыну прастола ў 1727 арыштаваны і зняволены ў Салавецкі манастыр, дзе памёр. Пакінуў падарожныя нататкі за 1697—99, дзе ёсць звесткі пра бел. гарады і мястэчкі.
Тв.:
Путешествие стольника П.А.Толстого по Европе, 1697—1699. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАЗЕ́ВІЧ Георгій Станіслававіч (н. 17.7.1937, в. Слабада Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны і парт.дзеяч Беларусі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1959), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1987). З 1959 інжынер-геадэзіст, выкладчык Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту. З 1969 нач.Бел. картаграфічнага геад. прадпрыемства. У 1974—79 1-ы сакратар Савецкага райкома КПБг. Мінск, 2-і сакратар Мінскага гаркома партыі. З 1980 старшыня Мінскага гарвыканкома, з 1983 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1985—89 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1989—91 старшыня камісій Вярх. Савета СССР. З 1991 старшыня К-та па геадэзіі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1993 1-ы нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 1994—95 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Чл. ЦККПБ у 1974—91, ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1980—90, Вярх. Савета СССР у 1985—89. Нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРМА́САЎ Аляксандр Пятровіч (1752—25.11.1819),
расійскі ваенны і дзярж.дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1801). Граф (1816). Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91. Ў час паўстання 1794 атрад рас. войск на чале з Т. быў разбіты 4 крас. А.Т.Касцюшкам каля Рацлавіц. З 1803 кіеўскі, з 1807 рыжскі ваен. губернатар. У 1808—11 галоўнакамандуючы ў Грузіі і на Каўказскай лініі. кіраваў баявымі дзеяннямі ў рус.-тур. 1806—12 і рус.-іранскай 1804—13 войнах. У 1812 камандаваў 3-й Зах. арміяй, войскі якой у Кобрынскім баі 1812 нанеслі паражэнне часцям саксонскага корпуса ген. Ж.Л.Рэнье, утрымалі свае пазіцыі ў Гарадзечанскай бітве 1812, але вымушаны былі адысці на Валынь. Пасля смерці П.І.Баграціёна часова камандаваў 2-й арміяй. У час восеньскага контрнаступлення рас. войск удзельнічаў у баях каля Малаяраслаўца, Вязьмы, Краснага. Вясной 1813 у час хваробы М.І.Кутузава выконваў абавязкі галоўнакамандуючага. У 1814—16 маскоўскі ваен. губернатар і галоўнакамандуючы, у 1816—19 маскоўскі ген.-губернатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТЛЕ́БЕН Эдуард Іванавіч (20.5.1818, г. Елгава, Латвія — 1.7.1884),
расійскі ваен. і дзярж.дзеяч. Ген.-ад’ютант (1855), інж.-ген. (1869), граф (1879). Скончыў Гал.інж. вучылішча ў Пецярбургу (1836). У Крымскую вайну 1853—56 кіраваў інж. работамі ў час Севастопальскай абароны 1854—55. З 1859 дырэктар інж. дэпартамента, у 1863—77 фактычна кіраваў інж. ведамствам. У 1873 чл. Асобай нарады па рэарганізацыі арміі. У рус.-турэцкую вайну 1877—78 нач. атрада аблогі крэпасці Плеўна, якая скончылася капітуляцыяй тур. гарнізона; у крас. 1878 — студз. 1879 галоўнакамандуючы рас. арміяй. У 1879—80 адэскі ген.-губернатар (часовы) і камандуючы войскамі Адэскай ваен. акругі. З 30.5.1880 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У вер. 1880 кіраваў ваен. манеўрамі ў раёне Новых Трокаў. Аўтар дапаможнікаў па падрыхтоўцы сапёрных часцей і па міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны г. Севастопаля» (т. 1—2, 1863—72).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЦЫТ Публій Карнелій (Publius Cornelius Tacitus; каля 58, г. Інтэрамн, цяпер г. Тэрні, Італія — пасля 117),
старажытнарымскі гісторык і паліт.дзеяч. Займаў пасады прэтара (88), консула (97), праконсула правінцыі Азія (112—113). Аўтар прац: «Гісторыя» (з 14 кн. захаваліся 1—4 і часткова 5, нап. каля 105—107) ахоплівае жыццё Рыма і ўсёй імперыі 69—96; «Аналы» (з 16 кн. захаваліся 1—4, 11—15, нап. каля 115—117) асвятляюць гісторыю Рым. імперыі 14—68. У этнагр. і геагр. нарысе «Германія» (98) апісаў грамадскі лад, рэлігію і побыт стараж. германцаў. Гал. рухаючай сілай гісторыі лічыў волю і ўчынкі людзей, найперш імператараў, ідэалізаваў арыстакратычную рэспубліку. Звесткі Т. вызначаюцца дакладнасцю і ўяўляюць каштоўнасць як сведчанні відавочцы.
Тв.:
Рус.пер. — Соч.Т. 1—2. М., 1993;
Анналы. Малые произведения. История. М., 2001.
Літ.:
Кнабе Г.С. Корнелий Тацит: Время. Жизнь. Книги. М., 1981;
Немировский А.И. Рождение Клио: У истоков ист. мысли. Воронеж, 1986.