Псяю́ха ’пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць (лаянка)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), ’сабачая кроў’ (Нік. Очерки, Доўн.-Зап., 2). З польск. psiajucha < psia jucha ’сабачая кроў’ (эўфемізм кляцьбы, параўн. псялыга, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табацёр ’пасудзіна, у якой расціралі табаку для нюхання’, ’чалавек, што расціраў табаку’ (Нік. Очерки). У выніку гаплалогіі з табака і церці (гл.), магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.), народнаэтымалагічна збліжана з макацёр, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льнік1 ’пільшчык’ (віл., бераст., калінк., ЛА, 3; віл., Сл. ПЗБ) — адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. нік (< прасл. *‑ьn‑ikъ), як br̻tьnikъ, orzbojьnikъ, dl̥žьnikъ і інш.

*Пі́льнік (пы́лнэк) ’напільнік’ (Сл. Брэс.). З польск. pilnik ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пітаманы ’дамарослы, сваёй гадоўлі’ (Яруш.), пітыманныйуласны, прыдбаны сваімі рукамі, працай’ (Мік.; Нас.; Нік. Очерки), пітсшспша ’самому, менавіта сабе’ (паўн.-усх., КЭС), смал. штампа ’менавіта’. З імітаваны з менай в > лі. Да нітавацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імша́рнік, імша́р ’махавік’ (стол., Жыв. сл., 189; Нар. лексіка, 125). Утворана ад імшара (гл.) з суф. нік ці ад *імшарны суф. ‑ік. Назва паводле месца росту; параўн. махавік, рус. болотовик і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільнік ’дзяржанне ў вілках’ (віц., добр., Шат., Мат. Гом.) — вытворнае з суф. нік (< ьn‑ikъ) ад ві́лы (гл.). Параўн. славен. vȋlnik ’галіна, якая можа служыць асновай у вілах для сена’; ’дзяржанне ў вілах для гною’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложнік ’несправядлівы чалавек, падманшчык’ (стаўб., Жд. 2). Утворана ў выніку намінацыі з ложны (параўн. ст.-рус. ложьный, лъжъный, прасл. ložьnъjь і суф. ‑ік. Не выключана і адсубстантыўнае паходжанне з суф. нік. Да *ложь > ілжа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падасі́навік, падасі́ннік ’ядомы грыб з чырвона-бурай шапкай’. Утварэнні ад прыметнікаў падасінавы, падасінны < асіна з суф. ‑ік, нік. Толькі ўсх.-слав. словаўтваральная мадэль у назвах грыбоў (рус. подоси́новик, подоси́нник, укр. підосиновик) (гл. Мяркулава, Очерки, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́піцца ‘сабрацца ў гурт, злучыцца ў кампанію’ (Нік., Оч., 2, Варл.), ску́пытысь ‘тс’ (Клім.), ст.-бел. скупити ‘сабраць, злучыць’ (Ст.-бел. лексікон). Да купа (гл.), параўн. вытворныя ску́пка ‘група, гурт’, скупо́ўвацца ‘збірацца ў купу (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)