та́чачнік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца перавозкай якіх‑н. грузаў на тачцы. А колькі тут павінна было б працаваць тачачнікаў, каб перавезці такія горы грунту да дамбы! «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уду́бальт, прысл.

Абл. Удвайне; удвая. Няхай сабе зямля і не вельмі ўдобіца — падзол ды суглінак, але тым часам у тваіх руках зрабіць так, каб яна радзіла ўдубальт. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услужы́ць, услужу, услужыш, услужыць; зак., каму-чаму.

Зрабіць паслугу; дагадзіць. [Муж] так ужо кахае Раю, што вачэй адвесці не можа, з ног звіваецца, каб усім усякім ёй услужыць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gercht a справядлі́вы, пра́вільны; пра́ведны;

um ~ zu sein каб быць справядлі́вым;

llen nforderungen ~ wrden адпавяда́ць усі́м патрабава́нням;

in llen Sätteln ~ sein быць ма́йстрам на ўсе́ ру́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verdmmt

1. a

1) пракля́ты

2) асу́джаны

3) разм. страшэ́нны (пра холад і г.д.)

2. adv ве́льмі, на́дта, страшэ́нна;

verdmmt noch mal! каб яго́ чорт узяў!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падасла́ць 1, ‑дашлю, ‑дашлеш, ‑дашле; ‑дашлём, ‑дашляце; зак., каго-што.

1. Паслаць, накіраваць спецыяльна, з якой‑н. тайнай мэтай. Я ўжо не сумняваўся, што Сцяпана падаслалі, каб выведаць, што я ведаю пра іх справы. Асіпенка. Можа гэта.. [Люба] падаслала сваю маці, каб тая і Шуру адгаварыла ехаць [у вёску]. Арабей.

2. Прыслаць, даставіць дадаткова. Падаслаць рабочых на будаўніцтва. Падаслаць яшчэ адну фурманку. Падаслаць грошай да стыпендыі.

3. Разм. Своечасова, к пэўнаму моманту, прыслаць. [Кастусь:] — Ты, брат, як ведаў, што я да цябе збіраюся: падводу падаслаў. Якімовіч.

падасла́ць 2, падсцялю, падсцелеш, падсцеле; зак., што і чаго.

Паслаць што‑н. пад каго‑, што‑н. Падаслаць кажух пад бок. Падаслаць пярыну. □ — Эх, — уздыхнуў Лабановіч, — каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы... Колас. // каму, каго і без дап. Пакідаць подсцілу пад ногі жывёле. Падаслаць карове. Падаслаць гусей. □ Раз у тыдзень, а можа і радзей, браў.. [Сымон] жытнюю салому, каб падаслаць у хлявах. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́кры, ‑ая, ‑ае.

1. Які не падабаецца; непрыемны, брыдкі. Шэрыя хмары віселі нізка-нізка, часамі сыпаўся дробны дожджык, прыкры і халодны. Чарнышэвіч. [Лабановіч] закурыў, каб перабіць прыкрыя думкі. Колас. Нехта хіхікаў тонкім, прыкрым смяшком. Хадкевіч. // Пакутлівы, цяжкі. — Добра ў нас, Федзя! — сказаў [Шэршань], каб неяк парушыць прыкрую цішыню, якая ўсталявалася пасля адыходу людзей. Лынькоў. У хаце запанавала глухая і прыкрая маўчанка. Васілевіч. Нельга было адкінуць прыкрае адчуванне, што ззаду цэляцца ў спіну. Мележ.

2. Які выклікае пачуццё незадавальнення; крыўдны. Прыкры выпадак. □ На сэрцы застаўся прыкры асадак ад чутага і бачанага. Гартны. — Я лепш пасяджу галодны дзень, але каб я спакоен быў і каб ніхто мне не мог слова сказаць прыкрага. Чорны.

3. Надакучлівы, нязносны. Зялёная, насычаная сонцам цішыня поўніцца прыкрым гудзеннем заядзі. Брыль. Боль толькі, з’едлівы, прыкры, у спіне ўзмацніўся. Мікуліч.

4. Прытарны, агідны. Прыкрая ласкавасць. □ Без рамантыкі, прыкрай і лішняй, .. адзначаем — батрак колішні і навуку любіў і работу. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Неаболіць, необо́ліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобо́лыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобо́лыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобво́лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж. njebolić ’плявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́йдзе ’дзесьці; мусіць, мабыць’ (Янк. 1), ’няма дзе’ (Грыг., Растарг., Бяльк.), ’дзесьці; мусіць, мабыць; няма дзе’ (Нас.), нёйдзі ’тс’ (Мат. Маг.), нёйдзя ’кудысьці’ (Сл. ПЗБ), нёйдзе, нёйдзі ’дзесьці; кудысьці; няма дзе’, нёйдзека ’тс’ (ТС). Паводле Карскага, ‑ū‑(‑i̯‑) устаўлена паміж адмоўем і прыслоўем, каб надаць «плаўнасць» маўленню, параўн. веліж. нёйгдзе ’тс’, горац, чэрык. дайжа (< рус. даже ’нават’) і пад. (Карскі, 1, 305). Гл. нёгдзе, недзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра-2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przeto ’таму’, чэш. proto ’таму што; для чаго, каб’, славац. preto ’таму, вось чаму’, в.-луж. přeto ’затое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)