Сту́кацьудараць, грукаць; ляскаць’ (ТСБМ, Ласт., Варл.; астрав., ашм., Сл. ПЗБ), сту́гаць з азванчэннем к > г ‘стукаць, важка біць, збіваць’ (ТС), сту́кацца (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж стук ‘кароткі адрывісты гук’ (ТСБМ, ТС; мсцісл., Нар. лекс.), сту́кат ‘тс’, стуката́ць ‘бесперапынна стукаць’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., Растарг.), стукаце́ць ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Растарг.), стукаце́нь ‘груканне’ (чэрв., навагр., Сл. ПЗБ), стукаце́ць ‘грукатаць, ляпаць’ (ТС), стукуня́ць ‘тс’ (Пар. Том.). Параўн. укр. сту́кати, рус. сту́кать, стараж.-рус. стукъ, стукнути, серб.-ц.-слав. стоукъ ‘гук; шум, звон’, польск. stukać, н.-луж. stukaś, чэш. дыял. stukať, славац. stukať ‘тс’. Прасл. дыял. *stukati гукапераймальнага паходжання; параўн. лат. stukât ‘ісці маленькімі крокамі’, stuknît ‘штурхаць, прасоўвацца ўперад ударамі’, stucinât ‘стукацець, грукаць’ і інш.; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 1100, 1102; гл. яшчэ Міклашыч, 327; Брукнер, 523; Праабражэнскі, 2, 407; Атрэмбскі, LP, 1, 147; Шустар-Шэўц, 1370. Аналагічна чэш. ťukati ‘пастукваць’, франц. разм. toquer ‘пастукваць’, іт. tocco ‘стук’, тур., крым.-тат. taka, tuka ‘стук (сякеры, малатка)’. Гл. Фасмер, 3, 787; ЕСУМ, 5, 458 (узводзіцца да прасл. *stuk‑). Гл. таксама тукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kopać

I незак.

удараць; штурхаць;

kopać piłkę — а) біць па мячы; б)разм. гуляць у футбол

II незак.

капаць; рыць;

kopać sobie grób — капаць сабе яму; на сябе нож вастрыць; пятлю шукаць;

kto pod kim dołki kopie, sam w nie wpada прык. хто яму капае, той сам туды трапляе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

біць, збіваць, удараць, сцёбаць, сцябаць, катаваць, лупцаваць, перыць; хвастаць, жарыць, латашыць, лупіць, таўчы, шпыляць, куксаць, калашмаціць, акладаць, батожыць, пісажыць, шлёгаць, шалёстаць, гасіць, гахаць, пярэсціць, дубасіць, джвагаць, гваздаць, бамберыць (разм.); частаваць, хрысціць, сячы, паласаваць, малаціць, мясіць, грэць (перан.) □ лічыць скабы, даваць кухталёў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дзяўбці́, дзяўбу, дзяўбеш, дзяўбе; дзяўбём, дзеўбяце, дзяўбуць; пр. дзёўб, дзяўбла, дзяўбло; заг. дзяўбі; незак., каго-што.

1. Есці, хапаючы ежу дзюбай (пра птушак). Каля дарогі шпацыравалі вароны, нешта дзяўблі ў каляінах і зусім не палохаліся фурманкі. Чорны. Галубы цэлы дзень нічога не елі, але на другі дзень пачалі патроху дзяўбці хлебныя крошкі і піць ваду. Навуменка.

2. Біць, удараць дзюбай. Куры хваталі ежу і з зайздрасцю дзяўблі адна адну ў галаву. Чорны. Крумкач выдру дзюбаю дзяўбе, а выдра крумкача зубамі грызе. Якімовіч. // Разм. Біць, стукаць чым‑н. вострым. Узяліся дружна салдаты і ну дзяўбці слупам у дзверы. Лынькоў.

3. Паслядоўнымі частымі ўдарамі па чым‑н. рабіць паглыбленне, адтуліну. На ўзлессі дзяцел гулка дзёўб кару. Куляшоў. Дзяўблі ломам, секлі мёрзлую зямлю сякерай. Шамякін. // Вырабляць што‑н. дзяўбаннем, выдзёўбваннем. Дзяўбці долатам паз. □ Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі. Брыль.

4. перан. Разм. Бесперапынна гаварыць, паўтараць адно і тое. — Ты яму пра вяселле гавары. Няхай жэніцца. Ты яму штодзень дзяўбі пра гэта. Чарнышэвіч. Што каму наўме, той тое і дзяўбе. Прыказка.

5. перан. Даймаць папрокамі, нападкамі. — Думаеце, так ужо і скінуць Галушкіна. Яго не ў першы раз дзяўбуць. І ўсё сухім з вады выходзіць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

switch

[swɪtʃ]

1.

n.

1) уключа́льнік, улуча́льнік, пераключа́льнік -а m.

2) чыгу́начная стрэ́лка

3) заме́на f.; перада́ча f.

a switch of votes to ano ther candidate — перада́ча галасо́ў друго́му кандыда́ту

4) прут -а́ m.

2.

v.t.

1) улуча́ць; уключа́ць

2) пераво́дзіць, пераво́дзіць

to switch a train to another track — пераве́сьці цягні́к на і́ншыя рэ́йкі

3) зьмяня́ць

to switch the subject — зьмяні́ць тэ́му

4) удара́ць, маха́ць

The horse switched his tail to drive off the flies — Конь махну́ў хвасто́м, каб адагна́ць мух

3.

v.i.

мяня́цца; замяня́цца

The boys switched hats — Хлапцы́ памяня́ліся ша́пкамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лапата́ць1, лопота́цьудараць па паверхні чаго небудзь, ствараючы аднастайныя прыглушаныя гукі’ (ТСБМ), ’біць па лісці, кары, па акне (аб дажджы)’ (КЭС, лаг.), ’нязвязна хутка гаварыць, расказваць’ (ТСБМ; міёр., Нар. лекс., КЭС, лаг.), ’гаварыць, размаўляць’ (Сл. паўн.-зах.), ’гаварыць на замежнай мове’ (ТСБМ), ’балбатаць, малоць глупства, барабаніць языком, гаварыць многа аб нязначным, пустым і без сэнсу’, ’крычаць’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Шат., Нас.; докш., Янк. Мат., ТС, Сл. паўн.-зах.), ’узводзіць паклёп’ (Нас.), пух. ’грукатаць’, шальч. лапатацца ’абгаворваць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. лопота́ти, рус. лопота́ть, польск. łopotać, славен. lopotáti, серб.-харв. лопо̀тати, ст.-слав. лопотивъ ’гугнявы’, ’балбатлівы’. Прасл. lopotati ’выдаваць гук пры ўдары, балбатлівую гаворку’, ’шумець’. З’яўляецца інтэнсівам з суф. ‑otati ад lopati > лопаць (гл.), утворанага ад гукапераймання lop! (Бернекер, 1, 732; Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 202–204). З іншым вакалізмам — ле́пет (Аткупшчыкоў, Из истории, 95). Сюды ж: лапатанне ’балбатанне, паклёп’ (Нас.), стаўб. лапатаньё ’тс’ (Нар. словатв.), лапата́ннік ’балбатун’, лапатня́ ’балбатня’ (трак., Сл. паўн.-зах., Юрч. Вытв.), лапатлівы ’балбатлівы’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.), лапату́н ’балбатун, які шмат і без сэнсу хутка гаворыць’ (КЭС, лаг., Касп., Шат., Жд. 2, Нар. лекс., З нар. сл.), перан. лапатушка ’трактар’ (Мат. Гом.).

Лапата́ць2 ’скубсці траву, дрэнна касіць (пра няякасна адкляпаную касу)’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́паць ’падаць кроплямі’, ’крапаць’, ’ліць кроплямі’ (ТСБМ; гродз., віл., Сл. паўн.-пах.). Укр. ка́пати, рус. ка́пать, ц.-рус. капати, польск. kapać, н.-луж. kapaś, в.-луж. kapać, чэш. kapati, kapat, kvapati, славац. kvápať, kapať, славен. kápati, серб.-харв. ка̏пати, макед. капе, балг. капя, ка́пʼъ, капа, ст.-слав. капати ’капаць’. Прасл. kapati. Сцвярджэнне таго, што kapati/kap‑kap! (Фасмер, 184) не з’яўляецца рашэннем праблемы. Трубачоў (Эт. сл., 9, 145) прапануе звярнуць увагу на аманімію kapati ’падаць кроплямі’ і ц.-слав. капати ’капаць, рыць’ і атаясаміць гэтыя дзеясловы, — параўн. першаснае значэнне ў прасл. kapati ’біць’, ’удараць’ (з дуратыўным значэннем), якое з kopali ’капаць, рыць’. БЕР (2, 612) рэканструюе для апошняга дзеяслова прасл. форму ў выглядзе kapāti.

Капа́ць, кыпа́ць ’ускопваць, рыхліць зямлю’, ’выкопваць, даставаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 1., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Янк. Мат.), ’разграбаць (аб курах)’ (Інстр. III). Укр. копати, рус. копать, польск., kopać, н.-луж. kopaś, в.-луж. kopać, чэш. kopati, славац. kopať, славен. kopáti, серб.-харв. ко̀пати, макед. копам, купа́ям, балг. копая, ст.-слав. копати ’тс’. Прасл. kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 18–20). Роднаснае да літ. kapóti ’рубаць’, лат. kapât ’тс’, ст.-прус. en‑kopts ’закапаны’, далей — з арм. kopʼem ’высякаць, вырэзваць’; н.-перс. kāvad, kāfad ’капаць’, ’расколваць’, ст.-грэч. κόπτω ’сячы’ і σκάπτω ’капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́паць1, ля́пыць, ле́патэ ’ўтвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць з ляскам’, ’біць, можна стукаць па чым-небудзь’, ’клекатаць (пра бусла)’, ’ляскаць зубамі’, ’пазяхаць, адкрываць і закрываць рот’ (Нас., ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шат., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’жраць’ (Мат. Гом.), ’трашчаць бразготкай’ (швянч., Сл. ПЗБ); ля́пнуць ’прапасці, згінуць’ (Сцяшк.), ’упасці з шумам’ (Нас., Грыг.), ’выцяць, ударыць’ (КЭС, лаг.), ля́пнуцца ’ўпасці’ (Шат., ТСБМ). Укр. ля́пати, рус. ля́пать, н.-луж. lapaś, в.-луж. lapać, мар. ľapat, славац. ľapac, славен. lapati, серб.-харв. ла́пати, макед., балг. ла́пам. Прасл. lʼapati ’ўдараць, моцна стукаць, пляскаць’, ’жраць, есці ўголас’. Гука- і рухапераймальнае ад ляп! Незалежна ўтвораны аналагічныя ўтварэнні ў іншых і.-е. мовах: літ. lapénti, lapóti, tapsė́nti (< lap! — для выражэння падзення, цяжкага ступання, хуткага хапання), ст.-грэч. λάπω ’ліжу’, ’жру, хлябчу’, арм. lapʼem ’лізаць’, ням. lappen ’тс’, ’хлябтаць’, алб. lʼap ’тс’, франц. laper ’хлябтаць’ (Бернекер, 1, 690; Слаўскі, 4, 50–51; Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 552).

Ля́паць2 ’гаварыць бязглуздзіцу’, ’гаварыць рэзка, нетактоўна, неабдумана’ (Нас., ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; міёр., Нар. лекс.; в.-дзв., свісл., Сл. ПЗБ). Да ля́па1 (гл.). Сюды ж ляпа́цца ’хваліцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.).

Ля́паць3 ’падаць (пра снег)’ (паст., воран., шальч., Сл. ПЗБ), ’пляскаць, плюхаць’ (ТС), ганц. ля́пацца ’падаць (пра снег)’. Да ля́па3 (гл.). Відавочна, у гэтых лексем пазней развілося рухапераймальнае значэнне ’кідаць густое, ліпкае’, ’кідацца чым-небудзь ліпкім’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабі́навая ноч ’летняя ноч з громам, маланкай, дажджом’ (ТСБМ), ’навальнічная ноч у канцы лета’ (Ян.), рабі́нная ноч ’тс’ (Мат. Гом.), рабі́нова (рабі́на) ноч ’тс’ (ТС), укр. гороби́на ніч ’ноч з моцнай навальніцай’, рус. дыял. ряби́новая ночь, араби́новая ночь ’душная летняя ноч з зарніцамі’, ’навальнічная ноч’. Выраз вядомы толькі ўсходнім славянам. Упершыню засведчаны ў спісах XV ст. “Аповесці мінулых гадоў” як рѩбинаѩ ночь: И бывши нощи рябинои, быстъ тма, и гром шибаше и дождь. Німчук лічыць, што першы член выраза — гэта прыналежны прыметнік ад стараж.-рус. (о)рябъ, (о)рябь (< прасл. *rębъ ’курапатка’), гл. рабчык, які з цягам часу перастаў суадносіцца з назвай птушкі і быў рээтымалагізаваны шляхам збліжэння са словам рабіна або верабей (Німчук, Давньорус., 161–163). Малаверагоднай падаецца версія Даля пра сувязь з назвай дрэва (гл. рабіна), бо ў гэты час цвіце рабіна (Даль₃, 1775–1776). Па меркаванні іншых навукоўцаў назва звязана з рабы́ і роднаснымі і.-е. назвамі колеру і матывавана ўяўленнямі пра “рабую, стракатую” ад успыхваючых маланак у летнюю ноч (Брукнер, 451; Агапкина, Топорков, СіБФ, 1989, 230–253; Фінкель, ВЯ, 1956, 4, 92). Можна прапанаваць версію аб балтыйскім паходжанні назвы, параўн. літ. rabė́ti, rãbinti ’стукаць, грукатаць’, лат. grabinãt ’стукаць, удараць’, rībināt ’грукатаць (пра гром)’. Агляд версій гл. Фасмер, 3, 535; Будзішэўска, SOr, 39, 3–4, 275; Жураўлёў, Язык и миф, 522–524; Слав. др., 1, 433–434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыпе́ць, ры́паць ’скрыпець’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ры́пнуць ’скрыпнуць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рып ’гук, які ўтвараецца пры трэнні’ (ТСБМ), рыплі́вы, рыпу́чы ’скрыпучы’ (ТСБМ, Сцяшк.), рыпе́ць ’рыпець, скрыпець, скрыгатаць’ (ТС), ры́паць ’няўмела граць’, ’выказваць крыўду’ (Яўс.), ры́пнуць рыпнуць, скрыпнуць (ТС), рыпу́чы ’скрыпучы’ (ТС), ры́пкі ’рыпучы’ (Сцяшк. Сл.), ры́панне ’буркатня’, ’няўмелае гранне на гармоніку’ (Яўс.), рус. рыпе́ть, укр. рипіти ’скрыпець’, чэш. rupati ’хрусцець’, ’трашчаць’ rupěti ’хрусцець (пра снег). Прасл. *rypati. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’раздзіраць’; корань *rep‑ (: *ru) ’рыць’, ’капаць’ з расшыральнікам ‑p‑ (Покарны, 1, 868–870). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raũpti ’выдоўбліваць’, раскалупваць’, rupė́ti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абломлівае’ (Чарных, 2, 130–131). Лічыцца, што тут той жа корань, што і ў ры́нуць, рака́, г. зн. узыходзяць да і.-е. кораня *erei‑, расшыраным фармантам p і роднаснае да ням. reisen (reiten) (Скок, 3, 146). Малаверагодная роднасць са ст.-ісл. raup ’выхвалянне’, ropa ’адрываць’, с.-н.-ням. ropen, с.-в.-ням. roffazen ’тс’ (Мацэнаўэр, LF 18, 245; Фасмер, 3, 530). Магчыма, гукапераймальнага паходжання). З іншага боку параўн. літ. rypúoti ’плакаць, галасіць’, raupyti, ruoptiудараць’, rupas, rupus ’штосьці няроўнае’, інд. ropa‑ ’дзюра’, ropajati ’адрывае’, rupjati ’у яго рве ў бруху’, лац. rumpere, ням. Raub ’рабаўніцтва’ (< з ням. roub ’?’), raufen ’вырываць’, ’рваць’, ’трапаць’, ’церабіць’ (Брукнер, 472). Гл. таксама ры́паць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)