Сачыне́нне ’від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму’ (ТСБМ). З рус. сочине́ние ’тс’; гл. Крукоўскі, Уплыў, 56. У рускай аддзеяслоўны дэрыват ад сочини́ть, ад прасл. *sǫ‑ ’з’ і прасл. *činiti ’чыніць’ (гл. чыніць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)