ло́жак, -жка, мн. -жкі, -жкаў, м.

Мэбля для спальні — доўгая рама з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцельныя рэчы.

|| прым. ло́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́жак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ло́жак ло́жкі
Р. ло́жка ло́жкаў
Д. ло́жку ло́жкам
В. ло́жак ло́жкі
Т. ло́жкам ло́жкамі
М. ло́жку ло́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ло́жак, -жка м. крова́ть ж., ко́йка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́жак, м.

Прадмет мэблі для сну ў выглядзе доўгай рамы з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцель. Драўляны ложак. Жалезны ложак. □ Хлопчык ляжаў на ложку, захутаны ў дзве коўдры. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ложак ’мэбля — месца для спання, пасцель’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.), ложык (Бяльк.), лу͡ожэк (паўд.-мін., паўд.-усх., КЭС), ло́жок (ТС). Відавочна, паланізм — параўн. польск. łóżko < паўн.-слав. ložьko (памяншальнае ад lože > ложа1), якое пасля запазычання па-беларуску было б ложка, што вельмі блізка да лексемы ложка ’лыжка’, пашыранай на значнай тэрыторыі (гл., напрыклад, Сл. ПЗБ). Таму лексема пры запазычанні змяніла род і адпаведна суфікс па аналогіі да назваў прадмета паводле яго прызначэння, напрыклад прыпечак, абутак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ложак / часовы: раскладушка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кана́па-ло́жак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кана́па-ло́жак кана́пы-ло́жкі
Р. кана́пы-ло́жка кана́п-ло́жкаў
Д. кана́пе-ло́жку кана́пам-ло́жкам
В. кана́пу-ло́жак кана́пы-ло́жкі
Т. кана́пай-ло́жкам
кана́паю-ло́жкам
кана́памі-ло́жкамі
М. кана́пе-ло́жку кана́пах-ло́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крэ́сла-ло́жак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крэ́сла-ло́жак крэ́слы-ло́жкі
Р. крэ́сла-ло́жка крэ́сел-ло́жкаў
крэ́слаў-ло́жкаў
Д. крэ́слу-ло́жку крэ́слам-ло́жкам
В. крэ́сла-ло́жак крэ́слы-ло́жкі
Т. крэ́слам-ло́жкам крэ́сламі-ло́жкамі
М. крэ́сле-ло́жку крэ́слах-ло́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крэ́сла-ло́жак (род. крэ́сла-ло́жка) ср. кре́сло-крова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́па-ло́жак (род. кана́пы-ло́жка) ж. дива́н-крова́ть м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)