УГНАЧО́Ў Фёдар Антонавіч (2.1.1913, в. Слабада Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 18.4.1986),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з жн. 1941 на Паўд., 4-м і 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення старшына У. вызначыўся 3.2.1945 у баі каля нас. пункта Ортвых (Германія), дзе прыняў на сябе камандаванне ўзводам, байцы якога адбілі 7 контратак, знішчылі 3 танкі, бронетранспарцёр і шмат жывой сілы ворага. Пасля вайны на гасп. рабоце.