недарэ́чны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
недарэ́чны |
недарэ́чная |
недарэ́чнае |
недарэ́чныя |
| Р. |
недарэ́чнага |
недарэ́чнай недарэ́чнае |
недарэ́чнага |
недарэ́чных |
| Д. |
недарэ́чнаму |
недарэ́чнай |
недарэ́чнаму |
недарэ́чным |
| В. |
недарэ́чны (неадуш.) недарэ́чнага (адуш.) |
недарэ́чную |
недарэ́чнае |
недарэ́чныя (неадуш.) недарэ́чных (адуш.) |
| Т. |
недарэ́чным |
недарэ́чнай недарэ́чнаю |
недарэ́чным |
недарэ́чнымі |
| М. |
недарэ́чным |
недарэ́чнай |
недарэ́чным |
недарэ́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
недарэ́чны, -ая, -ае.
1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.
Н. жарт.
2. Неразумны, бяссэнсавы.
Недарэчныя прапановы.
3. Няўклюдны, няскладны (знешне).
4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.
Недарэчная весялосць.
|| наз. недарэ́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недарэ́чны
1. неуме́стный;
н. жарт — неуме́стная шу́тка;
2. неле́пый, несура́зный, несообра́зный; бессмы́сленный; глу́пый; вздо́рный;
н. вы́гляд — неле́пый (несура́зный, несообра́зный, глу́пый) вид
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недарэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца, недарэчы. [Юрка] хмурыўся і з прыкрасцю адмахваўся ад сясцёр, якія.. прыставалі з недарэчнымі роспытамі. Карпаў. Каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, [Аніс] узяў пад локці Макара і Есіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад. Дуброўскі.
2. Неразумны, бяссэнсавы. Недарэчныя думкі. Недарэчная балбатня. □ Прэч усе недарэчныя разважанні, усе крыўды і дробныя непаладкі! Рамановіч. Самы факт, калі смерць вырывае са строю чалавека, які не прайшоў і паловы таго, што мог прайсці, здаецца недарэчным і несправядлівым. Хадкевіч. // Які робіць падобныя ўчынкі. Недарэчныя людзі.
3. Няўклюдны, няскладны (знешне). Маленькі, недарэчны яфрэйтар Кугель, які ляжаў у шпіталі ў мінулым годзе, выхваляўся, што ўласнымі вачыма бачыў крамлёўскія вежы. Дудо. Прайшлі апошнія рады [вясковых хлопцаў] — самых нізкарослых, крыху недарэчных, у вялікіх, не па росту шынялях. Арабей.
4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам. Снегавыя шапкі елак і хвой ледзь прыкметна пераліваліся недарэчным ружовым святлом. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарэ́чнасць, -і, ж.
1. гл. недарэчны.
2. мн. -і, -ей. Недарэчны ўчынак, думка, паводзіны і пад.
З ім часта адбываліся розныя недарэчнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
юро́дства, -а, н.
1. Стан бессвядомасці, вар’яцтва.
2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.
Рабіць ю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невме́стный уст. недарэ́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смехатво́рны, -ая, -ае.
Легкадумны, недарэчны, варты смеху, кпін.
Смехатворнае апраўданне.
С. выпадак.
|| наз. смехатво́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абсу́рдны, -ая, -ае.
Недарэчны, бязглузды.
Абсурдная думка.
|| наз. абсу́рднасць, -і, ж. і абсу́рд, -у, М -дзе, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карыкату́рны, -ая, -ае.
1. гл. карыкатура.
2. перан. Смешны, недарэчны, прыдатны для карыкатуры.
К. выгляд.
|| наз. карыкату́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)