Сцежая́ (сцежэя́) ’задняе шула ў варотах’ (ТС). Параўн. польск. старое ścieżeja ’завесы’, чэш. stěžej, ст.-чэш. stěžeje ’завесы, стрыжань’, славен. stežȃj ’крук, шпень’, серб.-харв. stežaj ’куст’, stežàjica ’частка завесаў, у якую ўстаўляецца крук’. Прасл. *stežajь (< *ějь) ’калок, шпень’ < *stežь (гл. сцежа), што выводзіцца з і.-е. *steg‑кол, слуп, калода’, параўн. літ. stegerỹs ’сухая галіна’, ст.-в.-ням. stehno ’сукаватая палка, дубіна’ (Сной у Бязлай, 3, 317; Шустар-Шэўц, 1276). Этымалогія тлумачыць старую канструкцыю варот, што мацаваліся на сукаватай галіне, вось якой паварочвалася ў выдзеўбаных у выглядзе ступы калодках. Гл. сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упе́рці, упру, упрэш, упрэ; упром, упраце; пр. упёр, уперла; заг. упры; зак., каго-што.

1. Разм. З цяжкасцю ўпхнуць, уціснуць куды‑н. Уперці рэчы ў чамадан. // перан. Груб. З’есці многа. Закупіў бы рыбы, мяса, Кіло кракаўскай каўбасы, Хлеба белага з паўгорбы І, дальбог, адзін упёр бы! Васілёк.

2. Разм. Унесці, уцягнуць куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Уперці раяль у хату.

3. Шчыльна прыціснуць што‑н. да чаго‑н. канцом, краем, робячы ўпор. Сотнікаў пацягнуўся рукамі з вінтоўкай, каб уперці прыклад у плячо. Быкаў. Генерал упёр бараду ў грудзі і гэтак, з апушчаным тварам, хацеў падацца назад у вагон. Чорны. [Сузон] высек тоўсты дубовы кол, каб падперці клець. Упёр кол канцом адным у зямлю, а другім у шула. Галавач. // Узяцца ў бокі, прыняць ганарлівую паставу. — Ну, што скажаш? — Цаліна ўзяла.. [Сароку] за падбародак, прымусіла ўзняць галаву, адпусціла. Рукі ўперла ў бокі і чакала адказу. Ваданосаў. // перан. Утаропіць вочы на каго‑, што‑н. Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. Карпюк.

4. Разм. Навязаць каго‑, што‑н. каму‑н. — Працуе тут у домакіраўніцтве адна. У інстытут не прайшла, дык да нас упёрлі. Даніленка. [Яніна] праклінае бацьку, як самага благога свайго ворага, за тое, што ўпёр яе ў гэтую сям’ю. Мурашка. // перан. Патраціць, выдаткаваць (грошы). [Якаў:] — А хіба Халуста здольны на такое, калі ён свайго Мікалая поедам жарэ кожны дзень, што грошы за яго ўпёр. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pole

I [poʊl]

1.

n.

1) слуп -а́ m.; кол кала́ m., кало́к -ка́ m.; ты́чка, па́лка f.

a telephone pole — тэлефо́нны слуп

a ski pole — лы́жная па́лка

2) буса́к -а́ m. (у чаўне́)

2.

v.

ру́хаць чо́вен або́ плыт бусако́м

II [poʊl]

n.

по́люс -а m.

The North Pole — паўно́чны по́люс

- poles apart

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Паты́к ’кавалак палкі ці дубца без галін’ (Бес.), брэсц. паніка ’палка’ (Сл. Брэсц.), воран. патачкі ’тонкія палачкі’ (Сцяшк. Сл.). Укр. патик ’палка, кол’, патика ’палка’, польск. patyk, potyk, patyka, чэш. ляш. patyk ’кій’, валаш. partyka, славац. patyk, patyč, patyča ’дубіна, друк, палка’, patyčie ’дробныя тычкі’, patik ’дубец’, pateka ’пугаўё’. Заходнеславянскае. Да tyka ’тычка’, роднаснага з прагерм. *stukka‑z: ням. Stock ’палка, ствол, друк, палена, калода’; менавіта ‑ukk‑ з’явілася слав. асновай ‑ык (Махэк₂, 663). Брукнер (399) сцвярджае, што польск. patyk паходзіць не ад tyka, а ўтворана ад асновы ρα-, якую знаходзім у ηά‑лец. Прыстаўка па‑ з прасл. pa‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Самі́нец, сомі́нец ’кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС; стол., Нар. сл.), самі́ца ’тс’ (ТС), самі́нка ’сценка паміж вакон’ (КСТ), рус. дыял. сомцы́ ’працяг зруба з бярвенняў, якое завяршаецца трохвугольным выступам’, саме́ц, сомо́к ’вохлуп’, самцы́ ’кароткія бярвенні’, укр. карп. саме́ць, мн. л. сімці́ ’бервяно ў сцяне хаты, якое толькі адным канцом звязана ў замок, а другім упіраецца ў вушакі’, польск. дыял. sumiec ’бервяно, якое ўсунута сваім абсклюдаваным канцом у паз’, sonik, sunik, sumik, sulnik ’кароткае бервяно паміж вокнамі’, sowiniec ’жэрдкі над токам у гумне, вышкі’, чэш. дыял. somík ’вушак’, somínecкол у плоце’, slumík ’столбік у плоце’, sumík ’вертыкальная драўляная рама’, somica, somík ’бервяно паміж вокнамі’, славац. sôm ’вушак’, somík ’тс’, ’папярочная планка ў грабель, матавіла і г. д.’, серб.-харв. somić, sȍmić ’дзірка для дыму ў форме роўнастаронняга трохвугольніка, якая выходзіць на два бакі даху’, ’франтон’, славен. somik ’жолаб, паз на сцяне’. Этымалогія спрэчная. Фасмер (3, 716) першапачатковай лічыць форму сомок (сомец, сомцы — другасная) і выводзіць яе з *sъ‑mъk‑ (гл. мкаць, мкнуцца), але прыводзіць толькі рускі і ўкраінскі матэрыял. Махэк₂ (566) з улікам славацкай формы ўзнаўляе прасл. *somъ, *somьcь і ў якасці адпаведнікаў указвае на ст.-інд. śamyā ’палка, затычка, цвік’, авесц. sima ’частка вупражы возу, магчыма, драўляная частка, якая абхоплівае шыю каня’, арм. samikʼ мн. л. ’дзве драўляныя часткі ярма’, грэч. κάμαζ ’жэрдка, кол’, с.-в.-ням. hamel ’жэрдка’, дац., шв. hammel, нарв. дыял. hamul ’папярочная перакладзіна перад возам’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., каго-што.

1. Дзейнічаючы з вялікай сілай, разваліць, разбурыць, раскідаць. З акна віднелася крыло вакзальчыка, цэлае крыло, другое развярнула бомба. Пестрак. / у безас. ужыв. [Бокуць:] — Бомбы разарваліся недалёка ад палатна чыгункі. Як развярнула зямлю, аж дрэвы з карэннямі павыварочвала. Гурскі. // Прывесці ў беспарадак, разварушыць; растрыбушыць. Бандыты развярнулі пасцелі, шаблямі рэзалі падушкі і высыпалі пух. Чарнышэвіч.

2. Рассунуўшы, раскруціўшы, зрабіць, пашырыць (дзірку, адтуліну і пад.). — Падай мне які-небудзь кол, я ім здолею развярнуць дзірку так, што нават і сам улезу. Маўр.

3. Павярнуўшы, змяніць становішча прадмета або напрамак яго руху. Піліп развярнуў машыну і, абмінуўшы вагончык, падкаціў пад паветку. Даніленка. Сакалоўскі развярнуў кулямёт і паслаў у бок фашыстаў доўгую чаргу. Хомчанка.

4. Спец. Размясціць у шырыню па лініі фронту. Развярнуць войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́лка ’частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў’. Рус., укр. па́лка, ст.-рус. палъка, польск. pałka ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Корш (у Праабражэнскага, 2, 9) мяркуе аб запазычанні са ст.-в.-ням. pfâlкол’ < лац. pālus ’тс’. Фасмер (3, 193) адхіляе гэту думку з-за розніцы ў значэнні, прыводзіць супастаўленне Младэнава (409) са ст.-в.-ням. spaltan ’расколваць’, ст.-інд. sphátaýati ’ён расколвае’, phálakam ’дошка’, phálati ’лопацца, трэскацца’. Іншыя версіі аб роднаснасці з паліць (Махэк, 429), таму што палкам надавалі цёмны колер з дапамогай агню ці таму што яны выкарыстоўваліся як паліва (Праабражэнскі, 2, 9 і наст.), і з палец (Брукнер, 391) менш верагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurė ’жалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп‑, то магчыма ўзвесці да *ррръ ’пуп’, параўн. балю пьпкол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друк1 ’друк’ (БРС, Байк. і Некр., Нас., Касп. і інш.). Гэта слова было ўжо ў ст.-бел. (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 102). Укр. друк ’тс’. Запазычанне з польск. druk ’тс’ (а гэта з ням. Druck ’тс’). Бернекер, 1, 99; Кюнэ, Poln., 51; Булыка, Запазыч., 102. Вытворныя адсюль друкава́ць, друка́р, друка́рня і інш. Можна ставіць пытанне, ці гэта самастойныя ўтварэнні ад друк на бел. глебе ці запазычанні таксама з польск. мовы. Булыка (Запазыч., 102) аднёс друкарня, друкаръ, друковати да дэрыватаў (пад друкъ). На с. 15 ён гаворыць, «што прыводзяцца дэрываты, утвораныя на беларускай глебе». Аднак давесці самастойнасць адзначаных бел. слоў немагчыма. Таму іх можна таксама лічыць паланізмамі: друкава́ць (ст.-бел. друковати) < польск. drukować; друка́р (ст.-бел. друкаръ) < польск. drukarz; друкарня (ст.-бел. друкарня) < польск. drukarnia. Для друка́р ёсць сляды яго польск. паходжання (дру́карНас.) або прама ням. Нават друкава́ць магло быць прамым запазычаннем з ням. мовы. Яшчэ Бярында пісаў: «дрꙋкꙋ́ю: з алманска, выбива́ю, албо вытискаю».

Друк2 ’дубіна’ (БРС), дрюк ’тс’ (Бяльк.). Рус. друк, дрюк, укр. друк, дрюк, чэш. drouk ’жалезны прут, шпень’, славац. drúkкол, жэрдка’, балг. дыял. дрък ’сцябло кукурузы’, серб.-харв. друк ’даволі тоўсты кол’. Прасл. *drǫkъ ’друк і да т. п.’ Гэта форма лічыцца варыянтнай (другаснай; паводле Фасмера, 1, 544, узнікла пад уплывам *sǫkъ ’сук’) да прасл. *drǫgъ ’тс’ (якая суадносіцца з дзеясловам *dręgati). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 130–131, 129–130. Сюды памяншальнае дручок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жазло́ ’посах асобай формы, сімвал улады; палачка ў рэгуліроўшчыка вулічнага руху; стрыжань з дужкай пры рэгуліроўцы руху паяздоў’ (ТСБМ). Рус., укр. жезл., дыял. жезло́, чэш. žezlo, уст. žezl, славац., в.-луж. žezlo, балг. жезъл, макед. жезол, серб.-харв. жѐзло, славен. žêzlo ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. жьзлъ ’посах, жазло’, ст.-бел. жезлъ. Параўн. серб.-харв. же́жељ ’посах, кол’. Лат. ziz(i)ls ’посах’ < ст.-рус. (Пагодзін, Следы, 161; Мюленбах-Эндзелін, 4, 730). Ст.-бел., а таксама шэраг сучасных слав. слоў з сімвалічным значэннем могуць узыходзіць да ст.-слав. Першаснае канкрэтнае значэнне ’посах’ адлюстроўваецца ў ст.-слав. жьзлъ, серб.-харв. жежељ і, магчыма, рус. калым, жезе́л ’посах’. Трубачоў (Зб. Раманскаму, 137–140) супастаўляе са ст.-ісл. geisl ’посах’ (ням. Geissel ’пуга’), а далей з грэч. χίλιοι ’тысяча’. Апошняе семантычна цяжка: ’посах з зарубкамі’ хутчэй мог бы абазначаць дзесятак, сотню, што прызнаў і Махэк₂ (726), адмовіўшыся ад папярэдніх параўнанняў з žehlo (Махэк₁, 594), да якіх, па сутнасці, прыйшоў Младэнаў (165), параўноўваючы жезъл са словамі з коранем *žig‑, і якія падтрымлівае БЕР (1, 531), звязваючы з жегъл (гл. жыга́ла1). Да Трубачова звычайна ст.-сл. жьзлъ параўноўвалі з ням. Kegelкол’, што мае фанетычныя цяжкасці, як і этымалогія І. Шмідта, да якой узыходзіць пункт гледжання Трубачова. Фасмер (2, 40) прыхільна аднёсся да параўнання з арм. gzri ’чарот’. Скок (3, 679) не атаясамлівае ў адрозненне ад Трубачова серб.-харв. жѐзло і жежељ, звязваючы апошняе з ц.-слав. жѧжель ’ашыйнік’. Аб žęželь гл. Варбот, Этимология, 1979, 32–34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)