ТО́МСАН (Thomson) Джозеф Джон (18.12.1856, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 30.8.1940),
англійскі фізік; адзін са стваральнікаў электроннай тэорыі металаў, заснавальнік міжнар.навук. школы фізікаў-эксперыментатараў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1884; у 1915—20 прэзідэнт). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1975). Бацька Дж. П.Томсана. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1880). У 1884—1919 праф. Кембрыджскага ун-та і дырэктар Кавендышскай лабараторыі. З 1918 узначальваў Трыніты-каледж у Кембрыджы. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, вывучэнні эл. току ў газах, катодных і рэнтгенаўскіх прамянёў, атамнай фізіцы. Адкрыў электрон (1897) і вызначыў адносіны яго зараду да масы (1898). Прапанаваў адну з першых мадэлей атама (1903—04). Сканструяваў незалежна ад ням. фізіка К.Браўна электронна-прамянёвую трубку (1897). Прапанаваў прынцып дзеяння мас-спектрометра (1907) і метад парабал (1911) для вызначэння мас часціц у іонных пучках, што прывяло да стварэння мас-спектраметрыі. Атрымаў першыя эксперым. звесткі аб існаванні ізатопаў, адкрыў 2 ізатопы неону (1912). Нобелеўская прэмія 1906. Медалі імя Б.Франкліна (1923), імя М.Фарадэя.
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и материя. М.; Л., 1928;
По ту сторону электрона. М, 1930.
Літ.:
Тимирязев А.К. Жизнь и труды Дж.Дж.Томсона // Успехи химии. 1941. Т. 10, вып. 1;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 292—298, 372—378;