КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ АБ АДМІНІСТРАЦЫ́ЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭ́ННЯХ,

адзіны сістэматызаваны заканад. акт, які рэгулюе адносіны, што ўзнікаюць у сувязі з адм. правапарушэннямі і прыцягненнем за іх да адказнасці. Прыняты Вярх. Саветам БССР 6.12.1984 і ўведзены ў дзеянне з 1.6.1985. Дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў адм. заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Складаецца з 5 раздзелаў (32 главы, больш за 300 артыкулаў). У Кодэксе выкладзены задачы заканадаўства аб адм. правапарушэннях і мерах па іх прадухіленні; сфармуляваны паняцці адм. правапарушэння і адм. спагнання, вызначаны ўмовы і акалічнасці, пры якіх настае адм. адказнасць; пералічаны канкрэтныя віды адм. правапарушэнняў і адм. спагнанняў за кожнае з іх у розных сферах дзярж., грамадскай і гасп. дзейнасці; вызначаны органы і службовыя асобы, правамоцныя разглядаць справы аб адм. правапарушэннях, іх падведамаснасць і кампетэнцыя; рэгулююцца пытанні вытворчасці па справах аб адм. правапарушэннях і выканаўчага вядзення іх; вызначаны парадак і формы фіксацыі фактаў адм. правапарушэнняў, службовых асоб, правамоцных гэтым займацца, і меры, з дапамогай якіх забяспечваецца вытворчасць па справах аб адм. правапарушэннях; рэгламентуюцца правы і абавязкі правапарушальнікаў і інш. асоб, якіх прыцягваюць да разгляду спраў, і парадак іх разгляду адпаведнымі органамі, замацоўваюць права на абскарджанне і апратэставанне іх рашэнняў і інш.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 8, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ламі́-галава́ ’гарэза, вісус’ (Нас.) можна разглядаць як кантамінацыю рус. сорви‑голова і бел. ламаць (хрыбет, шыю і інш.). Параўн. таксама чэш. lomikost, каш. lam̓ignat ’асілак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ventilate

[ˈventəleɪt]

v.

1) вэнтылява́ць, праве́трываць

We ventilate a room by opening windows — Мы праве́трываем пако́й, адчыня́ючы во́кны

2) рабі́ць агу́льна вядо́мым; адкры́та разгляда́ць, дыскутава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цяп, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкіх удараў па чым‑н. цвёрдым (пры сячэнні).

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цяпаць —цяпнуць. Цяп за руку.

•••

Цяп-ляп — ужываецца для абазначэння хуткага, але неахайнага выканання работы, справы; абы-як. — Скаргі працоўных павінны разглядацца неадкладна, — безапеляцыйна адрэзаў Шпунцік. — Вядома, вядома, — згадзіўся старшыня, — але разглядаць іх трэба не па прынцыпу цяп-ляп, а на ўсю глыбіню. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карба́ціць ’карабіць, гнуць’ (Яруш., Гарэц.), ’горбіць’ (Юрч.), ’карбаціцца’ (Гарэц.). Значэнне ’горбіць’ паказвае, што карбаціць можна разглядаць як кантамінацыю карабаціць (< korbatъ < korbъ — Трубачоў, Эт. сл., 11, 51) і гарбаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адне́квацца (БРС, КТС) да не (ад‑не‑к‑вацца). Дзеяслоўная экпрэсіўная суфіксацыя на ‑к‑. Аднак больш верагодна разглядаць адпаведнае рус. отнекиваться як крыніцу беларускага слова (Мартынаў, SlW, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабэціна ’вялікі лоб’ (Шат., КТС, А. Калюга), ’лоб’ (Жд. 2). Да лоб 1 (гл.). Галосную ‑э‑ ў суфіксе можна разглядаць як працяг літ. суф. ‑eta(s). Параўн. лаба́ціна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́цяж ’сутарга’ (Сцяшк. МГ). Ад по- (*po‑) і ірігну́ць (гл.). Тое ж у літоўскай мове, параўн. літ. traukuos ’сутарга’ (з traukti ’цягнуць, валачы’), якое, аднак, цяжка разглядаць як крыніцу калькавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАГА́ННІ КРЫШТАЛІ́ЧНАЙ РАШО́ТКІ,

узгодненыя зрушэнні атамаў крышталя каля становішчаў раўнавагі (вузлоў рашоткі). Характар ваганняў залежыць ад сіметрыі крышталёў, ліку атамаў у элементарнай ячэйцы, тыпу хім. сувязі, віду і канцэнтрацыі дэфектаў у крышталях. Амплітуда ваганняў павялічваецца з павышэннем тэмпературы крышталя. На цеплавыя ваганні могуць накладвацца ваганні, выкліканыя распаўсюджваннем у крышталі пругкіх хваляў, абумоўленых знешнім уздзеяннем.

У крышталі з N элементарных ячэек па ν атамаў у кожнай існуе 3νN—6 незалежных найпрасцейшых нармальных ваганняў, кожнае з якіх можна ўявіць у выглядзе дзвюх плоскіх пругкіх хваляў, што распаўсюджваюцца ў процілеглых напрамках. Гэтыя ваганні складаюцца з трох акустычных галін (ім адпавядаюць зрушэнні элементарнай ячэйкі як цэлага) і 3 (ν—1) аптычных (адпавядаюць зрушэнням атамаў унутры элементарнай ячэйкі). Пры пругкім характары міжатамнага ўзаемадзеяння вагальная энергія крышталя складаецца з энергій нармальных ваганняў, кожнае з якіх уцягвае ў рух усе атамы. Вагальную энергію крышталя можна разглядаць і як суму энергій фанонаў — квантаў энергіі пругкіх ваганняў. Квантавая прырода ваганняў крышталічнай рашоткі праяўляецца ў наяўнасці нулявых ваганняў атамаў пры T = 0К. Ваганні крышталічнай рашоткі ўплываюць на электраправоднасць металаў і паўправаднікоў, на аптычныя ўласцівасці дыэлектрыкаў.

Літ.:

Анималу А. Квантовая теория кристаллических твердых тел: Пер. с англ. М., 1981;

Рейсленд Дж. Физика фононов: Пер. с англ. М., 1975;

Федоров Ф.И. Теория упругих волн в кристаллах. М., 1965.

М.​А.​Паклонскі.

т. 3, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)