АУ́Н САН (13.2.1915, г. Намаў, М’янма — 19.7.1947),
палітычны дзеяч, нац. герой М’янмы (б. Бірмы). Генерал. Скончыў Рангунскі ун-т. З 1938 адзін з кіраўнікоў антыкаланіяльнай паліт. арг-цыі «Наша Бірма». У 2-ю сусв.вайнугал. арганізатар Арміі незалежнасці Бірмы (1942), міністр абароны ва ўрадзе, створаным яп.акупац. ўладамі (з 1943). Нелегальна наладзіў кантакты з антыяп. Рухам Супраціўлення і ўзначаліў Антыфашысцкую лігу народнай свабоды. Кіраваў антыяп. паўстаннем у 1945, барацьбой за вызваленне краіны ад брыт. панавання (1945—47). У 1946—47 віцэ-старшыня Выканаўчага савета пры брыт. губернатару. Заключыў з брыт. урадам дагавор аб незалежнасці Бірмы (1947). Забіты тэрарыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯКО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (21.12.1897, в. Бяззубава Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. — 1982),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1943). Герой Сав. Саюза (1936). Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў ваен. вучылішча (1917), авіяц. школу (1921). У 1930—35 у Ваен.-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. У 1936—37 удзельнік беспасадачных пералётаў (штурман) Масква — в-аў Уд (Чкалаў) і Масква—Паўн. полюс — ЗША з В.П.Чкалавым і Г.П.Байдуковым. З 1940 нач. Разанскай вышэйшай авіяц. школы штурманаў. У Вял.Айч.вайну ўдзельнік Берлінскай аперацыі 1945; гал. штурман паветр. арміі. У 1945—60 у Ваенна-паветр. акадэміі. Аўтар прац па аэранавігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСЦЕНЬ (Акім Іванавіч) (1877, г.п.Бешанковічы Віцебскай вобл. — 1926),
рэвалюцыянер. З 1898 вёў рэв. работу ў Бранску, Харкаве, Віцебску, на Рыга-Арлоўскай чыг. і інш. У 1907, 1909 і 1910 быў арыштаваны. У 1910—14 у эміграцыі. У 1-ю сусв.вайну ў арміі. У чэрв.—ліп. 1917 адзін са стваральнікаў Віцебскай арг-цыі інтэрнацыяналістаў [з вер. 1917 Віцебская арг-цыяРСДРП(б)], чл. яе к-та, дэлегат VI з’езда РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета. У 1919 старшыня Мінскага чыг.рэв. суда, старшыня парт. ячэйкі чыгуначнікаў Мінска. З 1921 на гасп. рабоце ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУЗО́Ў (Сяргей Сямёнавіч) (8.8.1904, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 19.10.1964),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955). Герой Сав. Саюза (1958). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937). У Вял.Айч.вайну камандуючы арміяй, нач. штаба 4-га, 3-га Укр. франтоў. Удзельнік баёў на Паўн.-Зах. і Бранскім франтах, Сталінградскай бітвы, Міускай і Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Югаславіі. З 1955 нам. міністра абароны, з 1963 нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1946—50 і ў 1954. Аўтар мемуараў з часоў Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у стараж.г. Горы Вялікія (цяпер в. Горы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.). Быў умацаваны 7 бастыёнамі, злучанымі паміж сабой валамі-курцінамі, а таксама шырокім і глыбокім ровам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак быў заняты ў вер. 1654 войскамі А.М.Трубяцкога. У 1663 «фортеция Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х г. ужо ўпамінаюцца замак і гар. астрог. У апошні раз умацаванні Горскага замка спрабаваў выкарыстаць у 1708 шведскі кароль Карл XII. Пазней Горскі замак страціў сваё ваен. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Іван Ціханавіч) (16.12.1901, в. Унукавічы Рослаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 20.6.1951),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-палк. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. камандныя курсы (1922), пях. школу (1928), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1963). У Чырв. Арміі з 1920. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах: камандзір стралк. дывізіі, нач. штаба армій. Удзельнік Смаленскай, Бел., Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. 49-я армія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Магілёва, пры фарсіраванні Дняпра, Друці, Бярэзіны, у ліквідацыі мінскага «катла». Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІФЭ́ (Galliffet) Гастон Аляксандр Агюст, маркіз дэ (23.1.1830, Парыж — 8.7.1909), французскі военачальнік. Генерал (1870). У арміі з 1848. Удзельнічаў і вызначыўся ў Крымскай вайне 1853—56, аўстра-італа-французскай вайне 1859, Мекс. экспедыцыі 1861—67 і інш. У франка-прускую вайну 1870—71 пасля здачы французамі Седана трапіў у палон. На чале кав. брыгады арміі версальцаў удзельнічаў у задушэнні Парыжскай камуны 1871. Чл. Вышэйшага ваен. савета (з 1880). Інспектар кавалерыі (з 1885). Ваен. міністр (1899—1901). Дамогся ўвядзення ў франц. кавалерыі ваен. штаноў асаблівага крою (аблягалі калені і пашыраліся ўгору), вядомых як галіфэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́Ў (Якаў Ігнатавіч) (5.4.1914, в. Казлоўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяспецыялістаў (1937). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. 24.6.1941 бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна—Маладзечна. Удзельнік вызвалення Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэр. Германіі. Нач. сувязі авіяэскадрыллі ст. лейтэнант Ганчароў зрабіў 221 баявы вылет на разведку і бамбардзіроўку ваен. аб’ектаў праціўніка. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРЭ́НКА (Іван Іванавіч) (30.7.1908, с. Яблыневае Палтаўскай вобл., Украіна — 5.6.1988),
украінскі паэт. Скончыў Ін-т чырвонай прафесуры (1934, Харкаў). Друкаваўся з 1925. Першы зборнік вершаў — «Сябры» (1930). У паэт. творах (зб-кі «Гады ідуць», 1968; «Абеліскі», 1974; «Ззяйце, зоркі», 1977, і інш.) жыццё, праблемы сав. моладзі, калгаснай вёскі, подзвіг народа ў Вял.Айч.вайну. Пераклаў на ўкр. мову творы П.Глебкі, Я.Купалы, Я.Непачаловіча, М.Танка. На бел. мову творы Ганчарэнкі перакладалі Р.Барадулін, Н.Гілевіч, Г.Кляўко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПЕ́ЕЎ (Яфім Данілавіч) (8.3.1908, в. Левенка Бранскай вобл., Расія — 3.7.1990),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1949). З 1931 у Чырв. Арміі. З 1933 на сав. і парт. рабоце. З ліп. 1941 у тыле ворага, з студз. 1943 упаўнаважаны ЦККП(б)Б і БШПР па Лідскай зоне, у крас. 1943 — ліп. 1944 камандзір Лідскага партыз. злучэння, адначасова кіраўнік Лідскага падп. міжрайпартцэнтра, сакратар Баранавіцкага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны на парт. рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Ліда.