засу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак., што.

1. Памясціць, усунуць у што‑н., пад што‑н., за што‑н. Засунуць сякеру за пояс. Засунуць чамадан пад ложак. □ Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі. Карпюк. // Зачыніць, усунуўшы што‑н. на месца. Засунуць шуфляду.

2. Разм. Зачыніць, закрыць на засаўку. Міроніха, правёўшы мужа, зайшла на двор, засунула на засаўку дзверы ў хляве. Гурскі.

3. Разм. Пакласці, схаваць так, што цяжка знайсці; падзець, задзець. Куды гэта ты засунуў нож?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патало́к, потоло́к, патоло́ка, ’столь’ (жлоб., Мат. Гом.; тарн., Анім.), светлае ’верхняя частка рамачнага вулля’, рэч. ’вышкі’ (Мат. Гом.), рус. потоло́к, потоло́ка ’тс’. Фасмер (3, 345) найбольш імавернай лічыць версію паходжання гэтага слова з *потолъкъ, якое з тьло ’дно’ і ў якасці роднасных прыводзіць літ. pãtalasложак’, ст.-прус. talus ’падлога’, ст.-інд. talam ’раўніна’, ст.-в.-ням. dilla ’дошка, масніца’, лац. tellūs ’зямля’, ірл. talam ’тс’ (аналагічна Траўтман, 321; Зубаты, AfslPh, 16, 417 і інш.). Пізані (RL, 1, 1950, 271) намагаецца вытлумачыць форму потолок з *полатокъ (якое з *полатъ — адпаведнік лац. palātum ’скляпенне’); Паэта (Atti della Ассаdemia nazionale dei Lincei, 359, серыя 8, Roma, 1973, 7–12) слова потолок выводзіць з *pod‑tolokъ, якое ад толо́чь ’таўчы’ — непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́ль1 ‘пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе’, ‘паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча’ (Нас., Шымк. Собр., Касп., ТСБМ, Ласт., Шат., Нік. Очерки, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., Варл.), ‘гарышча’ (Жд. 3), сто́ля ‘столь’ (Касп.), ‘столь; гарышча’ (ТС, ПСл, Мат. Гом., Сл. Брэс.), сюды ж сталява́нне ‘насціланне столі’, ‘столь’ (Нас.), сталява́ць ‘насцілаць столь’ (Нас., Касп.), сталі́ць сто́лю ‘тс’ (гарад., Хрэст. дыял.). Укр. сте́ля, стіль, сто́ля, рус. дыял. сте́ль ‘тс’. Да сцяліць, з чаргаваннем у беларускім слове. Гл. Фасмер, 3, 753; ЕСУМ, 5, 407. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) формы з ‑о‑ лічыць больш архаічнымі, захаванымі таксама ў в.- і н.-луж. postola, postoła ‘пасцель, ложак’ пры больш новых *postelь, *postelʼа (гл. пастель).

Столь2, сто́ля ‘столка’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. столка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэ́сла, ‑а, н.

1. Прадмет мэблі, звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека. Венскае крэсла. □ Вялікая гасціная была ўстаўлена добрым дзесяткам крэслаў вакол круглага стала. Ваданосаў. // Такі прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі. [Дзяўчына] падышла пад акно, зірнула на двор і толькі тады вярнулася і села ў мяккае крэсла каля канапы. Мурашка.

2. перан.; звычайна з азначэннем. Разм. Месца работы, пасада. Заняць міністэрскае крэсла. □ Летась залічыў у штат жонку майго лепшага сябра Радзівонава — раскрытыкавалі так, што ледзь у крэсле ўтрымаўся. Вірня.

•••

Крэсла-ложак — раскладное крэсла, якое можна выкарыстоўваць у якасці ложка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́сціся, кладу́ся, кладзе́шся, кладзе́цца; кладзёмся, кладзяце́ся, кладу́цца; кла́ўся, кла́лася; кладзі́ся; незак.

1. Прымаць ляжачае становішча.

К. на ложак.

2. Укладвацца, размяшчацца для сну, адпачынку.

К. адпачыць.

3. Адпраўляцца на лячэнне.

К. ў шпіталь.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрываць, засцілаць сабою што-н., распаўсюджваючыся па паверхні.

Туман клаўся ў нізіне.

Снег кладзецца на палі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Браць які-н. напрамак (пра самалёт, карабель).

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра падавацца кладцы.

Цэгла добра кладзецца ў сцяну.

7. перан. Свабодна, лёгка выкладацца, выказвацца (пра думкі, словы і пад.).

Фразы лёгка кладуцца на паперу.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго-што. Станавіцца чыім-н. доўгам, абавязкам, заняткам і пад.

Цяпер усе клопаты па гаспадарцы кладуцца на матчыны плечы.

|| зак. пакла́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -кладзе́цца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укла́сці¹, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак.

1. каго (што). Прымусіць легчы, надаць каму-н. ляжачае становішча.

У. ў ложак.

У. спаць.

2. што чым. Пакрыць чым-н. на якой-н. прасторы.

У. дарожку каменнем.

3. што. Палажыць у пэўным парадку.

У. рэйкі.

У. снапы на таку ў адзін рад.

У. валасы (зрабіць прычоску).

4. што ў што. Палажыць, змясціць унутр.

У. пісьмо ў канверт.

У. душу ў што-н. (перан.).

5. што ў што. Змясціць у якое-н. прадпрыемства (сродкі, грошы).

У. капітал у цяжкую прамысловасць.

6. перан., каго (што). Тое, што і забіць (у 1 знач.; разм.).

У. звера на месцы.

|| незак. уклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 знач.) і укла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уклада́нне, -я, н. (да 1—5 знач.), укла́дванне, -я, н. і укла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bunk

[ˈbʌŋk]

1.

n.

вузкі́ ло́жак а́ста двух’я́русны); пало́к -ка́ m.

2.

v.i., informal

1) спаць на вузкі́м ло́жку

2) спаць абы-дзе́

We bunked in a barn — Мы спа́лі ў пу́ні

3) informal жыць у падсусе́дзях

You can bunk with me — Мо́жаць паспа́ць у мяне́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

заста́віць 1, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.

1. Ставячы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю плошчу, прастору. Заставіць пакой мэбляй. Заставіць паліцу кнігамі.

2. Закрыць, загарадзіць чым‑н. пастаўленым. Заставіць праход шафай. □ [Антось] убачыў на стале вялікую кнігу запісу хворых, узяў яе і заставіў шыбу. Мележ. // Перагарадзіць (раку). Злева было відаць шырокае возера — там нядаўна заставілі раку. Пташнікаў.

3. Паставіць што‑н. за што‑н. Заставіць ложак за шырму.

заста́віць 2, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго, з інф.

Прымусіць рабіць, зрабіць што‑н. Заставіць змоўкнуць. □ Пайшла Алена ў школу, прынесла сама некалькі газет, заставіла Насцю чытаць іх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лаг, ‑а, м.

Заслона, занавеска, якая закрывае ложак. [Ганна] акуратна затуліла калыску полагам ад камароў, ухапіла граблі і хутчэй падалася да пракосаў. Мележ. // Любая заслона, якой завешваюць што‑н. За полагам, што цягнуўся ад печы да сцяны і падзяляў пярэдні пакой на дзве палавіны, спакойна, з лёгкім прысвістам хроп стары Яшчын. Хадкевіч. Маці закрыла твар далонямі, хістаючыся, нібы параненая, адышлася да полага, што аддзяляў залу ад спальні, уткнулася ў яго тварам. Асіпенка. // перан.; чаго або які. Тое, што закрывае, ахутвае што‑н.; покрыва. Часам, не разлічыўшы свой пругкі ўдар, .. [вецер] разрываў полаг хмар. Шамякін. Дарогу зноў атуліў лес, насунуўся на яе чорным полагам. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫСЛО́ЎЕ,

агульная назва для розных відаў трапных выказванняў, якія маюць лагічна закончаную думку-суджэнне. Перадаюць яе лаканічна, яскрава і ўваходзяць у ідыяматыку мовы побач з лексікай і фразеалогіяй. Уключаюць афарызмы («Не шукай ты шчасця, долі На чужым далёкім полі». Я.​Купала), выказванні павучальна-маральнага характару — сентэнцыі («Ты са старымі размовы ахвотна вядзі і старанна. Хто разумнейшы за іх? Мудрасць іх словы нясуць». Я.​Л.​Намыслоўскі, зб. «Павучанні для ўсеагульнага карыстання ў жыцці», 1589), максімы, якія перадаюць лагічныя або этычныя прынцыпы, пэўныя нормы паводзін чалавека («Дарма пра песню пытацца ў глухога. Дарма пра сонца пытацца ў сляпога». М.​Танк), апафегмы — маральныя парады ў форме звароту да субяседніка («Гуслям, княжа, не пішуць законаў». Я.​Купала), прыказкі («Не чапай ліха, пакуль спіць ціха»), крылатыя словы, выражаныя сказам («Хто ж дужэй ад грамады?» Я.​Колас; «Усё мінае — Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем». У.​Караткевіч). Фалькларыст М.​Я.​Грынблат уключае ў паняцце «выслоўя» розныя кароткія жанры нар. вусна-паэт. творчасці: скорагаворкі («Цецеручыха цецеруковым цецеручанятам цеста месіць»), прыгаворкі і жарты ў час застолля («Госць, не дзьміся, еш што ў місе»), віншаванні, пажаданні ў тостах на вяселлях, радзінах («Каб у вас было ўвесь час на стале, у місцы і ў калысцы! Дай, Божа, разам двое: шчасця і здароўя! Каб ваш ложак добра скрыпаў і да года сынок выпаў!»), вітанні («Дзень добры ў хату!»), развітанні («Заставайцеся здаровенькія!»), нар. параўнанні («Зазвінела бы ў новым цэбры»); нават праклёны, зламоўныя пажаданні і пагрозы («Дай, Божа, каб твае дзеці тваімі рэбрамі яблыкі абівалі») і інш. Выслоўі шырока выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры (творы Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Багдановіча, Ядвігіна Ш., А.​Паўловіча, К.​Крапівы, М.​Танка, У.​Караткевіча, Б.​Сачанкі, Я.​Брыля, В.​Адамчыка, Я.​Сіпакова і інш).

Літ.:

Выслоўі. Мн., 1979;

Янкоўскі Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы. Мн, 1960;

Яго ж. Беларуская фразеалогія. Мн., 1968;

Яго ж. Беларускія народныя параўнанні: Кароткі слоўнік. Мн., 1973;

Яго ж. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. 3 выд. Мн., 1992;

Прыказкі і прымаўкі. Кн. 1—2. Мн., 1976;

Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Ч. 1—2. Мн., 1981—93;

Яго ж. З народнай фразеалогіі: Дыферэнц. слоўнік. Мн., 1991;

Яго ж. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1—2. Мн., 1993;

Шкраба І., Шкраба Р. Крынічнае слова: Бел. прыказкі і прымаўкі. Мн., 1987;

Лепешаў І.Я., Якаялцэвіч М.А. Слоўнік беларускіх прыказак. Мн., 1996.

І.​У.​Саламевіч.

т. 4, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)