Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск.niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bezmyślny
1. бяссэнсавы; недарэчны, бязглузды;
2. бяздумны; няўцямны; неасэнсаваны;
bezmyślny chłopak — бяздумны хлапец;
bezmyślny wyraz twarzy — бяздумны выраз твару
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
няёмкі, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім нязручна быць; нязручны. Няёмкая поза.
2. Непрыемны; цяжкі. Валенда пакрыўдзіўся. Размова доўга не ладзілася. — Што рабіць надумаў? — перапыніў няёмкае маўчанне Тышкевіч.Асіпенка.З няёмкага становішча.. [Лёню] выручыў Мікалай Пятровіч, які загаварыў з хлопцамі.Ваданосаў.
3. Непрыстойны, недарэчны. Умешвацца ў гаворку Паходня палічыў няёмкім і, адвярнуўшыся ад купэ, стаў глядзець у акно.Хадкевіч.Урад трапіў у няёмкае становішча: яму даводзілася ўжываць рэпрэсіі да той самай думы, якую ён сам склікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Неда- прэфіксальны комплекс у складзе слоў тыпу недаесці, недасеяць, недаспелы і пад., што надае дзеясловам і вытворным ад іх значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, якасці і г. д., утварыўся аб’яднаннем адмоўя не з прыстаўкай да‑ ў дзеясловах: не дакурыць > недакурыць, параўн. недаку́рак ’акурак’ (карэл., Нар. словатв.) або ў спалучэнні з прыназоўнікам да, параўн. недарэчны ’неразумны, дзіўны, бесталкова з не да рэчы; пазней пры дапамозе гэтага прыставачнага комплекса ўтвараюцца словы, якія могуць не мець суадносных утварэнняў без не-, параўн. недабача́ць ’дрэнна бачыць’ (Расторг.), недамага́ць ’адчуваць недамаганне’ (Сл. ПЗБ). Утварэнні тыпу недачалаве́к ’непаўнацэнны чалавек’ узніклі, відаць, як калькі з ням.Untermensch ’тс’. Параўн. Махэк₂, 393.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
unhappy[ʌnˈhæpi]adj.
1. нешчаслі́вы, няшча́сны;
an unhappy smile су́мная ўсме́шка;
be unhappy about/at smth. турбава́цца аб чым-н.
2.fml няўда́лы; недарэ́чны;
an unhappy expression няўда́лы вы́раз;
be unhappy in one’s choice of words няўда́ла падбіра́ць сло́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
irrelevant[ɪˈreləvənt]adj.(to)
1. нерэлева́нтны; неадпаве́дны
2.недарэ́чны; непатрэ́бны; неісто́тны, які́ не ма́е дачыне́ння або́ адно́сін (да чаго-н.);
If he can do the job well, his age is irrelevant. Калі ён можа добра выконваць сваю работу, то яго ўзрост значэння не мае.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бязглу́зды, ‑ая, ‑ае.
1. Неразумны; які нічога не разумее; бесталковы. Бязглузды чалавек.// Які выражае адсутнасць думкі; тупы. Бязглузды выгляд.
2. Пазбаўлены сэнсу, зместу; недарэчны. Прыгадаліся [Анатолю] вечары ў цешчы Адзелаіды Сяргееўны, напоўненыя сумам, бязглуздымі гульнямі і агідным крыўляннем.Асіпенка.Але тое, што Іван схаваўся ад адказнасці ў кусты, пабаяўся з’явіцца на сход, прыслаўшы толькі нейкую бязглуздую запіску, канчаткова збянтэжыла Колю.Шахавец.[Сухадольскі Русаковічу:] А я заяўляю, што ніякая сіла не прымусіць мяне прыняць вашы бязглуздыя прапановы.Крапіва.Гэты цвердалобы Карпенка гатовы разбіцца ў шчэпкі, каб толькі выканаць які бязглузды загад.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалу́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Слабы, хваравіты. Быў гэты певень крыху недалужны, кульгаў на адну нагу.Лынькоў.// Бяссільны. Пакуль пануе звон ланцужны, То твой пратэст — крык недалужны.Колас.
2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны. З выгляду [чалавек] так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэню не лезе.Якімовіч.//Недарэчны, сказаны не да месца. [Лясніцкі] хацеў быў перавесці.. [Нініны словы] на жарт, але замест гэтага вырваўся з вуснаў недалужны дакор.Зарэцкі.
3.перан. Недалёкі, прастакаваты. [Рыбаку] на хвіліну здалося, што Партноў.. нейкі недалужны блытанік, але тут жа ён здагадаўся: следчы хоча заблытаць яго.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)