Ро́ндаль, рондлік, рандэляк, рондэлёк, рондэлек, рондэль, рондзель, ро́ндзяль ’каструля (звычайна медная) з доўгай ручкай’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Стан., Жд. 3, Шпіл., ТС; карэліц., Янк. Мат.; брэсц., гом., З нар. сл.; Байк. і Некр.; паст., Сл. ПЗБ), ’патэльня’ (Сл. Брэс.). З польск. rondel ’тс’, што з ням. reindel, rindel ’трохногі гаршчок’ < с.-в.-ням. rain ’гліняная патэльня на трох ножках’, ням. Rein ’мядніца, тыгель’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)