у паўночнай частцы Беларусі, на тэр. Докшыцкага і Лепельскага р-наў Віцебскай і Барысаўскага р-на Мінскай абласцей. Засн. ў 1925 для аховы і развядзення каштоўных, рэдкіх і тых, што знікаюць, птушак і звяроў, асабліва баброў (на час стварэння тут была адзіная на З Беларусі калонія). З 1979 запаведнік набыў статус біясфернага паводле Праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1993 уключаны Саветам Еўропы ў сетку біягенетычных запаведнікаў. Пл. 90,6 тыс.га, у т. л. абсалютна запаведнай зоны 81 тыс.га, ахоўная зона вакол запаведніка 33 тыс.га. Займае ч. Верхнебярэзінскай ніз. ўздоўж верхняга цячэння р. Бярэзіна (бас. Дняпра) з 30 прытокамі. Адм.-гасп. цэнтр у в. Домжарыцы Лепельскага р-на.
Рэльеф пераважна раўнінны, з невял. ўзвышшамі і ўзгоркамі ў паўн.-ўсх. і зах. частках і нізінамі на Пд. Клімат умерана цёплы, вільготны. У межах запаведніка больш за 50 невял. забалочаных рэк і ручаёў, перагароджаных бабровымі плацінамі. Р. Сергуч (Бузянка) — найб. левы прыток р. Бярэзіна — ч. пабудаванай з дапамогай ням. інжынераў у канцы 18 — пач. 19 ст.Бярэзінскай воднай сістэмы, якая дазволіла звязаць рэкі бас. Балтыйскага і Чорнага м. і аднавіць т.зв.гіст. шлях «з варагаў у грэкі». Яе рэчышча ў розных месцах расшырана, выраўнавана і канчаецца Сергуцкім каналам, працягласць якога 9 км. З канца 19 ст.гасп. значэння гэта сістэма не мае. Шмат азёр, найб. Палік, Вольшыца, Плаўна, Домжарыцкае, Манец. Рэкі і азёры займаюць 2,3% тэр. запаведніка, адкрытыя балоты — 10,3%. Есць вял. балотныя масівы (Домжарыцкае каля 10 тыс.га, Каралінскае 7 тыс.га, Жары 4,8 тыс.га і інш.). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя, ва ўпадзінах і катлавінах тарфянабалотныя. Забалочаных і балотных глеб каля 60% глебавага покрыва Частыя выхады на паверхню марэнных адкладаў з валунамі і пясчана-галечных утварэнняў. Расліннасць разнастайная, пераважна лясная, лугавая і балотная, спалучае рысы цемнахвойных паўд.-таежных і шыракалістых лясоў. Пад лесам 83,3% тэр., пераважаюць хваёвыя (45,4% лесаўкрытай пл.) і бярозавыя (24,4%) лясы, трапляюцца чорнаальховыя (16,4%), яловыя (10,8%), асінавыя (1,1%), дубовыя (0,5%). У паўд.ч. запаведніка зберагліся унікальныя ясянёвыя і чорнаальхова-ясянёвыя дрэвастоі (0,4%), некаторыя маюць узрост да 160—170 гадоў. Пад лугамі 1,4% тэр. У флоры 780 відаў сасудзістых раслін, больш за 200 відаў мохападобных, шмат відаў грыбоў, лішайнікаў і водарасцяў. У фауне каля 52 відаў млекакормячых, 217 птушак, 8 земнаводных, 5 паўзуноў, 34 віды рыб. Больш за 200 паселішчаў баброў. Каля 1 тыс. баброў вывезена з запаведніка для рассялення ў інш. рэгіёны. Водзяцца лось, воўк, высакародны алень, казуля, дзік, буры мядзведзь, рысь, ліс, барсук, выдра, лясная куніца, тхор, еўрап. і амер. норкі, гарнастай, ласка і інш., з Белавежскай пушчы завезены зубры. Гняздуюцца рэдкія драпежныя птушкі (арол-беркут, малы падворлік, скапа, барадатая няясыць, філін і інш.), а таксама чорны бусел і шэры журавель. Трапляюцца чорны каршун і белая курапатка. Шмат баравой дзічыны.
Бярэзінскі біясферны запаведнік — адзінае месца ў паўн. і цэнтр.ч. Беларусі, дзе прыродныя раслінныя комплексы захаваліся амаль у некранутым стане, каля 30 відаў раслін і 10 відаў жывёл занесены ў Чырв. кнігу. Дзейнічае ў сістэме глабальнага маніторынгу, мае станцыю па назіранні і кантролі за станам навакольнага асяроддзя. З’яўляецца н.-д. і прыродаахоўнай установай, базай для стажыроўкі спецыялістаў у галіне аховы прыроды і запаведнай справы. Працуе музей прыроды, школа экалагічнага выхавання, станцыя фонавага маніторынгу.
Літ.:
Заповедники Прибалтики и Белоруссии. М., 1989;
Биосферный заповедник на Березине. Мн., 1993.
Г.У.Вынаеў.
Да арт.Бярэзінскі біясферны запаведнік. 1. Цэнтральная сядзіба. 2. Адмірал. 3. Бусел чорны. 4. Кажан двухкаляровы. 5. Бабёр. 6. Алень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́па ’зачэп пры лоўлі рыбы сеткай, вудай’: Невода зачапіла, то папа (ТС). Калі гэта не памылковы запіс (апіска, магчыма, *чапа, ад чапляць і пад.), то ў якасці рыбалавецкага або плытніцкага тэрміна можна звязаць з ням.Napf ’чашка, міска’, параўн. таксама в.-луж.nop, nypa ’чэрап, галава’ (з ням., Шустар-Шэўц, 2, 1020), г. зн. ’выступаючая частка дна, выступ і пад.’, або з ням.Nypa ’вузлік на тканіне’. Значная колькасць запазычанняў з ням. у гэтай сферы робіць такое дапушчэнне верагодным, аднак застаецца актуальным пошук непасрэднай крыніцы запазычання. Такой крыніцай магло быць і іт.пара, прадстаўленае таксама ў славен. і серб.-харв. са значэннем ’страха над камінам; паліца; зэдлік’, блізкім да значэння ’выступ на дне’, што не здаецца зусім неверагодным, улічыўшы наяўнасць значнага пласта італьянізмаў у рыбалавецкай лексіцы дняпроўскага басейна тыпу ўжо вядомых трымукта́н ’паўночны вецер’, epśea ’ўсходні вецер’, як і іншых міжземнаморскіх тэрмінаў тыпу таласа́ ’зыб’, зафіксаваных у паўднёва-ўсходняй Беларуса
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надэ́чыць1 ’падбухторыць’, надэ́чыцца ’падбухторыцца’, надэ́чаны ’падбухтораны’ (Яўс.). Утворана ад дэ́чыць ’павучаць, падбухторваць’, дэ́чыцца ’навучацца, пераймаць’, дэ́чаны ’навучаны’, для якіх не выключана аднолькавае паходжанне з бачыць ’гаварыць’, надэ́чыць ’нагаварыць’, што выводзяцца з літ.dėti ’абгаворваць’ (Сл. ПЗБ, 182). Можна меркаваць і пра блізкасць да дзеяслова незакончанага трывання дукаваць ’павучаць, падбухторваць’ (гл.), форма закончанага трывання ад якога была б над укаваць або *навучыць, што вельмі блізка фармальна і семантычна да разглядаемага слова.
Надэ́чыць2 Змяшчаць’ (Каханоўскі, Повязь часоў. Мн., 1985, 87), з тэксту не відаць, дзе распаўсюджана слова. Каханоўскі спрабуе звязаць з уласнай назвай Маладэнна, якая этымалагізуецца як ’малазмяшчальнае месца’, паколькі населены пункт быў заснаваны паміж поймай ракі і Ашмянскім узвышшам. Няясна, магчыма звязана з літ.dėti ’класці, змяшчаць’, nudėti ’залажыць, засунуць’, што адпавядае слав.*detiy адно са значэнняў якога ’дзець, класці, змяшчаць’ (гл. Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36); тады назва горада рэканструюецца як *malo‑detь‑no (суч. Маладзечна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здзек ’зняважлівыя паводзіны’. Рус.зах.-бранск.зде́ки ’здзекі’. Параўн. рус.смал., пск., калін., зах.-бранск.здекаться ’свавольнічаць, насміхацца, здзекавацца’, алан.здекнуться ’ўперціся’, валаг.дековаться ’здзекавацца’. Рус.издеваться традыцыйна ўзводзіцца да jьz‑dě‑va‑ti‑sę з коранем dě‑, як у дзець (гл.), семантычна праз ц.-слав. выраз издѣти имѧ ’даць (утварыць) імя, мянушку’ (Зубаты, 1, 1, 93) ці праз сувязь з раздевать: ’зняважыць, зняўшы адзенне’ (Пізані, Paideia, 8, 1953, 2, 112). Ст.-слав.издѣꙗти (издѣти) азначала ’зрабіць, утварыць’, што з дадаткам значэння ’выносіць’ захавалася ў ц.-слав.издѣти, издѣвати. Значэнне ’рабіць, утварыць’ адлюстроўваецца не ў дзець, а ў іншых адгалінаваннях кораня dě‑ (гл. дзея). Але магчыма звязацьздзек і з іншым коранем, што мае значэнне ’ствараць’, *zьd‑ (гл. здань). Бел.здзек утворана з суфіксам ‑к‑ (як знак, язык, гл. Мейе, Études, 335–337) ад дзеяслоўнай асновы jьz‑dě‑ti ці zьd‑ě‑ti. (Фасмер, 2, 122; Шанскі, 2, И, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́кас ’рыба альхоўка, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., Рыбы, 300), укр., рус.паўд.нукае ’тс’, польск.pūkas ’тс’, памянш. укр.нукаеш, рус.пугасіш. Паводле Герда (Лекс. балтызмы, 11), запазычанне з балтыйскіх моў, гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 20; у якасці крыніцы падаецца sm.pūkis, pūkys ’ёрш’. Сюды ж адносяць (відаць, беспадстаўна) і каш.рукой ’вугар’, што магло б сведчыць пра крыніцу ў нейкай заходнебалтыйскай мове (Лаўчутэ, там жа), адкуль слова трапіла і ў прускі дыялект нямецкай мовы — Pūkis ’ёрш’ (Клячкоўскі, RS, 5, 218). Аднак даволі шырокі арэал распаўсюджання назвы і аднясенне яе да розных відаў рыб пры-мушае сумнявацца ў балтыйскім паходжанні усіх пералічаных форм, частку якіх можна звязаць з гукапераймальным покаць ’глытаць паветра з паверхні вады’ або з пукаты ’тоўсты, надуты’, параўн. укр.пуката жаба, да суфіксацыі параўн. польск.grubas ’тоўсты чалавек’. Капаміец (Рыбы, 38; гл. таксама ЕСУМ, 4, 629) тлумачыць паходжанне назвы ад пукаты ’трэскацца’, бо такім шляхам выціскаюцца ўнутранасці ў рыбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суко́ннікі1 ’даматканыя суконныя штаны’ (чэрв., круп., мядз., Сл. ПЗБ; ТС; калінк., светлаг., чач., Мат. Гом.), ’суконныя буркі (абутак)’ (Гарад.). Ад суко́нны ’зроблены з сукна, воўны’, гл. сукно.
Суко́ннікі2 ’дранікі, звычайна посныя’ (Барад.), суко́ннік ’аладка (з дранай бульбы)’ (мазыр., Мат. Гом.). Няясна; параўн. суко́ніцы ’ягады (цёртыя)’ (жытк., Мат. Гом.), што можна звязаць з літ.sùkalioti ’круціць, вярцець’, а таксама з рус.дыял.сука́лить ’скрэбці, чысціць’, якое Тапароў (Балтийские яз., 46) лічыць балтызмам, на думку Анікіна (Опыт, 284), беспадстаўна. Гл. таксама сканцы ’бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’, што выводзіцца ад сакаць ’сукаць, раскатваць цеста’, параўн. рус.дыял.ска́нец ’тонкая раскатаная ляпёшка з прэснага цеста’ і ’тоўстая, грубая пяньковая пража’, што сведчыць пра першасны сінкрэтызм “кулінарнага” і “тэкстыльнага” значэнняў дзеясловаў *sukati, *sъkati: рус.бранск.сучить сканцы ’прасці пражу’ і рус.калін.сканцы сучить ’раскатваць цеста’, гл. Фасмер, 3, 635; Анікін, Опыт, 279. Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 63, 112, 113.
|| наз.зня́цце, -я, н. (да 1 знач.; спец.) ізды́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 9 і 10 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак.
1.чаго. Зрабіць шляхам вязання нейкую колькасць. Навязаць пальчатак. Навязаць шкарпэтак.//Звязаць у адно значную колькасць чаго‑н. Навязаць цэлы клунак бялізны.// Звязваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Навязаць венікаў. Навязаць снапоў.
2.што. Надзеўшы або абкруціўшы, завязаць. Навязаць вяроўку на рогі жывёле.
3.перан.; штокаму-чаму. Прымусіць каго‑н. прыняць або зрабіць што‑н. супроць яго волі, жадання. Навязаць дагавор. □ [Зорын] хацеў навязаць гітлераўцам бой там, дзе яны не чакалі.Гурскі.// Унушыць што‑н. каму‑н. супраць яго волі. Навязаць сваю думку. □ [Саўку] пачынаў агортваць страх, і ён часамі жахаўся той ролі, якую навязалі яму войт і яго прыяцелі.Колас.Я зразумеў, што мне трэба навязаць .. [Волкаву] сваю волю, сваю ўпэўненасць у перамозе.Шамякін.// Абцяжарыць каго‑н. кім‑, чым‑н. — Сядай тут і будзем працаваць, — сказаў Юрка Маргун такім тонам, быццам мяне яму сілком навязалі.Сабаленка.
4.каго. Разм. Узяць на прывязь. Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі У кустах альховых каля дуба.Колас.Грознага [быка] усё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́скаўка1 ’дзічка-плод’ (добр., гом., Мат. Гом.). Відавочна, гэта семантычны перанос з *леска ’ляшчына’, параўн. харв.lijesak ’тс’ > ’шіод ляшчыны’ > ’плод ляснога дрэва’. Пры гэтым быў магчымы ўплыў ад’ідэацыі з лексемай лес (аб ідэнтыфікацыі прасл.tesą, teška і гл. Брукнер, AfslPh, 39, 1–4; Сабалеўскі, РФВ, 14, 158; 15, 366).
Ле́скаўка2 Тусцера, невялікі лешч, Blicca Bjoerkna L.’, ’сінец, Abramis ballurus L.’, ’сола, белавочка, Abramis sapa Pall.’, ’кругель’ (палес., Крывіцкі, Зб. Крапіве), ляскоўка ’гусцера’ (Крыв.), жлоб, ляскаўка ’плотка, Rutilus rutilus’ (Жыв. сл.), балг.ляска ’дробны лешч’, укр.леска (р. Прут, чарнавік.) ’рыба быстрак, Alburnoides bipunetatus L.’, серб.-харв.Ijeskar, Ijeskarak, Ijeskarica, а таксама укр.лещавка ’лешч, Abramis brama L.’ (Лыс.), бел.лешчаўка ’малы лешч’, польск.lescówka. Роднаснае з лешч. Аднак можна дапусціць іншыя версіі: звязаць з коранем блеск‑, параўн. славац.blyska, балг.блескавец ’падлешчык’, або з коранем плеск‑ (плёскаць) нераст іх адбываецца пры гучным плясканні, шуме вады (гл. Махэк₂, 120–121), параўн. славац.pteskäc, plieskač, славен.ploščič ’лешч’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напра́сны ’дарэмны’, напра́сна, напра́сне, напра́сня, напра́сно ’дарэмна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), напра́сць, напра́сніца, напра́сліна ’паклёп, дарэмшчына’ (Нас., Грыг., Нік., Оч., Мядзв., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), напра́снаваць ’нападаць, беспадстаўна чапляцца’ (Нас.), рус.напра́сный ’дарэмны, непатрэбны’, напра́сная смерть ’выпадковая, нечаканая смерць’ (СРНГ), укр.напра́сний ’раптоўны’, серб.-харв.на̀прасан ’гарачы, круты; раптоўны’, на̀прасна смрт ’раптоўная смерць’, балг.дыял.напра́сна болъс ’апаплексія’, на́прасен дъжд ’моцны, буйны дождж’, ст.-слав.напрасьнъ ’раптоўны’. Пры першапачатковым значэнні ’раптам, знянацку’ можна звязаць з балг.пра́сна ’трэснуць, стукнуць’, серб.-харв.пра̏снути ’трэснуць; успыхнуць; раптоўна з’явіцца, пачацца; здохнуць’, рус.пра́скать ’ляскаць, шчоўкаць’ і пад., якія лічацца гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 3, 43; 354); не выключаны другасная сувязь з прасл.*porzdьnъ ’пусты, парожні’ для паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг.напра́зно, макед.напразно, серб.-харв.напразно ’дарэмна’, што праз царкоўнаславянскую мову маглі ўплываць на семантыку усходнеславянскіх слоў, параўн. таксама славац.naprázdno, польск.napróżno ’тс’. У святле гэтых фактаў не выключана магчымасць запазычання. Іншыя версіі гл. Варбат, Этимология–1964, 30–36 (ад прасіць), Куркіна, ВЯ, 1981, 5, 88 і інш.