ТРАЦЦЯКО́Ў Пётр Мікалаевіч (12.11.1909, г. Кастрама, Расія — 12.6.1976),
расійскі археолаг і гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1958). Д-ргіст.н. (1945). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). У 1950—53 гал. рэдактар час. «Вопросы истории». З 1951 дырэктар Ін-та славяназнаўства АНСССР, з 1959 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі АНСССР. Даследаваў праблемы этнагенезу і стараж. гісторыі ўсх. славян, працэс складвання стараж.-рус. народнасці. У 1951 узначаліў Славянскую (Верхнедняпроўскую) экспедыцыю, якая пачала вывучэнне культур ранняга жал. веку і 1-га тыс.н.э. ў Верхнім Падняпроўі. У 1951—53 разам з Ю.У.Кухарэнкам і В.М.Мельнікоўскай адкрыў і абследаваў шэраг помнікаў зарубінецкай і мілаградскай культур на Гомельшчыне. Ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кадраў бел. археолагаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Восточнославянские племена. 2 изд. М., 1953;
Раннеславянские поселения и могильники на территории Белоруссии // Краткие сообщения Ин-та археологии. Киев, 1955. Вып. 4;
Чаплинское городище // Памятники зарубинецкой культуры. М.; Л., 1959;
Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. М.; Л., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛЕР (Wheeler) Джон Арчыбальд (н. 9.7.1911, г. Джэксанвіл, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1954). Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (ЗША, 1933). З 1938 у Прынстанскім (з 1947 праф.), з 1976 у Тэхаскім ун-тах, у 1976—86 дырэктар Цэнтра тэарэт. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы, тэрмаядз. сінтэзе, квантавай электрадынаміцы, адзінай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі, рэлятывісцкай астрафізіцы. Увёў матрыцу рассеяння (1937; раней за В.Гайзенберга), даў колькасную тэорыю дзялення атамнага ядра (1939; разам з Н.Борам), абгрунтаваў магчымасць ядз. ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Заснавальнік геаметрадынамікі — канцэпцыі геам. апісання гравітацыі і электрамагнетызму (1957). У 1942—46 і 1950—53 удзельнічаў у стварэнні ядз. зброі.
Тв.:
Рус.пер. — Гравитация. Т. 1—2. М., 1977 (разам з Ч.Мізнерам, К.Торнам);
Открытие деления ядер (разам з О.Фрышам) // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 4;
Черные дыры, гравитационные волны и космология. М., 1977 (разам з М.Рысам, Р.Руфіні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛАМЕ́Й Уладзімір Мікалаевіч (30.6.1914, г. Седльцы, Польшча — 8.12.1984),
савецкі вучоны ў галіне механікі, ракетабудавання і касманаўтыкі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1958). Двойчы Герой Сац. Працы (1959, 1963). Скончыў Кіеўскі авіяц.ін-т (1937), дзе і працаваў; адначасова ў Ін-це прыкладной матэматыкі і механікі АН УССР. З 1941 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання (з 1944 дырэктар і гал. канструктар). З 1959 ген. канструктар ракетна-касм. тэхнікі. Навук. працы па канструкцыі і дынаміцы машын, тэорыі ваганняў, дынамічнай устойлівасці пругкіх сістэм, тэорыі сервамеханізмаў. Стварыў першы ў СССР пульсуючы паветрана-рэактыўны рухавік (1942). Пад яго кіраўніцтвам створаны важныя аб’екты авіяц., ракетнай і касм. тэхнікі, у т. л. ракетаносьбіт і ШСЗ«Пратон», ШСЗ«Палёт», арбітальныя станцыі «Алмаз». Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1967, 1974, 1982. Залатыя медалі АНСССР імя Жукоўскага (1964) і імя Ляпунова (1977).
Тв.:
О возможности повышения устойчивости упругих систем при помощи вибрации. М., 1956;
Исследование пневматических и гидравлических сервомеханизмов. М., 1958.
Літ.:
Боголюбов Н.Н., Седлов Л.И. В.Н.Челомей // Избранные проблемы прикладной механики. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ПСКІ, Гутэн-Чапскі Эмерык Карлавіч (Эмерык Захар’яш Мікалай Севярын; 17.11.1828, в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 23.7.1896), дзяржаўны дзеяч, калекцыянер. Чл.Рус.археал.т-ва (1851), Маскоўскага нумізматычнага т-ва (1890). З роду Чапскіх. Скончыў Маскоўскі ун-т. З 1851 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1863 наўгародскі губернатар, пасля дырэктар Ляснога дэпартамента Мін-вадзярж. маёмасцей. З 1861 міравы пасрэднік Мінскага пав. У 1879 пакінуў дзярж. службу і жыў у Станькаве. Заснаваў Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага, дзе зберагаліся манеты, медалі, зброя, творы мастацтва, гіст. дакументы, кнігі і інш. Аўтар кн. «Удзельныя, велікакняжацкія і царскія грошы Старажытнай Русі збору Э.К.Гутэн-Чапскага» (1875), «Каталог калекцыі польскіх медалёў і манет графа Э.Гутэн-Чапскага» (т. 1—5, 1871—1916). Працы Ч. адзначаны вял. сярэбраным медалём Рус.археал.т-ва, у гонар 25-годдзя яго навук. працы ў 1896 выбіты медаль. У 1894 падзяліў свае маёнткі Станькава і Прылукі паміж сынамі і пераехаў у Кракаў, куды перавёз музейныя зборы (цяпер у складзе Нац. музея). Гл. таксама Станькаўскі сядзібна-паркавы ансамбль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́ЛАЎ Дзмітрый Трафімавіч (5.11.1905, Ашгабат — 18.8.1995),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АНСССР (1953), праф. (1939), ген.-маёр (1945). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), Аграрны ін-тчырв. прафесуры (1934). У 1920—30-я г. ў пракуратуры, на гасп., навук. і выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. савета арміі. З 1946 у апараце ЦККПСС. У 1952—56 гал. рэдактар газ. «Правда», у 1955—57 сакратар ЦККПСС, у 1956—57 міністр замежных спраў СССР. Удзельнік рэабілітацыі ахвяр паліт. рэпрэсій, дапамагаў М.С.Хрушчову рыхтаваць даклад да XX з’езда КПСС (1956). На чэрвеньскім пленуме ЦККПСС (1957). крытыкаваў Хрушчова за парушэнні прынцыпаў калект. кіраўніцтва і некампетэнтнасць, за што штучна прылічаны да т.зв. антыпарт. групы і адхілены ад усіх парт. і дзярж. пасад. З 1957 дырэктар Ін-та эканомікі АН Кіргізіі, у 1960—82 у Гал. архіўным упраўленні пры СМСССР. Кіраўнік аўтарскага калектыву падручніка «Палітычная эканомія» (1954).
Літ.:
И примкнувший к ним Шепилов: Правда о человеке, ученом, воине, политике. М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮК Зоя Максімаўна (н. 20.9.1933, в. Івакіна Кіраўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1986). Скончыла Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1958). З 1958 у гандлёва-эканам. прадстаўніцтве СССР у Польшчы. З 1961 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1962 у Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі, з 1964 у Бел.політэхн. ін-це. З 1980 заг. кафедры Бел. ун-та культуры, з 1986 Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1993 у Бел. камерцыйным ун-це кіравання (з 1994 прарэктар). З 2002 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па сац.-эканам., прававых і псіхал. праблемах становішча жанчын у грамадстве, у т. л. на Беларусі. Даследуе метадалогію і тэорыю праблем чалавека ў эканам. навуках, устойлівага чалавечага развіцця і патэнцыялу на аснове гендэрнага падыходу. Распрацавала і ўкараніла новыя лекцыйныя курсы: «Гендэрныя асновы кіравання», «Эканамічная псіхалогія» і інш. Заснавальнік Бел.н.-д. цэнтра гендэрных праблем (2000) і яго дырэктар.
Тв.:
Труд женщины и семья. Мн., 1975;
Научно-технический прогресс и труд женщин. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Фёдар Міхайлавіч (18.2.1903, в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.4.1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі імя Леніна (1936). З 1923 на сав., прафсаюзнай, культ.-асв. і пед. рабоце на Магілёўшчыне і Міншчыне. З 1938 дырэктарРэсп. школы старшынь калгасаў, інструктар ЦККП(б)Б, заг. аддзела, сакратар, 2-і сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі. Са жн. 1941 у Чырв. Арміі на Цэнтр., Паўд.-Зах., Зах., Бранскім франтах: камісар кав. групы, кав. і стралк. дывізій. З ліст. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Палескай вобл., з лют. 1943 1-ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Палескага партыз. злучэння. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі (паміж чыг. ст. Брынёва і Старушкі на лініі Калінкавічы—Лунінец) абеліск, на будынку чыг. ст. Старушкі мемар. дошка. У 1977 перапахаваны на Кургане Славы ў Мазыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРУ́ГІН Мікалай Паўлавіч (14.5.1907, г. Пралетарск Растоўскай вобл., Расія — 12.2.1990),
бел. матэматык; адзін з заснавальнікаў бел.матэм. школы. Акад.АН Беларусі (1956), д-рфіз.-матэм.н. (1943), праф. (1944). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1956 заг. кафедры ў БДУ, адначасова ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі (у 1959—77 дырэктар). У 1965—86 гал. рэдактар Усесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения». У 1977—82 член Прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па аналіт. тэорыі лінейных і нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці руху, якаснай і агульнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, гісторыі матэматыкі і механікі. Рашыў праблему Пуанкарэ і асобныя выпадкі праблемы Рымана. Аўтар дакумент. аповесці «Пра тых, хто выстаяў» (1961). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Неявные функции. Л., 1956;
Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений с периодическими и квазипериодическими коэффициентами. Мн., 1963;
Книга для чтения по общему курсу дифференциальных уравнений. 3 изд. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Пётр Паўлавіч (6.3.1815, в. Бязрукава Ішымскага р-на Цюменскай вобл., Расія — 30.8.1869),
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1834). З 1836 настаўнік, у 1844—62 дырэктар гімназіі, дырэкцыі вучылішчаў Табольскай губ. Яшчэ студэнтам напісаў вершаваную казку «Канёк-Гарбунок» (1834, поўн. выд. 1856), высока ацэненую А.Пушкіным. Яна вызначаецца жывой нар. мовай, спалучэннем фалькл. сказу і прыёмаў літ. аповеду. Аўтар паэмы «Сузге», драм. сцэны «Фама-каваль» (абедзве 1835), п’ес «Сувораў і станцыйны наглядчык» (1836), «Каваль Базім...» (1858), апавяданняў (цыкл «Восеньскія вечары», 1857), вадэвіляў, лірычных вершаў, пед. работ. Паводле казкі «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні напісаў балет (паст. 1864; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі 1936, 1949), казку ставіў Бел.дзярж.т-р лялек (1946, 1953, 1960, 1963, 1974). На бел. мову ўрыўкі з казкі пераклаў В.Адважны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРЫЦЫН Пётр Іванавіч (н. 30.6.1915, г. Людзінава Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.Нац.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-ртэхн.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Арджанікідзеградскі маш.-буд.ін-т (1941). З 1952 дырэктар 11-га Дзярж. падшыпнікавага з-да (Мінск), з 1962 рэктар, адначасова заг. кафедры БПІ. З 1977 акад.-сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. З 1987 саветнік прэзідыума, з 2002 гал.навук. супрацоўнік Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тэхналогіі машынабудавання, пытаннях уплыву тэхнал. спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталей машын, удасканалення фінішных аперацый мех. апрацоўкі дэталей, шліфаванні і даўгавечнасці шліфавальных дэталей, тэхналогіі вытв-сці падшыпнікаў качэння, надзейнасці трансп. прыстасаванняў аўтам. ліній. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. Мн., 1974;
Технологическая наследственность в машиностроении. Мн., 1977 (разам з Э.В.Рыжовым, У.І.Аверчанкавым);
Скоростное внутреннее шлифование. Мн., 1980 (разам з І.П.Караімам);
Чистовая обработка деталей в машиностроении. Мн., 1983 (разам з А.Н.Мартынавым).