аўстрыйскі філосаф, фізік, адзін з заснавальнікаў эмпірыякрытыцызму (махізму). Скончыў Венскі ун-т. З 1864 праф. у Грацы, з 1867 праф. і рэктар ням. ун-та ў Празе, у 1895—1901 праф. Венскага ун-та. Навук. працы па механіцы, газавай дынаміцы, фізіял. акустыцы, оптыцы. Адкрыў і даследаваў ударныя хвалі. У галіне філасофіі зыходзіў з таго, што свет ёсць «комплекс адчуванняў», а самі адчуванні атаясамліваюцца ім з нейтральнымі «элементамі свету». У залежнасці ад пункта погляду суб’екта яны здольныя выступаць як псіхічныя або фіз. з’явы. Адмаўляў н’ютанаўскія ўяўленні пра абс. прастору, рух, час і вытлумачыў іх у рэлятывісцкім сэнсе, выкарыстоўваючы паняцце сістэмы адліку; заняў пры гэтым суб’ектыўна-ідэаліст. пазіцыю. Суб’ектыўна-ідэаліст. існасць яго вучэння праявілася і ў распрацаваным метадалагічным прынцыпе «эканоміі мыслення» і чыстага апісання ў тэорыі пазнання. Ідэі М. распаўсюдзіліся ў Еўропе. М. крытыкавалі Г.В.Пляханаў і У.І.Ленін.
Тв.:
Рус.пер. — Анализ ощущений и отношение физического к психическому. 2 изд. М., 1908;
Механика: Ист.-критич. очерк. ее развития. СПб.,1909;
Познание и заблуждение. М., 1909;
Философское и естественно-научное мышление // Новые идеи в философии. СПб., 1912. Сб. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХІ́ЗМ, эмпірыякрытыцызм,
суб’ектыўна-ідэалістычны кірунак у філасофіі і метадалогіі навукі канца 19 — пач. 20 ст.Асн. прадстаўнікі Э.Мах і Р.Авенарыус. У філасофска-тэарэтычным плане да М. прымыкалі А.Пуанкарэ, В.Оствальд і інш. М. звязаны з крызісам «першага» пазітывізму, які не здолеў адэкватна адрэагаваць на адкрыцці ў галіне навукі і на дынамічны сац. працэс на рубяжы вякоў. Мах і Авенарыус зрабілі спробу «ачысціць» прыродазнаўства ад метафіз. (філас.) пытанняў, распрацаваць уласную строгую прыродазнаўчанавук. метадалогію і псіхалогію пазнання. У гэтым плане М. прапанаваў праграму «ачышчэння вопыту», канцэпцыі «нейтральных элементаў вопыту», «эканоміі мыслення» («найменшай траты сіл») і чыста апісальнай навукі. У выніку змест чалавечай свядомасці адрываўся ад аб’ектыўнай рэчаіснасці і ператварыўся ў «чысты вопыт», нейтральныя элементы якога здольны выступаць як аб’ектыўныя ці суб’ектыўныя з’явы. Прынцып «эканоміі мыслення» выцякае з натуральнай біял. патрэбы арганізма ў самазахаванні. У навуцы з гэтым прынцыпам арганічна звязана палажэнне аб «апісанні», якое як і мысленне, павінна быць эканомным; неабходна максімальна скараціць тлумачальную частку навукі. Пры гэтым, аднак, М. не ўлічыў істотнага — адэкватнасці адлюстравання вучоным у сваёй свядомасці зместу даследуемага аб’екта. У пач. 1920-х г. М. распаўся, на змену яму прыйшоў неапазітывізм.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ні́кі злуч. ’ні’, звыч. пры параўнанні: нʼикʼи табойу дзяўчыну ўзʼаў (параўн. ні табою = лепш за цябе…) (бераст., Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё з *nitiß параўн. славен.niti, серб.-харв.нити, макед.нити ’ні’, што ў сваю чаргу ўяўляюць спалучэнне *пі у параўнальнай функцыі з узмацняльнай часціцай *ti, якая можа выступаць ў такіх спалучэннях і ў іншых варыянтах, параўн. балг.huto ’ні’, ст.-чэш.niť ’тс’ і інш. (ESSJ SG, 2, 499–500). Пераход г’ > /с’ у беларускіх гаворках звязваюць з ятвяжскім субстратам (Атрэмбскі, Gramatyka, 1, 357). Гл. таксама Цыхун, БЛ, 28, 64–65.
стара́цца адыхо́дзіць ад чаго́, выхо́дзіць, выступа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абвінава́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-штоўчымібез дап. Лічыць каго‑н. вінаватым у чым‑н. А супярэчыў.. [Сцяпан Варанец], так сказаць, прынцыпова: не можна, бачыце, абвінавачваць чалавека, калі добра не ведаеш.Крапіва.// Устанаўліваць віну каго‑н. у судовым парадку; лічачы вінаватым у чым‑н., прыцягваць да судовага разбору. Думкі перабіў ураднік. — У чым жа вас абвінавачваюць? — запытаў ён. — За што судзяць?Колас.// Папракаць, асуджаць за што‑н. Абвінавачваць у неаб’ектыўнасці.
2.без дап.Выступаць у якасці судовага абвінаваўцы, пракурора. Малады пракурор абвінавачваў упершыню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандыдату́ра, ‑ы, ж.
1.чыя. Магчымасць ці права каго‑н. выступаць у ролі кандыдата (у 1 знач.). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру.Колас.// Чыя‑н. асоба ў ролі кандыдата. Шаманскі назваў кандыдатуру Паўла Дэшкі.Дуброўскі.Каржакевічаву кандыдатуру .. выставілі на перавыбарах.Крапіва.
2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.). — Была ў нас затрымка з начальнікам штаба, не было добрай кандыдатуры.Лынькоў.Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
appear
[əˈpɪr]
v.i.
1) зьяўля́цца, пака́звацца
One by one the stars appear — Адна́ па адно́й пака́зваюцца зо́ркі
2) здава́цца; выгляда́ць
it appears — выгляда́е
3) выступа́ць
to appear in a concert — выступа́ць на канцэ́рце
4) выхо́дзіць з дру́ку, быць вы́дадзеным
His book appeared a year ago — Яго́ная кні́га вы́йшла з дру́ку год таму́
5) выяўля́цца, праяўля́цца
6) зьяўля́цца на што, става́ць пе́рад чым
to appear before the court — зьяві́цца на суд, стаць пе́рад судо́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)