та́ры-ба́ры, нескл.
Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста. Жычка. Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу. Карпюк. — Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары. Брыль. // у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разба́яць ’забаўляць’ (Федар.), разба́іваць ’займацца пустымі размовамі’, ’разносіць звесткі аб чым-небудзь’ (Нас.), ’весці размову’ (Бяльк.), разба́іцца ’разгаварыцца’, ’доўга гаварыць’ (Нас.), рус. дыял. разба́ять, разба́ивать ’балбатаць, размаўляць пра пустое’, ’адгаворваць’, ’забаўляць’, ’расхвальваць’, разба́йка ’балбатня, пустаслоўе’. Ад раз- і ба́яць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ме́лькацень, мэлькотэ́нь ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Утворана з польск. bełkotać ’мармытаць, балбатаць’, ’булькаць’ (< прасл. bъlk‑ot‑a‑ti — гукапераймальнае ад bъlkʼ, параўн. польск. bełk ’водная бездань’, ням. bulken, bullern ’ракатаць’ — Слаўскі, 1, 30). Аб суфіксе ‑ень (‑энь) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талаго́ніць ’лапатаць, балбатаць’, талогу́ніцца, тологу́ніцца ’марудзіць, валаводзіцца, не спяшацца’ (ТС). Імітатыў ад гукапераймальнай асновы тала‑х (гл. талахкаць) з экспрэсіўным ‑оні‑, параўн. галаго́н ’балабон’, галаго́ніць ’балабоніць’ (ТС); да словаўтварэння гл. Борысь, Leksyka słow., 30–31. Дапускаецца азванчэнне х > г у інтэрвакальным становішчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талдо́ніць ’балбатаць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’настойліва павучаць, паўтараючы адно і тое ж’ (Юрч. Вытв.), талдо́ненне ’балбатня’ (Юрч. СНС). Рус. толдо́нить ’паўтараць адно і тое ж’. Экспрэсіўнае ўтварэнне, аналагічнае тал(а)тоніць (гл.), пачатак слова можа быць зменены пад уплывам рус. талды́чить ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вары́згацца ’займацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус. дыял. вары́згать ’паспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел. варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’, рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр. верзти́), да слав. *vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnić ’гучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск‑) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэмзаць 1 ’балбатаць, малоць языком’, ’гаварыць абы што’ (астрав., Сцяшк. Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з літ. lem̃zyti ’вярзці, гаварыць абы-што’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 700).
Лэмзаць 2 ’аблізваць языком’, ’спрабаваць скубці траву (аб карове)’ (драг. Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lémžti ’лізаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лепяста́ць ’хлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таранта ’звычайны воз’ (петрык., Яшк. Мясц.). Параўн. рус. таранта́ ’балбатун’, таранти́ть ’балбатаць’. Утворана на базе гукапераймання, параўн. таранда, тарандзіць, гл. (параўн. Фасмер, 4, 21). Паводле Махэка₂ (649), у іх аснове прасл. *tratoriti (гл. тараторыць) з новымі экспрэсіўнымі суфіксамі, параўн. укр. дыял. тарамти́ти ’з брынчаннем кідаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)