5) інф. носьбіт інфармацыі ў камп’ютэры (гл.вінчэстэр, дыскета).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
квадра́нт
(лац. quadrans, -ntis = чвэрць)
1) плоскі сектар з цэнтральным вуглом у 90°, чацвёртая частка круга;
2) старадаўні вугламерны астранамічны прыбор для вызначэння вышыні нябесных цел;
3) ваен. прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ацу́пак ’абрубак, палена; маларослы таўсцячок, целяпень’ (Грыг.), ’таўсцячок’ (Нас.), ацопак ’цяльпук’ (Ян.), укр.оцупок, оцупалок ’абрубак, бервяно, палена’, рус.дан.оцупок ’абрубак, калода’, польск.ocupek ’невялікі кавалак дрэва або чаго іншага, тоўсты і плоскі або круглы; чалавек такой формы’ (з украінскай). Ад гукапераймальнага цуп або цоп, што перадаюць рэзкае падзенне або раптоўны ўдар; да семантыкі параўн. целяпе́нь ’круглы абрубак; непаваротлівы, няспрытны чалавек’ ад гукапераймальнага цялеп//цялёп, што адлюстроўвае падзенне, матлянне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пло́скані, плосксткі ’маніцы, мужчынскія калівы канапель’ (Нас.; гом., Рам. 4), плоскую ’тс’ (Бір.; ваўк., Хрзст. дыял.; Янк. 1; Нас.; Сцяшк. МГ; Мат. Гом.; ДАБМ, камент., 869–870; Ян.; ТС; чырв., Знар. сл.; ст.-дар., Нар. сл.), ’палатно з гілоскуняў’ (Уладз.), параўн. польск.дыял.ploskony ’маніцы’, відаць, запазычанае з усходу, (Бел.-польск. ізал., 53) і балг.плоску́нь ’малады, з малымі зярнятамі (пра зялёны боб, гарох і пад.)’, паводле БЕР, 5, 361 — пад уплывам плоськ, гл. плоскі. Да плосконі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
screen1[skri:n]n.
1. шы́рма, засло́на; шчыт;
a folding screen складна́я шы́рма;
a smoke screen дымава́я засло́на;
under the screen of night пад начны́м по́крывам;
put on a scre en of indifference зрабі́ць абыя́кавы вы́гляд
2. экра́н; кіно́;
a thin screenпло́скі экра́н;
put a play on the screen экранізава́ць п’е́су;
show a film on the screen выпуска́ць фільм на экра́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр.площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус.алан.площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен.plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл.*plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус.площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАГНІ́ТНАЕ ПО́ЛЕ,
адна з форм існавання электрамагнітнага поля, якая выяўляецца ў сілавым уздзеянні на рухомыя эл. зарады (эл. токі) і магніты. Асн. характарыстыкі М.п. — магнітная індукцыя і напружанасць магнітнага поля. Паводле Максвела ўраўненняў крыніцамі М.п. могуць быць эл. токі, целы з ненулявым магнітным момантам і пераменныя эл. палі.
Адсутнасць у прыродзе адасобленых магн. полюсаў (гл.Манаполь магнітны) прыводзіць да таго, што М.п. саленаідальнае (лініі поля заўсёды замкнёныя) у адрозненне ад электрастатычнага поля, якое з’яўляецца патэнцыяльным (лініі поля бяруць пачатак на дадатных эл. зарадах). Пры вывучэнні ўласцівасцей М.п. пробным элементам (індыкатарам поля) служыць магн.дыполь — замкнёны плоскі контур з эл. токам або пастаянны магніт невялікіх памераў, што дае магчымасць вызначыць напрамак вектара магнітнай індукцыі ў кожным пункце поля. М.п., створанае правадніком адвольнай формы з эл. токам, вызначаецца паводле Біо—Савара закону. Наяўнасць М.п. ў касм. аб’ектаў (Сонца, зорак, некат. планет, міжпланетнай прасторы) прыводзіць да спецыфічных геамагн. і астрафіз. з’яў (напр., магнітныя буры, сінхратроннае выпрамяненне, сонечны вецер), а наяўнасць уласнага магн. моманту ў элементарных часціц — да праяўлення магн. уласцівасцей рэчыва (напр., дыямагнетызм, парамагнетызм, ферамагнетызм). Напружанасць М.п. міжпланетнай прасторы 10−3—10−4 А/м, Зямлі ~40 А/м, зорак да 109—1010 А/м; звышправодныя саленоіды могуць ствараць М.п. напружанасцю да 106 А/м. М.п. выкарыстоўваецца ў паскаральніках зараджаных часціц, для ўтрымання гарачай плазмы ва ўстаноўках кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу, ва ўсіх канструкцыях і прыстасаваннях электра- і радыётэхнікі, выліч. тэхнікі і электронікі.
А.І.Болсун.
Магнітнае поле: 1 — прамалінейнага правадніка з электрычным токам (I — сіла току, — магнітная індукцыя); 2 — саленоіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Блашчы́ца1 ’клоп’ (Жд., Янк. БП, Сцяц., Сцяшк. МГ, Янк. I, Інстр. II, Выг. дыс., Арх. Бяльк., слонім.). Параўн. яшчэ блашы́ца ’клоп’ (Сцяшк.) і блашчы́ца ’блыха’ (Янк. II). Рус.дыял.блощи́ца ’клоп’, укр.блощи́ця ’клоп; блыха’, ёсць два тлумачэнні: 1) зыходнае *bloščica, слова, утворанае ад асновы *blosk‑, роднаснай з балт.*blaska ’плоскі’ (параўн. літ.blãkė ’клоп’, лат.blakts ’тс’). Так Бернекер, 62; 2) зыходнае *ploščica ад *plosk‑ ’плоскі’ (параўн. ст.-рус.площица ’вош’, рус.дыял.площи́ца ’тс’, польск.płoszczyca ’клоп’), а пачатковае б‑ з’явілася пад уплывам слова *blъcha ’блыха’. Так Брандт, РФВ, 21, 209; Развадоўскі, RS, 2, 108. Гл. яшчэ Брукнер, 419; Фасмер, 1, 177; Рудніцкі, 149 (услед за Аганоўскім), лічыць, што bloščica — утварэнне суфіксам ‑ica ад blъšьka (памяншальнае ад *blъcha: bloščica < *blъch‑ьk‑ica).
Блашчы́ца2 ’блыха’ (Янк. II). Відавочна, семантычная кантамінацыя першаснага блашчы́ца ’клоп’ і блыха́ (блаха́?). Параўн. і блашы́ца ’клоп’. Ва ўкр. мове блощи́ця ’клоп’, але і ’блыха’. Не выключаецца (паколькі этымалогія слова *bloščica ’клоп’ няясная), што мае рацыю Рудніцкі, 149, які думаў пра паходжанне *bloščica ’клоп’ < *blošьčica (< blъš‑ьka + суф. ‑ica; усё ад *blъcha), г. зн., што першасным значэннем было ’блыха’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыск
(фр. disque, ад гр. diskos)
1) плоскі круглы прадмет, напр. дэталь якой-н. машыны, апарата або спартыўны снарад (напр. д. электрапілы, д. тэлефона, д. для кідання);
2) бачны з Зямлі абрыс Сонца, Месяца;
3) магазін ручнога кулямёта, аўтамата, у якім змяшчаюцца патроны;
4) грамафонная пласцінка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)