СУБО́ТНІКІ,
вёска ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Гаўя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад г. Іўе, 172 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 780 ж., 309 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Суботніцкі касцёл святога Уладзіслава.
т. 15, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)