адначасовае хім. і цеплавое ўздзеянне на вырабы гал. чынам з металаў і сплаваў. Прыводзіць да змены хім. саставу і структуры ў паверхневых слаях, зрэдку ва ўсім аб’ёме вырабу. Асн.від Х.-т.а. — азатаванне, аксідаванне, алітаванне, барыраванне, храміраванне, цынкаванне, цыянаванне, цэментацыя і інш.Найб. пашыраны цэментацыя і азатаванне.
Пры Х-т.а. выраб награваюць у хімічна актыўным асяроддзі некалькі гадзін пры т-ры, роўнай 0,5—0,8 т-ры плаўлення асн. кампаненту. У час вытрымкі паверхня вырабу абагачаецца хім. элементамі за кошт дыфузіі на глыбіню ад некалькіх мікраметраў да некалькіх міліметраў. Павышае даўгавечнасць дэталей машын і вырабаў (павялічвае іх цвёрдасць, зносаўстойлівасць, каразійную стойкасць і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІРКУ́ШКАВЫЯ (Glareolidae),
сямейства птушак атр. сеўцападобных. 2 падсям.: ціркушкі (Glareolinae), маюць 2 роды, 8 відаў і бегункі (Cursoriinae) — 3 роды, 6 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі. Жывуць на лугах, у пустынях, стэпах, па далінах рэк. На Беларусі 1 рэдкі залётны від — ціркушка стэпавая (Glareola nordmanni), занесеная ў Чырв. кнігу.
Даўж. 17—28 см, маса да 110 г. Паводле складу цела нагадваюць ластавак: крылы доўгія, вострыя, хвост з выразкай (у ціркушак) ці прамы або злёгку закруглены (у бегункоў). Разрэз рота шырокі Нясуць 1—5 яец. Кормяцца пераважна насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКУ́ТА, вех (Cicuta),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 10 (паводле інш. звестак 20) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Ц. ядавітая (C. virosa), нар. назва вяха, шалей. Трапляецца па берагах рэк, ускрайках балот, на вільготных лугах, часта ў вадзе.
Ц. ядавітая — шматгадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, падзеленым на паветраныя камеры. Сцябло выш. да 1,5 м, прамастойнае, галінастае, пустое, часта з фіялетавым адценнем. Лісце двойчы- або тройчыперыстае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Уся расліна, асабліва карэнішча, мае таксін, які выклікае моцныя, часта смяротныя атручэнні свойскай жывёлы і чалавека. Лек., інсектыцыдная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОРНАВАЛЛЁВІК (Calidris alpina),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны пераважна ў арктычнай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве на вільготных лугах і балотах. На Беларусі рэдкі пралётны і залётны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 23 см, маса да 57 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны чорна-бурае з шырокімі рыжымі верхавінкамі пёраў. Надхвосце бурае, падхвосце белае з ледзь прыкметнымі цёмнымі стракацінкамі. Брушка ў асн. белае, на пярэдняй частцы — вял. буравата-чорная пляма (адсюль назва). Валляк, грудзі і шыя белыя з падоўжнымі цёмнымі стракацінамі. Дзюба доўгая. тонкая, крыху загнутая ўніз. Нясе 3—5 яец. Корміцца дробнымі беспазваночнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУКО́ВІЧ Генрых Іосіфавіч (н. 30.5.1936, в. Загацце Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1976), праф. (1994). Выдатнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1966). З 1966 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1981—98 дэкан ф-та). Навук. працы па эксплуатацыі і рамонце с.-г. электраабсталявання, пытаннях паляпшэння якасці напружання ў сельскіх эл. сетках. Распрацаваў новы від трансфарматара з сіметрычнай формай крывой напружання.
Тв.:
Электроснабжение сельскохозяйственных потребителей. Мн., 2000 (разам з В.П.Шчасным);
Эксплуатация и ремонт сельскохозяйственного электрооборудования. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лёндар, лондар ’макацёр’ (ТС) утварылася ў выніку перастаноўкі зычных з рондаль ’каструля з ручкай’ (< польск.rondel ’тс’ < франц.rondelle ’кружок, шайба’). Сюды ж памяншальнае жытк.лёндрік ’малы збан’ (Нар. словатв.) і швянч.лёндрачка ’від міскі’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел.гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр.гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сачыне́нне ’від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму’ (ТСБМ). З рус.сочине́ние ’тс’; гл. Крукоўскі, Уплыў, 56. У рускай аддзеяслоўны дэрыват ад сочини́ть, ад прасл.*sǫ‑ ’з’ і прасл.*činiti ’чыніць’ (гл. чыніць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыро́к ’рыба пелядзь, Coregonus peled (Gmelin)’ (ЭПБ; віц., Грач.), параўн. рус.сыро́к ’тс’, ’від ласося’. Відаць, з рускай мовы; назва распаўсюджана пераважна ў Сібіры і выводзіцца з ханты-мансійск.sărəx, sorəx ’Coregonus vimba’ (Фасмер, 3, 820; Анікін, 517).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
відэатэлефо́н
(ад лац. video = бачу + гр. tele = далёка + phone = гук)
від сувязі, які дазваляе, размаўляючы па тэлефоне, бачыць субяседніка на экране свайго апарата.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)