СВЕ́РЦЫЯ (Swertia),
род кветкавых раслін
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з прамастойнымі, простымі або слабагалінастымі сцёбламі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы суцэльнае, эліптычнае, сцябловае — супраціўнае або чаргаванае. Кветкі правільныя, сінія, брудна-фіялетавыя, часам жаўтаватыя, з цёмнымі плямамі, сабраныя ў гронкападобнае або мяцёлчатае суквецце. Плод — каробачка.
А.М.Скуратовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)