род кветкавых раслін сям. гарычкавых. Больш за 70 відаў. Пашыраны ў гарах Еўропы, Азіі, Усх. Афрыкі, Паўн. Амерыкі. Растуць на вільготных або замшэлых альпійскіх лугавінах, па берагах ручаёў. На Беларусі 1 від — С. шматгадовая (S. perennis), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў забалочаных драбналістых лясах, хмызняках, на тарфяных балотах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з прамастойнымі, простымі або слабагалінастымі сцёбламі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы суцэльнае, эліптычнае, сцябловае — супраціўнае або чаргаванае. Кветкі правільныя, сінія, брудна-фіялетавыя, часам жаўтаватыя, з цёмнымі плямамі, сабраныя ў гронкападобнае або мяцёлчатае суквецце. Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКВОЯДЭ́НДРАН,
мамантавае дрэва, велінгтонія (Sequoiadendron), род голанасенных раслін сям. таксодыевых. 1 рэліктавы від — С. гіганцкі (S. giganteum). Пашыраны ў Паўн. Амерыцы (Каліфорнія). Выкапнёвыя рэшткі выяўлены ў Паўн. паўшар’і. Культывуецца ў парках і садах Сярэдняй Еўропы і на Пд Еўразіі.
Вечназялёныя хваёвыя дрэвы. Жывуць да 2,5 тыс. (паводле інш. звестак, да 3—4 тыс.) гадоў. Ствол прамы, стройны, выш. да 100 м, дыяметрам да 10 м, у старых дрэў свабодны ад галін амаль да палавіны. Крона густая, канічная або акруглая. Ігліца размешчана спіральна, шышкі даўж. 5—7,5 см. Некат. гіганцкія экзэмпляры маюць уласныя імёны. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВАГРА́К, сіваваронка (Coracias),
род птушак сям. сіваваронкавых атр. ракшападобных. 8 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. Жывуць у лесастэпах, лясах, на ўзлесках, каля высечак, у парках і гаях, саваннах, на акультураных землях. На Беларусі 1 від — С. звычайны, або ракша (C. garrulus), нар. назвы краска, сінюга; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела С. звычайнага да 35 см, маса да 190 г. Апярэнне зеленавата-блакітнае з яркім адлівам. На крылах і хвасце ёсць цёмна-сінія ўчасткі. Спіна рыжавата-карычневая. Сярэдняя пара пёраў хваста цёмна-бурая з ліловым напылам. Дзюба моцная, крыху кручкаватая. Корміцца буйнымі жукамі, прамакрылымі, радзей дробнымі пазваночнымі. Нясе 4—6 яец. Зімуе ў Афрыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВЕ́Ц (Nardus),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 1 від — С. стаячы (N. stricta). Пашыраны ў цеплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі. Нар. назвы пясюк, чортава барада.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, прамастойныя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка. Кармавая расліна нізкай якасці (індыкатар беднасці глебы), выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў і як дэкаратыўная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́НТРАП (ад позналац. Sina Кітай + грэч. anlhrōpos чалавек),
прадстаўнік найстаражытнейшых выкапнёвых людзей (гл.Архантрапы), рэшткі касцей якога знойдзены ў 1927 у кар’еры Чжаўкаўдзянь (45 км на ПнЗ ад г. Пекін). У параўнанні з пітэкантрапам С. меў больш высокія лоб і скляпенне чэрапа (аб’ём 1040 см³). У 1933 выкапнёвыя рэшткі чалавека і 3 чарапы, якія добра захаваліся, выяўлены ў т.зв. Верхняй пячоры. Побач знойдзены ўпрыгожанні са свідраваных зубоў жывёл, ракавін і каменю. Гэтыя рэшткі належаць чалавеку сучаснага тыпу. У 1963 у пав. Ланцьян (правінцыя Шэньсі) знойдзена ніжняя сківіца, паводле якой вылучаюць больш стараж.від С. — ланцьянскі. Узрост большасці знаходак 460—230 тыс. гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛАЛА́ЖАННЕспартыўнае,
праходжанне скальных маршрутаў з улікам хуткасці і складанасці пад’ёму; відальпінізму. Уключае індывід. ўзыходжанні без прыстасаванняў і камандныя — двух спартсменаў, якія ўзаемадзейнічаюць у звязцы пры выкарыстанні спец. прылад і рыштунку. Спаборніцтвы праводзяцца на крутых скалах выш. каля 100 м. Узнікла С. ў СССР у 1930-я г. На Беларусі Федэрацыя альпінізму і скалалажання існуе з 1955. Чэмпіянаты рэспублікі па С. праводзяцца з 1973. Найб. актыўна развіваецца С. ў гарадах Бабруйск, Барысаў, Гомель, Жлобін, Ліда, Магілёў, Мінск, Пінск. Штучныя скаладромы пабудаваны ў Гомелі і Мінску. У міжнар. спаборніцтвах найб. вызначыліся Дз.Бычкоў, А.Дыбанаў, В.Хананаў, С.Шафераў (1999—2001) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЙКАзвычайная
(Garrulus glandarius),
птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, М. Азіі, часткова на Д. Усходзе і Цэнтр. Азіі. Насяляе пераважна мяшаныя і лісцевыя лясы, радзей хваёвыя. На Беларусі звычайны аселы і вандроўны від; трымаецца ў лясах з падлескам і маладняком.
Даўж. да 40 см, маса да 200 г. Апярэнне спіны і брушка рыжавата-карычневая; галава і горла шаравата-белыя, на галаве цёмныя падоўжаныя стракаціны; надхвосце белае, канцы крылаў і хвост чорныя; на крылах ярка-блакітныя пёры з вузкімі, чорнымі палоскамі; па баках ад дзюбы чорныя «вусы». Корміцца жалудамі, арэхамі ляшчыны, ягадамі, таксама насякомымі. У кладцы 5—7 (зрэдку да 10) яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
відлегкавога аўтамабіля, абсталяванага для заняткаў аўтамабільным спортам. Адрозніваюць С.а. дарожнага тыпу і спецыяльныя.
Бываюць 2- і 4-месныя з адкрытым ці закрытым кузавам. На С.а. устанаўліваюць выбухабяспечны паліўны бак, рамяні бяспекі, асобныя прыводы тармазоў задніх і пярэдніх колаў і інш. С.а. дарожнага тыпу выпускаюцца на базе серыйных аўтамабіляў і ў параўнанні з імі маюць рухавікі павялічанай магутнасці, палепшаныя дынамічныя якасці, павышаную ўстойлівасць і інш. Прызначаны для спаборніцтваў на горных трасах, ралі і інш. Спецыяльныя С.а. вырабляюць з выкарыстаннем толькі асобных вузлоў і дэталей серыйных аўтамабіляў. Прызначаны для шашэйна-кальцавых гонак на вял. дыстанцыі (на кароткіх дыстанцыях карыстаюцца гоначнымі аўтамабілямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛЮ́ШКА, соўка-сплюшка (Otus scops),
птушка роду совак сям. савіных атр. совападобных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, парках, садах. Актыўная ўначы. На Беларусі рэдкі гнездавальны і пралётны від, занесена ў Чырв. кнігу. Зімуе ў тропіках Афрыкі і Паўд.-Зах. Азіі.
Даўж. да 22 см, маса да 100 г. Апярэнне спіны буравата-шэрае з рыжым адценнем, з цёмным падоўжным і папярочным малюнкам; брушка больш светлае, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Цэўка і плюсна апераныя, пальцы голыя. Гняздуе ў дуплах, старых гнёздах інш. птушак, у збудаваннях. Адкладвае да 7 яец. Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЧЫ́ЛЬШЧЫКІ (Anobiidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1,7 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у мёртвай драўніне, дрэвавых грыбах, радзей у сцёблах жывых раслін. Некат. віды пашкоджваюць драўляныя збудаванні, мэблю, кнігі, харч. прадукты. Найб. трапляюцца Т.: дамавы (Anobium pertinax), звычайны (A. punctatum), хлебны (Stegobium paniceum) і інш. На Беларусі 31 від.
Даўж. да 8 мм. Цела цыліндрычнае, зверху ўкрыта валаскамі. Афарбоўка ад жоўта-рыжай да чорна-бурай. Вусікі 8—11-членікавыя, піла-, грэбене- ці булавападобныя. Лапкі 5-членікавыя. Лічынкі белыя, мясістыя, С-падобныя, з кароткімі нагамі. Кормяцца адмерлай драўнінай.