ТЫШЭ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (29.5.1923, г. Віцебск — 10.12.1980). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1940),
Омскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце, лётчык-штурмавік, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Зрабіў 114 баявых вылетаў, знішчыў 5 самалётаў, шмат баявой тэхнікі, 3 ваен. склады, некалькі скопішчаў войск праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.