СЯМЁНАЎ-ЦЯН-ШАНСКІ (да 1906 Сямёнаў) Пётр Пятровіч
(14.1.1827, с.Урусава Чаплыгінскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 11.3.1914),
расійскі географ, падарожнік, статыстык, батанік, энтамолаг, дзярж. і грамадскі дзеяч. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1848). З 1849 удзельнічаў у рабоце Рус.геагр.т-ва (з 1873 віцэ-старшыня). У 1856—57 даследаваў паўн. і цэнтр. раёны Цянь-Шаня, вывучаў іх геал. будову, рэльеф, вышынную пояснасць, ледавікі, сабраў калекцыі мінералаў і насякомых, гербарый, каштоўны этнагр. матэрыял. За навук. даследаванні атрымаў дадатковае прозвішча Цян-Шанскі. Па яго ініцыятыве Сярэднюю і Цэнтр. Азію даследавалі шматлікія рас.геагр. экспедыцыі М.М.Пржавальскага, Р.М.Патаніна, П.А.Крапоткіна і інш. З 1864 дырэктарЦэнтр. стат. камітэта, у 1874—97 старшыня стат. савета, адзін з арганізатараў усерас. перапісу насельніцтва ў 1897. Кіраваў выданнямі: «Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расійскай імперыі» (т. 1—5, 1863—85); «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» (т. 1—19, 1899—1914; т. 9 — Верхняе Падняпроўе і Беларусь, 1905); «Маляўнічая Расія» (т. 1—12, 1881—95; т. 3, ч. 1 — Літоўскае Палессе, ч. 2 — Беларускае Палессе, 1882). Чл.Дзярж. савета (з 1897), многіх рас. і замежных навук. т-ваў. Яго імем названы хрыбет у Наньшані, ледавік і пік на Цянь-Шані, гара ў Алтаі, горы на Алясцы і Шпіцбергене, каля 100 новых форм раслін і жывёл; у 1899 Рус.геагр.т-ва ўстанавіла залаты медаль яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЕ́ЕЎ Сяргей Іванавіч (25.11.1856, г. Уладзімір, Расія — 19.6.1915),
рускі кампазітар, піяніст, муз. тэарэтык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1875, кл. М.Рубінштэйна і П.Чайкоўскага), з 1878 выкладаў у ёй (з 1881 праф., у 1885—89 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Нар. кансерваторыі (1906) і Муз.навук.т-ва (з 1908 Муз.-тэарэт.б-ка). Чл.Музычна-этнаграфічнай камісіі. Першы выканаўца многіх фп. твораў Чайкоўскага. Творам Т. ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філас.-этычная накіраванасць зместу, дасканалае поліфанічнае майстэрства, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці. Найб. значныя творы: опера-трылогія «Арэстэя» (паст. 1895), кантаты «Іаан Дамаскін» (1884) і «Пасля чытання псалма» (1915), сімфонія до мінор (4-я, 1898), 2 стр. квінтэты, фп. квінтэт, 4-ы і 6-ы квартэты, Канцэртная сюіта для скрыпкі з арк., хоры без суправаджэння. Апрацоўваў нар. песні, у т. л. 2 бел. вяснянкі. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. яго опера «Арэстэя» (1963). Аўтар прац «Вучэнне пра канон» (выд. 1929), «Рухомы кантрапункт строгага пісьма» (2-е выд., 1959). Сярод вучняў: Р.Гліэр, К.Ігумнаў, Г.Канюс, С.Ляпуноў, М.Метнер, З.Паліяшвілі, С.Рахманінаў, А.Скрабін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МСАН (Thomson) Джозеф Джон (18.12.1856, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 30.8.1940),
англійскі фізік; адзін са стваральнікаў электроннай тэорыі металаў, заснавальнік міжнар.навук. школы фізікаў-эксперыментатараў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1884; у 1915—20 прэзідэнт). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1975). Бацька Дж. П.Томсана. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1880). У 1884—1919 праф. Кембрыджскага ун-та і дырэктарКавендышскай лабараторыі. З 1918 узначальваў Трыніты-каледж у Кембрыджы. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, вывучэнні эл. току ў газах, катодных і рэнтгенаўскіх прамянёў, атамнай фізіцы. Адкрыў электрон (1897) і вызначыў адносіны яго зараду да масы (1898). Прапанаваў адну з першых мадэлей атама (1903—04). Сканструяваў незалежна ад ням. фізіка К.Браўна электронна-прамянёвую трубку (1897). Прапанаваў прынцып дзеяння мас-спектрометра (1907) і метад парабал (1911) для вызначэння мас часціц у іонных пучках, што прывяло да стварэння мас-спектраметрыі. Атрымаў першыя эксперым. звесткі аб існаванні ізатопаў, адкрыў 2 ізатопы неону (1912). Нобелеўская прэмія 1906. Медалі імя Б.Франкліна (1923), імя М.Фарадэя.
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и материя. М.; Л., 1928;
По ту сторону электрона. М, 1930.
Літ.:
Тимирязев А.К. Жизнь и труды Дж.Дж.Томсона // Успехи химии. 1941. Т. 10, вып. 1;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 292—298, 372—378;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫКО́САЎ Аляксей Аляксеевіч (н. 25.6.1928, Масква),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.Рас.АН (1987; чл.-кар. 1964). Чл.Нац.АН ЗША (2000). Замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1991), Лонданскага каралеўскага т-ва (2001). Д-рфіз.-матэм.н. (1955), прафесар. Сын А.І.Абрыкосава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). З 1948 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, з 1965 заг. аддзела Ін-та тэарэт. фізікі АНСССР, з 1988 дырэктар Ін-та фізікі высокіх ціскаў АНСССР. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага ун-та, з 1977 заг. кафедры Маскоўскага ін-та сталі і сплаваў. З 1991 у Аргонскай нац. лабараторыі (ЗША). Навук. працы па тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, фізіцы плазмы, квантавай электрадынаміцы, астрафізіцы, фізіцы металаў і паўметалаў, статыст. фізіцы, звышправоднасці. Прадказаў існаванне дзвюх груп звышправаднікоў (1952); стварыў тэорыю магн. квантавых віхроў («віхры Абрыкосава», 1957). Прадказаў з’яву бясшчыліннай звышправоднасці (1960; з Л.П.Гарковым), адкрытую ў 1962. Пабудаваў тэорыі паўметалаў тыпу вісмуту (1962—73), бясшчылінных праваднікоў (1970—74), спінавага шкла з кароткадзеяннем (1978—80). Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1982, Нобелеўская прэмія 2003 (з Э.Дж.Легетам, гл. Дадатак; В.Л.Гінзбургам).
Тв.:
Введение в теорию нормальных металлов. М., 1972;
Основы теории металлов. М., 1987;
Методы квантовой теории поля в статистической физике. 2 изд. М., 1998 (разам з Л.П.Гарковым, І.Я.Дзялашынскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вінава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.
1. Які правініўся ў чым‑н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. □ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць.Брыль.Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым.Маўр.//узнач.наз.вінава́ты, ‑ага, м. Віноўнік. І правы і вінаваты.
2. Які з’яўляецца прычынай чаго‑н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе.Мурашка.Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца.Навуменка.
3.толькіпоўн.ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. □ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата.Пальчэўскі.
4. Які вінен каму‑н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала.Чорны.//узнач.наз.вінава́ты, ‑ага, м. Той, хто вінен каму‑н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя.Лобан.Не плаціць багаты, а вінаваты.Прыказка.
•••
Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахлы́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Імкліва, раптам набегчы, нацячы ў вялікай колькасці (пра вадкасць, туман і пад.). Як аказалася, з акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой.Лынькоў.
2.перан. Раптоўна прыйсці, набегчы, з’явіцца ў вялікай колькасці. Неўзабаве перад тым днём, калі ўсе гады пачыналася вучоба, нахлынулі.. акупанты і занялі школу пад нейкі свой штаб.Кулакоўскі.За час гаворкі раз-пораз заглядалі рабочыя. Як толькі пайшоў дырэктар, яны адразу нахлынулі ў кабінет.Скрыган.// Нечакана наступіць, узнікнуць. Вяселле павінны былі гладзіць на Пятра, але тут якраз нахлынула вайна.Адамчык.А ў небе тым часам ужо дужаецца сонца з густой замессю хмар, і на зямлі то прамчыцца іх цень, то нахлыне спякота.Быкаў.
3.перан. Узнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях і пад.). Успаміны нахлынулі, завалодалі сэрцам.Гамолка.Назаўтра раніцай.. [Анэля] прачнулася з адчуваннем шчасця, якое нахлынула на яе, як хваля, і запаланіла ўсю істоту.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уну́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца, размяшчаецца ўнутры чаго‑н.; проціл. знешні (у 1 знач.). Унутраныя дзверы. Унутраны замок. □ Рашчэня адчыніў шырокае акно свайго кабінета адразу ж, як толькі вынеслі ўнутраную раму.Шамякін.// Які дзейнічае знутры. Трэцяя печ уздрыгвала ад моцных унутраных штуршкоў.Данілевіч.// Звернуты ў сярэдзіну чаго‑н. Унутраная разьба.
2. Які мае адносіны да псіхічнай дзейнасці чалавека, адбываецца ў яго псіхіцы. Некалькі кароткіх хвілін дырэктар перажываў пакутлівую ўнутраную барацьбу.Краўчанка.Гаварыў Слаўка спакойна, роўна, але ў голасе яго адчувалася вялікая ўнутраная сіла.Новікаў.
3. Які ляжыць у аснове чаго‑н., з’яўляецца сутнасцю чаго‑н. Унутраныя супярэчнасці. Унутраная сувязь з’яў. □ [Песня] раскрыла перад гм [Грыневічам] сваю душу, усе зманлівыя таямніцы свайго ўнутранага хараства.Ліс.
4. Які мае адносіны да жыцця, дзейнасці ўнутры дзяржавы, установы, арганізацыі; проціл. знешні (у 3 знач.). Унутраная палітыка. Унутранае становішча краіны. □ У кароткай гутарцы .. [Пракоп] даведаўся аб размеркаванні работы паміж калгаснікамі і аб унутраныя распарадку ў калгасе.Колас.
•••
Рухавік унутранага згараннягл. рухавік.
Унутраная флексіягл. флексія.
Унутраныя хваробыгл. хвароба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (10.7.1873, Масква — 14.7.1955),
прафесійны рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі III з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр.ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл.К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктарДзярж.літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
адна з першых бел. сярэдніх навуч. устаноў у Зах. Беларусі. Існавала ў 1919—44 у Вільні. Засн. па ініцыятыве І.Луцкевіча. У розны час дырэктарамі гімназіі былі М.Анцукевіч, Р.Астроўскі, Ф.Грышкевіч, В.Кавалевіч, Кахановіч (1-ы дырэктар), А.Міхалевіч, А.Нэканда-Трэпка, С.Паўловіч, Станкевіч, Б.Тарашкевіч. Мела на мэце захаванне бел.нац. самабытнасці, выхаванне патрыят. пачуццяў, развіццё роднай мовы, пашырэнне дэмакр. і гуманіст. поглядаў. Акрамя беларусаў вучыліся рускія і яўрэі. Гімназія імкнулася захаваць нац. характар, усе прадметы ва ўсіх класах выкладаліся на бел. мове. Але з 2-га года навучання ўведзена вывучэнне і польскай мовы, на ёй выкладаліся геаграфія і гісторыя Польшчы. У 1932/33 навуч.г. стала дзяржаўнай, што, з аднаго боку, забяспечвала трывалую матэрыяльную базу, з другога — пазбавіла незалежнасці (стала філіялам польскай гімназіі імя Ю.Славацкага). У ліст. 1939 Вільня перададзена сав. урадам Літве, гімназія была рэарганізавана ў прагімназію, а ў 1940/41 навуч.г., калі Літва ўвайшла ў склад СССР, стала няпоўнай сярэдняй школай. Дзейнічала і ў перыяд ням.-фаш. акупацыі. У крас. 1944 спыніла існаванне.
Л.А.Луцкевіч.
Першы выпуск Віленскай беларускай гімназіі: 1-ы рад (злева направа) — Г.Бонч-Асмалоўская, Л.Макоўская, М.Васільева; 2-і рад — Ф.Аляхновіч, А.Станкевіч, М.Кахановіч, Ф.Мікуліна, А.Луцкевіч, М.Гарэцкі; 3-і рад — Г.Бонч-Асмалоўскі, А.Лабуць, В.Акушка, Нядзвецкая, А.Уладзімірская, Н.Арсеннева; 4-ы рад — М.Пяткевіч, А.Клімовіч, В.Аляксюк, Л.Пусько, А.Сасноўскі. 15.6.1921.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗАВІ́ТАЎ Канстанцін Барысавіч (17.11.1893, г. Даўгаўпілс, Латвія — 23.5.1946),
бел.паліт. і грамадскі дзеяч. Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1916), Паўлаўскае ваен. вучылішча. Ўдзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917—18 нам. старшыні і сакратар ваен. аддзела Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнік абвяшчэння БНР (25.3.1918), чл. яе Рады, нар. сакратар ваен. спраў у 1-м урадзе БНР. У 1919 нач. канцылярыі Мін-вабел. спраў ва ўрадзе Літвы, кіраўнік Вайскова-дыпламат. місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Па даручэнні ўрада БНР устанавіў дыпламат. адносіны з урадамі Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, звяртаўся да ўрада ЗША з просьбай аб аказанні ваен. дапамогі БНР, вёў работу па арганізацыі бел. войска. У 1920 урад БНР прысвоіў Е. званне ген.-маёра. З 1921 у Рызе, займаўся публіцыстычнай, грамадска-паліт. і культ.-асв. дзейнасцю сярод беларусаў. У 1923—24 дырэктарЛюцынскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Удзельнік Усебел. канферэнцыі ў Празе (1921) і Берліне (1925). Неаднаразова быў арыштаваны сав. і латв. ўладамі. У жн. 1941 ва ўмовах ням. акупацыі стварыў і ўзначаліў у Рызе Бел.цэнтр.к-т (у 1942 пераўтвораны ў Бел.нац. аб’яднанне). На 2-м Усебел. кангрэсе (чэрв. 1944, Мінск) абраны ў склад Беларускай цэнтральнай рады, дзе ўзначаліў гал.ваен. ўпраўленне, быў ген. інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэр. Германіі. У чэрв. 1944 эвакуіраваўся ў Рыгу, у жн. 1944 — у Берлін. 26.4.1945 затрыманы сав. контрразведкай і перапраўлены ў Маскву, у ліст. 1945 — у Мінск. Памёр у турэмнай бальніцы ў час следства.