Пекары́ца, пяке́рыца ’згага, пякотка’ (нараўл., Арх. ГУ; лельч., ЛА, 3), пакары́ца ’тс’ (ельск., ЛА, 3). Да пячы́ (гл.), суфікс ‑ар‑ з узмацняльным значэннем узнік, імаверна, пад уплывам лексем жарыць, скварыць, варыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́шыбень ’кій, палка’ (Ян.); рус. пск., цвяр. гюшиоалки ’прадмет (камень, палка), якімі можна ў каго-небудзь кінуць’. Ад по- і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Пра суфікс гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басто́ліць ’біць няшчадна’ (Нас., Яруш.). Слова невядомага паходжання. Магчыма, ёсць сувязь з рус. дыял. бустать ’біць’ (тады ‑ол‑ — нейкі «экспрэсіўны» суфікс). Параўн. таксама літ. bàstelėti тыкнуць; кальнуць’ (да basnȯti ’тыкаць; калоць’). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Летавішча, лётовище ’гадавое кола ў ствале дрэва’ (Нік.; ельск., ЛАПП), лун. летовішчэ ’кольца на розе, паводле якога можна вызначыць, колькі год карове’ (Шатал.). Суфікс -išče надае значэнне выніку дзеяння. Да летаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малотнік ’малацьбіт’ (карм., Мат. Гом.). Укр. моло́тник ’тс’, ст.-рус. молотникъ ’малатабоец’, польск. młotnik ’каваль’. Да малаціць (гл.). Суфікс ‑нік далучаецца да асновы дзеяслова без суфіксальнай галоснай (як лётчык, польск. lotnik ’лётчык’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марна́цыя ’псаванне, шкода’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да марнава́ць (гл. ма́рна). Суфікс ‑цыя ў размоўнай мове і зах.-бел. гаворках ужываецца для ўтварэння абстрактных назоўнікаў (драг. сміхо́цыя, штуке́нцыя). Аналагічна польск. marnacja ’марнаванне, страта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табо́рак, табо́рка ’маленькая табурэтка’ (Сцяшк.). Гіпакарыстычная трансфармацыя табурэ́тка (гл.): усячэнне часткі асновы, асэнсаванай як суфікс, з адначасовым перасоўваннем націску на “ўзноўлены” такім чынам корань і пашырэннем (у → о) націскнога галоснага. Гл. табурэт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Важда́й ’той, хто водзіць коні’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ст.-рус. *vož‑a‑ti ’вадзіць’ (гл. Шанскі, 1, В, 128), суфікс ‑тай (як у гультай, ратай, рус. ходатай) з асіміляцыйным азванчэннем суфіксальнага ‑т‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жытло́ абл. ’жыллё’. Укр. житло́ ’тс’. Суфікс ‑ло далучыўся да асновы жит‑, выдзеленай у зах.-рус. з жити, житие, магчыма, пад уздзеяннем (па ўзору) свѣтло ці польск. слоў на ‑tło: уст. miotło, wiertło.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каркаві́на ’карак’ (ТСБМ), ’шыя і плечы ніжэй шыі’ (КЭС, лаг.), ’свіны ашыек’ (Сцяшк., Вешт., Шатал.), да карк 1 (гл.). Словаўтварэнне даволі празрыстае: каркав‑іна (першая частка — прыметнік з суфіксам ‑ав, другая — суфікс ‑іна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)