Клы́паць ’марудна ісці, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Др.-Падб., Нік. Посл., Сцяшк., Бір., Юрч., КЭС, лаг.). Лічыцца балтызмам. Рус.клыпаць ’тс’. Параўн. літ.klỹpti ’кульгаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 54 з літаратурай). Але, як адзначыў Трубачоў (Эт. сл., 10, 81–82), наяўнасць серб.-харв.кли̏пати(се) ’цяжка ісці, калываючыся ад стомы’, якое можна разглядаць як адпаведнік бел.клыпаць, укр.клипати, пярэчыць версіі аб балтыйскім паходжанні апошніх слоў і робіць верагоднай гіпотэзу аб прасл.klypati, якое адпавядае літ.klū́poti ’стаяць на каленях’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́згаць ‘тузаць, цягаць’ (Ласт., Сцяшк. Сл., Стома Сл.; смарг., Сл. ПЗБ), ту́зґыць, тузґы́ць ‘тузаць’ (мёрск., Нар. сл.), тузгану́ць ‘пацягнуць’ (Стома Сл.), ‘рэзка пацягнуць, ірвануць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ту́згацца ‘важдацца, намагацца нешта зрабіць’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. рус.валаг.ту́згать ‘біць, калаціць’ (СРНГ), апошняе паводле лінгвагеаграфічнай характарыстыкі пярэчыць меркаванню Саўкі (Запісы, 1999, 23, 57) пра запазычанне слова з літоўскай мовы (параўн. літ.tūzgė́ti ‘ляскаць, шчоўкаць’), што пацвярджае анаматапеічны характар лексемы. Сюды ж тузґані́на ‘тузаніна’ (мёрск., Нар. словатв.), тузганы ‘які тузаецца, торгаецца’ (У. Дубоўка, гл. Каўрус, Словаклад).
cross one’s arms on one’s breast скрыжо́ўваць ру́кі на грудзя́х;
cross one’s legs скрыжо́ўваць но́гі
3. скрыжо́ўвацца; перакрыжо́ўвацца;
at the spot where the roads cross на ро́станях, на скрыжава́нні даро́г
4. разміну́цца
5. перашкаджа́ць; пярэ́чыць, супярэ́чыць;
He crosses me in everything. Ён ва ўсім мне пярэчыць.
♦
cross one’s mind прыйсці́ ў галаву́, прамільгну́ць у ду́мках;
cross smb.’s way сустрэ́цца на чыі́м-н. жыццёвым шляху́; стаць каму́-н. по́перак даро́гі;
cross swords скрыжава́ць мячы́/шпа́гі; пачына́ць паяды́нак; уступа́ць у спрэ́чку
cross off[ˌkrɒsˈɒf]phr. v. выкрэ́сліваць, выключа́ць са спі́саў
cross out[ˌkrɒsˈaʊt]phr. v. выкрэ́сліваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэ́пліка
(фр. réplique, ад лац. replicare = пярэчыць)
1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе (напр. падаць рэпліку);
2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;
3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
protest
1.[ˈproʊtest]
n.
1) пратэ́ст -у m.
2) апратэстава́ньне n. (вэ́ксаля)
2.[prəˈtest]
v.i.
1) пратэстава́ць
2) пярэ́чыць, не згаджа́цца з пастано́вай
3) апратэсто́ўваць, афіцы́йна заяўля́ць
to protest one’s innocence — урачы́ста заяві́ць аб сваёй няві́ннасьці (у су́дзе)
4) апратэсто́ўваць (вэ́ксаль)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус.дыял.вихорный ’род міфічнай істоты’, смал.вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел.хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус.дыял.ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыць я і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапе́рці ’перацягнуць, перанесці ў іншае месца’, ’узяць верх у спрэчках, перамагчы, пераканаць’ (ТСБМ, Нас.), перапе́рць ’перайсці, перавезці’, ’пераканаць у іншым’ (мсцісл., З нар. сл.), пырыпэ́ртэ ’перамагчы’, ’пераканаць’ (Сл. Брэс.), перапіраць ’з цяжкасцю пераносіць што-небудзь’, ’пярэчыць, спрачацца’ (Нас.), ст.-бел.перепереть ’пераадолець супраціўленне ў спрэчцы, даказаць’. Да прасл.*per‑pьrěti ’пераканаць’ і *per‑perti, *per‑pirati ’перацягваць, перасунуць’, укр.перепе́рши ’перацягнуць, перавезці’, ’перамагчы ў спрэчцы’, рус.арх.перепира́ть ’угаворваць, пераспрачаць’, польск.przeprzeć ’тс’, славен.prepírati se ’сварыцца, спрачацца’, балг.препѝрам се ’спрачацца’, ст.-слав.прѣпьрѣти ’ўгаварыць, пераканаць’. Да пера- і пе́рці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́пка ‘самаробная пастка’ (Ян., ТС), сту́піца ‘пастка на ласёў’ (Пятк. 1). Укр.сту́па ‘частка пасткі для лісіц’, ступи́ця ‘драўляная пастка на звяроў’, рус. старое ступи́ца ‘пастка на звера’, польск.stępica ‘тс’, чэш.stupice, stupka, ст.-чэш.stupka ‘тс’, серб.-харв.stupice ‘тс’. Прасл.*stǫpъka, *stǫpica. Паходжанне спрэчнае; Брукнер (515) выводзіць ад *stępa (гл. ступа); Махэк₂ (580) лічыць дэрыватам ад прасл.*stǫpati ‘ступаць’. Суфіксацыя не пярэчыць абодвум дапушчэнням, параўн. Слаўскі, SP, 1, 98–99. Гэтаму не пярэчаць таксама розныя канструкцыі пасткі (у выглядзе выдзеўбана калодкі і капкана, гл. ЭБ, 48).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аплэ́вух ’непаваротлівы, неахайны чалавек’ (Жд.). Прыведзены як прыклад сказ: «Аплэвух гэты, апусціў крылля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах» указвае на імавернасць утварэння ад пляваць агентыўным суфіксам ‑ух (параўн. пастух), які, аднак, звычайна нясе націск. Адсутнасць націску можа тлумачыцца аналогіяй з не́слух. Параўн. рус.оплёвыш, оплеванец ’зняважаны чалавек’ (Даль). Цвёрдасць л — вынік экспрэсіі значэння слова. Значэнне ’непаваротлівы’ (прыклад яго не пацвярджае, але і не пярэчыць яму) можа весці да параўнання з літ.ãplamis ’непаваротлівы чалавек’, аднак і ў гэтым выпадку адбыліся беларуская словаўтваральная апрацоўка і значная фанетычная змена, выклікання, магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем слова, якое мае экопрэсіўнае значэнне. Параўн. яшчэ аблавухі.
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася.// Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус.Сіўцоў.// Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о!Бажко.
2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).
3.перан.Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш.Дадзіёмаў.Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў.Даніленка.Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць.Шамякін.
4.перан.Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся.Бажко.Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну.Лужанін.
•••
Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)