ТО́НЕЖ,

вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Жыткавічы—Букча. Цэнтр сельсавета. За 53 км на З ад г.п. Лельчыцы, 260 км ад Гомеля, 72 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 789 ж., 362 двары (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі Тонежскае радовішча бурага вугалю.

т. 15, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)