УІ́ЛЕР (Wheeler) Джон Арчыбальд (н. 9.7.1911, г. Джэксанвіл, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1954). Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (ЗША, 1933). З 1938 у Прынстанскім (з 1947 праф.), з 1976 у Тэхаскім ун-тах, у 1976—86 дырэктар Цэнтра тэарэт. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы, тэрмаядз. сінтэзе, квантавай электрадынаміцы, адзінай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі, рэлятывісцкай астрафізіцы. Увёў матрыцу рассеяння (1937; раней за В.Гайзенберга), даў колькасную тэорыю дзялення атамнага ядра (1939; разам з Н.Борам), абгрунтаваў магчымасць ядз. ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Заснавальнік геаметрадынамікі — канцэпцыі геам. апісання гравітацыі і электрамагнетызму (1957). У 1942—46 і 1950—53 удзельнічаў у стварэнні ядз. зброі.
Тв.:
Рус.пер. — Гравитация. Т. 1—2. М., 1977 (разам з Ч.Мізнерам, К.Торнам);
Открытие деления ядер (разам з О.Фрышам) // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 4;
Черные дыры, гравитационные волны и космология. М., 1977 (разам з М.Рысам, Р.Руфіні).