Кару́злік1 ’невялікага росту, слабы чалавек’ (Касп., Бяльк.), ’недаростак’ (Нар. сл.), ’каравы, мізэрны’ (Гарэц.). Гл. карузлы1. Дэмінутыўны суфікс ‑ік падкрэслівае пеяратыўнае значэнне.

Кару́злік2 ’неахайны, брудны’. Гл. карузлы2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)