*Вілковішча, вылко́вишчэ ’дзяржанне ў вілах для сена, гною’ (палес., Выг.). Да вілкі (гл.). Расшыраны суфікс ‑ов‑ішч‑а служыць для ўтварэння Nomen loci ’месца, на якім трымаюцца, знаходзяцца вілкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)