Пёрысты ’злосны’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да пер’е, пяро (гл.). Суфікс -ы‑с/л‑ы, як у яршысты ’натапыраны’. Перанос семантыкі паводле падабенства: натапыранасць птушак ці жывёлаў — прыкмета іх раззлаванасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)